Folding@home

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Folding@Home [фолдзінг эт хоўм] — праект разьмеркаваных вылічэньняў Стэнфардзкага ўнівэрсытэту, які вывучае зварочваньне бялкоў, няправільнае зварочваньне, іх аб'яднаньне й зьвязаныя з гэтым захворваньні. Выкарыстаньне найноўшых мэтадаў і шырокамаштабных разьмеркаваных вылічэньняў упершыню дазволіла мадэліраваць працэс згортваньня для інтэрвалаў часу ў тысячы разоў большых за тыя, што былі даступныя раней, а таксама выкарыстоўваць дадзены падыход для вывучэньня захворваньняў, якія зьвязаны са зварочваньнем бялкоў.

Праект запушчаны 1 кастрычніка 2000 году навукоўцамі з Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. Паводле стану на чэрвень 2007 году гэта найбуйнейшы праект разьмеркаваных вылічэньняў, як па магутнасьці, так і па ліку ўдзельнікаў[a].

Беларускія каманды ў праекце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскія каманды ў праекце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

TSC! Russia — У цяперашні час самая пасьпяховая і хуткая расейская каманда ў праекце, якая займае 7-е месца па хуткасьці вылічэньняў і 14-е месца па колькасьці набраных ачкоў у сьвеце (з 102 513 каманд) (06.02.2008)

Russia — Адна з першых расейскіх каманд у праекце Folding@Home, цяпер займае 36 месца сярод усіх каманд сьвету (04.05.2008), 29 месца па хуткасьці (01.03.2007). Доўгі час займала першае месца сярод расейскіх каманд, цяпер стабільна на другім месцы.

Украінскія каманды ў праекце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ukraine — Украінская каманда ўваходная ў сотню (60 месца на 07.06.2007) лепшых каманд праекту. Па хуткасьці каманда займае 30 месца ў сьвеце (26.02.2006).

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле стану на 30 чэрвеня 2007 году агульны лік удзельнікаў праекту склаў 753 977 карыстачоў (якія выкарысталі пры гэтым 2 262 376 працэсараў), у той час як у найблізкім па магутнасьці праекце SETI@home удзельнічала 658 451 карыстальнікаў. Магутнасьці абодвух праектаў (па стане на Паводле стану на 29 чэрвеня 2007 году) склалі адпаведна 790 і 262 тэрафлопс.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]