GTA IV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Grand Theft Auto IV
Дата выпуску 2008
Жанр экшн
Сэрыя Grand Theft Auto
Стваральнікі
Распрацоўнік Rockstar North
Выдавец Rockstar Games
Распаўсюднік Take-Two Interactive
Мова інтэрфэйсу ангельская мова, француская мова, нямецкая, італьянская мова, гішпанская мова і расейская мова
Прадусар
Сцэнарысты Дэн Гаўзэр
Сэм Гаўзэр
Кампазытар
Тэхнічныя дэталі
Рухавік RAGE
Euphoria
Плятформы PC
PS3
XBox 360
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d][1] і шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d]
Век. абмежаваньні PEGI: 18+, ESRB: M — Mature
BBFC: 18
Носьбіты Blu-Ray
DVD
Кіраваньне клявіятура кампутара[d], кампутарная мыш і геймпэд[d]
Афіцыйны сайт
Grand Theft Auto IV у Вікісховішчы

Grand Theft Auto IV — дзявятая кампутарная гульня з сэрыі Grand Theft Auto. Гульня была распрацавана кампаніяй шатляндзкага вытворцы Rockstar North і 29 красавіка 2008 году выйшла на Xbox 360 і PlayStation 3. PC-вэрсія выйшла 3 сьнежня 2008 году. Гульня пра Ніка Бэліка й яго пошукі здрадніка ў вайне. Падзеі адбываюцца ў месьце Лібэрці-Сіці (Горад Волі, па-ангельску: Liberty City), асновай для якога стаў Нью-Ёрк. За першы тыдзень продажу гульні вытворцы атрымалі 500 млн даляраў, 300 зь іх у першы дзень рэлізу. Гульня трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самая касавая гульня за ўсю гісторыю.

Гульнявы сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульні сэрыі Grand Theft Auto вызначаюцца свабодай дзеяньня, якая ўключае свабоднае перамяшчэньне па вялікіх тэрыторыях, магчымасьць скрасьці любы транспарт на шляху і забіць любога ўбачанага NPC. Пры стварэньні GTA IV былі перапрацаваныя многія існуючыя аспэкты й уключаныя некалькі новаўвядзеньняў.

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі, герою трэба рабіць пераважна крымінальныя справы, якія выдаюцца рознымі гульнявымі пэрсанажамі. Пасьпяховае выкананьне дадзеных місіяў дае магчымасьць праходжаньня далейшых місіяў, новыя раёны места, новую зброю й гэтак далей.

Акрамя асноўных 88 сюжэтных місіяў у гульні, па традыцыі, прысутнічаюць дадатковыя другарадныя заданьні, колькасьць якіх значна зьменшылася ў параўнаньні з папярэднімі гульнямі сэрыі, аднак іх выкананьне засталося неабходным для 100% праходжаньня гульні: місіі паліцыянта, унікальныя скачкі, місіі згону аўтамабіляў, аўтамабільныя гонкі, місіі наёмнага забойцы, пошук схаваных прадметаў (у дадзеным выпадку — галубоў) і шэраг іншых.

Зброя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У GTA IV ёсьць 15 відаў узбраеньня, якія падзяляюцца на некалькі катэгорыяў: халодную зброю, пісталеты, пісталеты-кулямёты, драбавікі, аўтаматы, снайпэрскія вінтоўкі, гранатамёт і кідальную зброю. Галоўны герой можа насіць толькі адну рэч з кожнай катэгорыі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне гульні разгортваецца ў 2008 року. Падчас пачатковых тытраў у пошуках новага жыцьця ў Лібэрці-Сіці прыбывае на караблі імігрант Ніка Бэлік. Ніка прыбывае зь невядомай усходнеэўрапейскай краіны, як мяркуецца з Сэрбіі, назва якой за ўвесь час дзейнасьці так ні разу й не агучваецца.

Сам Ніка Бэлік размаўляе па-ангельску з моцным усходнеэўрапейскім акцэнтам. Яго некалькі разоў прымаюць за расейца, аднак ён прама кажа, што ён не расеец, і ў Расеі ні разу ў жыцьці ня быў. Вядома, што адносна нядаўна радзіма Ніка была арэнай жорсткай вайны, так што, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра Югаславію. Зь вялікай верагоднасьцю ён зьяўляецца сэрбам.

У маладосьці Ніка прыйшлося ваяваць. Вайна навучыла яго, з аднаго боку, эфэктыўным навыкам забойстваў, з другога, зрабіла прапаленым цынікам, якога цікавяць у першую чаргу грошы. У сваім мінулым Ніка хавае змрочную таямніцу, якая раскрыецца з часам.

