Ford Motor Company
| Ford Motor Company | |
| Заснаваная | 16 чэрвеня 1903 |
|---|---|
| Заснавальнікі | Генры Форд |
| Разьмяшчэньне | Дырбарн, Мічыган, ЗША |
| Ключавыя фігуры | Ўільям Форд |
| Галіна | аўтамабільная |
| Прадукцыя | аўтамабілі |
| Абарачэньне | $172,455 млрд (2007) |
| Апэрацыйны прыбытак | -$2,723 млрд (2007) |
| Лік супрацоўнікаў | 176 000 (2010) |
| Даччыныя кампаніі | Volvo Cars |
| Афіцыйны сайт | www.ford.com |
Ford Motor Company (па-беларуску: Форд Мотар Компані) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаніяў Fortune 1000 2007 году і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацыяў Fortune Global 500 2007 году (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 году). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройту, штат Мічыган).
Вытворчасьць Ford у Беларусі [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Вытворчасьць Ford у Беларусі
З 1997 па 2000 гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Менскам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. 12 траўня вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ford Motor Company — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |