Garadzkija

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
GARADzKIJA
Інфармацыя
Гады2003 — нашы дні
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)рок
ВыдавецWest Records
Зьвязаныя праектыМроя
N.R.M.
Крыві
Pete-Paff
Народны альбом
УдзельнікіПіт Паўлаў
Андрэй Сапоненка
Андрэй Кавалькоў
Аляксандар Гарон

GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога зьяўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супроцьпастаўленьне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсьць гарадзкія каштоўнасьці».

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Harackija», у назьве якога была спэцыяльна зробленая памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасьць сучаснага гарадзкога асяродзьдзя, вясковае паходжаньне большасьці сучасных гараджан.

Альбом складаецца з 13 кампазыцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзэнтацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 году ў клюбе «Рэактар», у дзень нараджэньня Піта Паўлава.

  1. «Ня рві сабе жыцьцё»
  2. «Каўбасіць ды плюшчыць»
  3. «Як манэкен»
  4. «Мяне нясе»
  5. «Як ты пахнеш вясной»
  6. «Сам на-сам»
  7. «Карамба»
  8. «А ў лесе, лесе»
  9. «Той, што прыйдзе пасьля»
  10. «Сіні апэльсын»
  11. «На край»
  12. «Нэлегал»[1]
  13. «На далоні»

Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень:

  • «Так ці не»
  • «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае»

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі:

Trivia[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт зьняў некалькі кліпаў:

  • «Як манэкен» (рэжысэр — Віталь Чыжоў[2]). Піт сядзіць на прыпынку і чагосьці чакае. Сядзіць цэлы дзень, пакуль мінаюць людзі, якія сьпяшаюцца па сваіх справах.
  • «Каўбасіць ды плюшчыць» (рэжысэр — Юры Стаюнічаў[3])
  • «Toj zhto pryjdzie pasla» («Той, што прыйдзе пасьля»)
  • «A ja lahu prylahu»

Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Менск, 2004), на якім атрымаў гран-пры.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Менавіта праз «э». Тут памылка, відаць, была зробленая несьвядома.
  2. ^ Музыкальная газета №21/2004
  3. ^ NRSM.ORG

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]