У Лібэрці Сіці імігрант прыбывае па запрашэньні свайго кузэна, Рамана Бэліка. У сваіх лістах Раман яскрава маляваў выкананьне ўсіх сваіх жаданьняў у «Горадзе Волі» ў «краіне магчымасьцяў»: шыкоўныя апартамэнты, поўны гараж спорт-караў і цэлы гарэм топ-мадэляў. У рэальнасьці ж ён жыве ў брудным перапоўненым доме ў «расейскім» раёне Хоўв-Біч (аналяг Брайтан-Біч ў рэальным сьвеце), валодае невялікай службай таксі, і заляцаецца да мясцовай дзяўчыны Мэлары.

Ніка знаёміцца з асяродзьдзем Рамана і хутка знаходзіць новых сяброў. Ніка дапамагае свайму кузэну зь бізнэсам. Аднойчы ён падвозіць аднаго з пастаянных кліентаў Рамана Бэліка, калярытнага растамана па мянушцы Маляня Джэйкаб, які бесьперапынна паліць каноплі і размаўляе на жаргоне з моцным ямайскім акцэнтам, аднак Ніка прымудраецца выдатна яго разумець. Неўзабаве Ніка і Маляня Джэйкаб становяцца сябрамі. Іншым сталым кліентам Рамана зьяўляецца бодыбілдэр Брус Кібуц, які літаральна фантануе аптымізмам і зарабляе сабе на жыцьцё ўсім, што зьвязана з машынамі (ня толькі цюнінгам і стрытрэйсінгам, але й згонамі).

Мэлары знаёміць Ніка зь Мішэльлю. Новая знаёмая хутка ўваходзіць у давер да Бэліка, і яны пачынаюць сустракацца. Мішэль паводзіць сябе падазрона: на спатканьнях яна раз-пораз спрабуе высьветліць, чым на самой справе займаецца Ніка й, акрамя таго, уся мэбля ў яе кватэры чамусьці зусім новая, часьцяком зь непрыбранымі цэньнікамі.

Згубны запал Рамана да азартных гульняў прымушае яго пазычыць небясьпечным людзям. Аднойчы Ніка заступаецца за свайго стрыечнага брата, напакаваўшы морды альбанскім бандытам. Байцоўскія якасьці Ніка зьвяртаюць на сябе ўвагу дробнай «шасьцёркі» расейскай мафіі Ўлада Глебава. Глебаў прапануе Ніка папрацаваць на яго, спачатку ў якасьці адпрацоўкі пазыкі Рамана, а потым і за грошы.

Аднак адносіны Ніка і Ўлада ня ладзяцца. Падчас усіх сустрэчаў у бары «Таварышы» ў Хоўв-Біч Улад паводзіць сябе груба й абразьліва, у адказ на што Ніка дасьціпна зьдзекуецца зь яго. Даведаўшыся пра тое, што Ўлад за сьпінай Рамана ўжо практычна адбіў у яго Мэлары, Ніка канчаткова выходзіць зь сябе. Не пабаяўшыся расейскай мафіі, Ніка перасьледуе Глебава й забівае ў доках, скідаючы труп у раку. Пасьля гэтага забойства Ніка распавядае Раману, што насамрэч прывяло яго ў «Горад Волі» — прага помсты: падчас вайны на радзіме яго атрад быў амаль пагалоўна перабіты ў засадзе, а здраднік цяпер хаваецца дзесьці ў Ліберці-Сіці.

Эпізоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Rockstar Games выдалі ў сьвет сумеснае выданьне двух эпізодаў на адным дыску — Episodes from Liberty City. Для запуску не патрабуецца наяўнасьці арыгінальнай GTA IV.

Праходжаньне сюжэтнай лініі кожнага з эпізодаў зойме па 20 гадзінаў, што прыкладна роўна 1/3 часткі сюжэтнай лініі GTA IV. Такім чынам, абодва эпізоды будуць роўныя 2/3 сюжэту арыгінала.

The Lost and Damned[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпізод пад назвай Grand Theft Auto IV: The Lost and Damned зьявіўся ў Xbox Live 17 лютага 2009 року. Галоўным героем зьяўляецца Джоні Клебітц (анг. Johnny Klebitz) — віцэ-прэзыдэнт байкерскага клюбу «The Lost». Падчас праходжаньня сюжэтнай часткі арыгінальнай Grand Theft Auto IV ягоная асоба сустракалася ў некаторых місіях.

The Ballad of Gay Tony[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі эпізод — The Ballad of Gay Tony зьявіўся ў вольным доступе 29 кастрычніка 2009 року. Галоўным героем на гэты раз стаў Луіс Лопэз. Гэты эпізод зь Ліберці-сіці паказвае нам зусім іншы горад — горад, даверху насыпаны зброяй, глямурам і брудам.

  1. ^ Steam — 2003.