GPRS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Стандарты
мабільнай
сувязі
0 пакаленьне
0,5 пакаленьне
1 пакаленьне
2 пакаленьне
2,5 пакаленьне
2,75 пакаленьне
3 пакаленьне
3,5 пакаленьне
3,75 пакаленьне
4 пакаленьне


GPRS (па-ангельску: General Packet Radio Service — пакетная радыёсувязь агульнага карыстаньня) — надбудова над тэхналёгіяй мабільнай сувязі GSM, якая дазваляе зьдзяйсьняць пакетную перадачу зьвестак. Асаблівасьцю GPRS зьяўляецца перадача і прыём зьвестак адразу па некалькіх таймслотах.

[рэдагаваць] Клясыфікацыя

Існуюць розныя клясы GPRS, якія адрозьніваюцца хуткасьцю перадачы зьвестак і магчымасьцю сумяшчэньня перадачы зьвестак з адначасовай галасавой сувязьзю.

Найбольш распаўсюджаныя клясы GPRS — class 8 і class 10. Кляс 8 (таксама вядомы як 4+1) — чатыры слоты вылучаныя для скачваньня зьвестак і адзін — для перадачы. Кляс падыходзіць для карыстальнікаў, якія скачваюць больш інфармацыі, чым адпраўляюць.

Кляс 10 (4+2) — чатыры слоты вылучаныя для скачваньня і 2 — для адпраўкі, прычым адначасова можа выкарыстоўвацца ня больш за 5 слотаў. Гэты кляс ідэальна падыходзіць для раўнацэннай адпраўкі і атрыманьня інфармацыі.

Асабістыя прылады