foobar2000

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
foobar2000
Распрацоўка Пэтэр Паўлоўскі
Апошняя вэрсія 1.3.6 (29 лістапада 2014 г.; 15 дзён таму)
АС Windows
Тып аўдыё-плэер
Ліцэнзія Ядро: прапрыятарная
SDK: BSD
Афіцыйная старонка www.foobar2000.org

foobar2000 — бясплатны аўдыё-плэер для апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows (з вэрсіі 0.9 падтрымліваюцца толькі Windows 2000 і больш позьнія рэлізы), распрацаваны польскім праграмістам Пэтэрам Паўлоўскім, былым супрацоўнікам кампаніі Nullsoft. Мае невялікі памер і мінімалістычны выгляд. Уключае ў сябе мноства функцыяў для падтрымкі мэта-дадзеных і высакаякаснага выкананьня гуку. Акрамя гэтага foobar2000 мае мэдыя-бібліятэку для хуткага доступу да музычных файлаў, убудаваны канвэртар паміж рознымі фарматамі файлаў, модуль запісу кружэлак. Адной з галоўных функцыяў плэеру зьяўляецца магчымасьць падключаць плягіны зь вялікай колькасьцю дадатковых магчымасьцяў.

Праграмны інтэрфэйс мае толькі ангельскую мову. Акрамя таго, аўтар праграмы не зьбіраецца дадаваць падтрымку іншых моваў. Як і не зьбіраецца рабіць вэрсіі праграмы пад іншыя апэрацыйныя сыстэмы.

Асноўныя магчымасьці праграмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Поўная падтрымка Unicode
  • Падтрымка ReplayGain
  • Пашыраныя магчымасьці апрацоўкі і рэдагаваньня файлавай інфармацыі
  • Неабмежаваныя магчымасьці наладкі выгляду плэйлістоў (з дапамогай плягіну Columns UI)
  • Падтрымка некалькіх плэйлістоў у адным вакне
  • Наладка «гарачых клявiшаў» клявіятуры
  • Убудаваная музычная бібліятэка
  • Падтрымка інтэрнэт-радыё

Аўдыё-фарматы, якія падтрымлівае foobar2000[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Убудаваная падтрымка файлаў наступных фарматаў: MP3, Ogg Vorbis, MP2, AAC, WAV, AIFF, Musepack, VOC, SND, MP4, WMA, FLAC, WavPack, Speex, AU
  • Праз плягіны: TTA, Мonkey’s Audio, ALAC, Mod, SPC, TFMX, Shorten, OptimFROG, LPAC, AC3, PSF, NSF, XID, XA, Matroska ды іншыя.

Акрамя таго, foobar2000 можа граць музыку, запакаваную ў архівы RAR, ZIP і 7-Zip.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Foobar2000сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Афіцыйныя сайты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя старонкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]