Freedom House
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Freedom House | |
| Дата ўтварэньня | 1941 |
|---|---|
| Тып | Дасьледніцкі інстытут, дасьледчы цэнтар |
| Штабкватэра | Вашынгтон, ЗША |
| Асноўныя асобы | Ўільям Ховард Тафт IV, старшыня Рады давераных асобаў Джэніфэр Ўіндзар, выканаўчы дырэктар |
| Колькасьць супрацоўнікаў | прыкладна 120[1] |
| Сайт | www.freedomhouse.org |
Freedom House — міжнародная грамадзкая арганізацыя (НДА), якая праводзіць дасьледваньні і падтрымку дэмакратыі, палітычных вольнасьцяў і правоў чалавека[2]. Штогод арганізацыя публікуе справаздачу з ацэнкай ступені дэмакратычных вольнасьцяў у кожнай краіне сьвету, якая выкарыстоўваецца ў палітычных дасьледваньнях[3].
Мапа вынікаў дасьледваньня па стане свабоды ў сьвеце[4]. Зялёным пазначаныя свабодныя краіны, жоўтым — часткова свабодныя, бэзавым — несвабодныя
Арганізацыя паўстала ў 1941 годзе праз Вэндэла Ўілкі і Элеанор Рузвэльт. Каля 80% яе бюджэту забясьпечвае Фэдэральны ўрад ЗША[5], за што крытыкі арганізацыі абвінавачваюць яе ў прасоўваньні інтарэсаў амэрыканскага ўраду.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Freedom House: Frequently Asked Questions(анг.)
- ^ Voice of America:Cuba After Fidel - What Next?(анг.)
- ^ The Limited Robustness of Empirical Findings on Democracy using Highly Correlated Datasets(анг.)
- ^ http://polisci.la.psu.edu/faculty/Casper/caspertufisPAweb.pdf
- ^ 2007 Freedom House Financial Statement(анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра грамадзтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Freedom House — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў