For My Pain…

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «For My Pain»)
For My Pain…
Інфармацыя
Гады19992004
АдкульАулу, Фінляндыя
Моваангельская
Жанр(ы)гатычны мэтал
ВыдавецSpinefarm Records
Зьвязаныя праекты
  • Nightrage
  • Embraze
  • Eternal Tears of Sorrow
  • Nightwish
  • Charon
  • Reflexion
Удзельнікі
  • Юха Кюльмянен
  • Лауры Туохімаа
  • Олі-Пеку Тэры
  • Алці Ветеляйнен
  • Томас Холопайнен
  • Петры Сан калу
http://www.formypain.com/

For My Pain… (скарочана FMP) — фінскі гурт з гораду Аулу, які выконвае музыку ў такіх жанрах як сымфанічны мэтал і гатычны мэтал. Музычны калектыў прэтэндаваў на статус супэргурта, бо ў ім сышліся ўдзельнікі вядомых фінскіх гуртоў. За час свайго існаваньня гурт выпусьціў адзін альбом і сынгл.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фармаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя стварыць гурт паўстала ў Алці Вецелайнена яшчэ ў 1999 годзе. Алці Вецелайнен і Петры Сан калу пачалі падбіраць людзей. У групу былі запрошаны Томас Холопайнен (клявішнік з Nightwish) і Лауры Туохіма (гітарыст з Charon і Embraze). Кожны зь іх быў зацікаўлены ў гурце, аднак усе былі заняты сваімі музычнымі калектывамі й праект давялося адкласьці да лепшых часоў. Афіцыйна «For My Pain» утварылася толькі ў 2002 годзе.

Дэбютны альбом Fallen[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да працы над Fallen была таксама прыцягнута вакалістка з «Ram Zet» Мірыям Рэнваг, чый голас удала ўпісаўся ў атмасфэру альбома. Сэсіі гуказапісу праходзілі ў самай вядомай у Фінляндыі студыі, што спэцыялізуецца на мэтале — Tico-tico. Дыск выйшаў у сьвет ў красавіку 2003 году, а яго шыраньнем займаўся вядомы лэйбл «Spinefarm Records».

Сынгл Killing Romance[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За першым альбомам рушыў усьлед сынгл Killing Romance. Ён быў выпушчаны ў 2004 годзе. Сынгл зьмяшчае тры новыя кампазыцыі. З тых часоў гурт не выпускаў новага матэрыялу.

Праца над другім альбомам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе было абвешчана, што гурт зьбіраецца выпусьціць новы альбом той жа восеньню, аднак у кастрычніку было абвешчана, што альбом будзе адкладзены, аднак ён пакуль так і не ўбачыў сьвет.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юха Кюльмянен (Reflexion) — вакал
  • Лауры Туохімаа (Charon, Embraze) — гітара
  • Олі-Пеку Тэры (Eternal Tears of Sorrow) — гітара
  • Алці Ветеляйнен (Eternal Tears of Sorrow) — бас-гітара
  • Томас Холопайнен (Nightwish) — клявішныя
  • Петры Сан калу (Eternal Tears of Sorrow) — ударныя

Запрошаныя музыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Таро Кінунен — клявішныя на сынгле Killing Romance
  • Мірыям Ренвог (Ram-Zet) — вакал у кампазыцыях «Dancer in the Dark» і «Too Sad To Live»

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Fallen (2003)
  • Killing Romance (сынгл, выдаваўся толькі ў Фінляндыі) (2004)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]