GNU/Linux

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Шаблён:Картка АС

Гэта артыкул аб аперацыйнай сістэме, якую звычайна завуць проста «Linux». Аб ядры гэтае аперацыйнае сістэмы, якое таксама завецца «Linux», гл. Linux (ядро).

GNU/Linux (вымаўляецца «ГНУ/л́інукс») — вольная UNIX-падобная Апэрацыйная сыстэма. Яна заснаваная на сістэмных праграмах, распрацаваных у рамках праекту GNU, і на ядры Linux. Звычайна, па гістарычных чынніках і для сцісласці, гэтая сістэма завецца проста «Linux».

Да аперацыйнай сістэмы GNU/Linux таксама часта адносяць праграмы, якія дапаўняюць гэтую аперацыйную сістэму, і прыкладныя праграмы, што робяць яе паўнавартасным шматфункцыянальным аперацыйным асяродзьдзем.

У адрозненне ад большасці іншых апэрацыйных сыстэмаў, GNU/Linux ня мае адзінае «афіцыйнае» камплектацыі. Замест гэтага GNU/Linux пастаўляецца ў вялікай колькасці так званых дыстрыбутываў, у якіх праграмы GNU аб'ядноўваюцца з ядром Linux і іншымі праграмамі. Найбольш вядомымі дыстрыбутывамі GNU/Linux з'яўляюцца Slackware, Red Hat, Fedora Core, Mandriva, SuSE, Debian, Gentoo, Ubuntu. З дыстрыбутываў расійскіх распрацоўнікаў найболей вядомыя ALT Linux і ASPLinux.

Зьмест

[рэдагаваць] Распрацоўка

Лінус Торвальдс — стваральнік ядра Linux.
Лінус Торвальдс — стваральнік ядра Linux.

У адрозненне ад Microsoft Windows, Mac OS (Mac OS X) ды камерцыйных UNIX-падобных сістэмаў, GNU/Linux не мае геаграфічнага цэнтра распрацоўкі. Няма і арганізацыі, якая валодала бы гэтаю сістэмаю; няма нават адзінага кардынацыйнага цэнтра. Праграмы для GNU/Linux — вынік працы тысячаў праектаў. Некаторыя з гэтых праектаў цэнтралізаваныя, некаторыя каардынуюцца фірмамі, але большасць аб'ядноўваюць праграмістаў па ўсім сьвеце, знаёмых толькі па перапісцы. Стварыць свой праект або далучыцца да праекла, які ўжо існуе, можа любы і, у выпадку поспеху, вынікі працы стануць вядомыя мільёнам карыстачоў. Карыстачы прымаюць удзел у тэставанні вольных праграмаў, маюць зносіны з распрацоўнікамі напроста, што дазваляе хутка знаходзіць і выпраўляць памылкі і рэалізоўваць новыя магчымасці.

Менавіта такая гнуткая і дынамічная сыстэма распрацоўкі, немагчымая для праектаў з зачыненым кодам, вызначае выключную эканамічную эфектыўнасць GNU/Linux. Нізкі кошт вольных распрацоўкаў, адладжаныя механізмы тэставання і распаўсюджвання, прыцягненне людзей з розных краінаў, якія валодаюць розным бачаннем праблемаў, абарона кода ліцэнзіяю GPL — усё гэта паспрыяла поспеху вольных праграмаў. [1]

Вядома, такая высокая эфектыўнасць распрацоўкі не магла не зацікавіць буйныя фірмы, якія сталі адчыняць свае праекты. Так з'явіліся Mozilla кампаніі (Netscape, AOL), OpenOffice.org кампаніі (Sun), вольны клон Interbase кампаніі (Borland) — Firebird, SAP DB (SAP). IBM спрыяла пераносу GNU/Linux на свае мэйнфрэймы.

З іншага боку, адчынены код значна зніжае сабекошт распрацоўкі зачыненых сістэмаў для Linux і дазваляе знізіць кошт рашэння для карыстача. Вось чаму Linux стала платформаю, якую часта рэкамендуюць для такіх прадуктаў, як Oracle Database, DB2, Informix, SyBase, SAP R3, Domino.

Супольнасць GNU/Linux падтрымлівае сувязь пасродкам групаў карыстачоў Linux.

[рэдагаваць] Дыстрыбутывы GNU/Linux

Большасць карыстачоў для ўсталёўкі GNU/Linux выкарыстаюць дыстрыбутывы. Дыстрыбутыў — гэта не проста набор праграмаў, а шэраг рашэнняў для розных задачаў карыстачоў, аб'яднаных адзінымі сістэмамі ўсталёўкі, кіравання і абнаўлення пакетаў, а таксама наладаў і падтрымкі. Самыя распаўсюджаныя ў свеце дыстрыбутывы:

  • амэрыканскі Red Hat і яго нашчадак Fedora Core;
  • нямецкі SuSE;
  • французскі Mandriva (былы Mandrake);
  • міжнародны дыстрыбутыў Debian GNU/Linux;
  • адзін з самых старых дыстрыбутываў Slackware;
  • параўнальна малады Gentoo, які актыўна разьвіваецца;
  • вельмі малады, але перспектыўны дыстрыбутыў Ubuntu Linux і яго форк Kubuntu Linux, які выкарыстоўвае абалонку KDE замест Gnome.

Апроч пералічаных, існуе мноства іншых дыстрыбутываў, частка зь якіх базуецца на пералічаных, частка створаных з нуля і часцяком прызначаных для выканання абмежаванай колькасці задачаў (напрыклад, Scientific Linux). Кожны зь іх мае сваю канцэпцыю, свой набор пакетаў, свае перавагі і недахопы. Ні адзін не можа задаволіць усіх карыстачоў, а таму побач з лідэрамі пасьпяхова існуюць іншыя фірмы і суполкі праграмістаў, якія прапануюць свае рашэнні, свае дыстрыбутывы, свае паслугі. Існуе мноства LiveCD, пабудаваных на аснове GNU/Linux. LiveCD дазваляе запускаць GNU/Linux непасрэдна з кампакт-дыска, без усталёўкі на цвёрды дыск. Адным з найбольш папулярных LiveCD зьяўляецца Knoppix.

Для тых, хто жадае дасканала разабрацца з GNU/Linux, падыдзе любы з дыстрыбутываў, аднак даволі часта для гэтае мэты выкарыстоўваюцца так званыя source-based дыстрыбутывы, якія прадугледжваюць самастойную зборку ўсіх (або часткі) кампанентаў з зыходных кодаў, такія як LFS, Gentoo або CRUX.

Больш поўны спіс дыстрыбутываў з кароткім апісаннем тут .

[рэдагаваць] Праграмы

  • Праграмы UNIX-падобных аперацыйных сістэмаў

[рэдагаваць] Глядзіце таксама


[рэдагаваць] Перыёдыка

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 GNU/Linuxсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


[рэдагаваць] Беларускамоўныя парталы

[рэдагаваць] Рускамоўныя рэсурсы

[рэдагаваць] Форумы аб Linux

[рэдагаваць] Англамоўныя рэсурсы

[рэдагаваць] Артыкулы

[рэдагаваць] Расійскія фірмы

Асабістыя прылады