Garmarna

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Garmarnaшвэдзкі фольк-рок гурт, заснаваны ў 1990. Большасьць іх песьняў зьяўляюцца адаптаванымі старымі скандынаўскімі балядамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступае Garmarna, 2002

Garmarna (множны лік ад Garm — у скандынаўскай міталёгіі — ваўкасабака, які ахоўваў уваход у Каралеўства мёртвых) былі заснаваныя ў 1990. Стэфан Брысьлянд-Фэрнэр, Готэ Рынгквіст і Рыкард Вэстман захапіліся старой шэдзкай музыкай, якую яны пачулі ў тэатры. Яны пачалі шукаць старыя запісы і інструмэнты. Праз год ад пачатку супольнай музычнай дзейнасьці да іх далучыўся бубнач Енс Гёглін.

У 1992 гурт запісаў свой максі-сінгал. Музыкі вырашылі, што жаночы вакал надасьць яскравасьці да іх сумнай музыкі, і запрасілі ў гурт Эму Гэрдэлін, сваю даўнюю сяброўку, у якасьці часовага вакаліста дзеля запісу максі-сінгла. Яна афіцыйна далучылася да гурта ў 1993. Дэбютны дыск добра прадаваўся ў Швэцыі, да таго ж гурт правёў свой першы тур па Скандынавіі.

Для запісу альбома Vittrad гурт вырашыў выкарыстаць некаторыя сэмплы і сэквэнсэр. У 1994 выдавецтва Omnium перавыдала альбом Vittrad у ЗША, з ангельскімі перакладамі старых песень.

Garmarna пачала працяглы тур па Нямеччыне і выдала новы альбом Guds Spelemän у 1996. Гэты альбом таксама быў вельмі папулярным у Швэцыі і быў заўважаны музычнымі крытыкамі зь іншых краінаў.

У 1998 гурт Garmarna выступіў з сэрыяй канцэртаў па цэрквах Паўночнай Швэцыі з праграмай-інтэрпрэтацыяй сярэднявечных работ Гільдэгард фон Бінген, разам з акторкай Фэлісіяй Конрад.

У 1999 гурт запісвае свой трэці альбом пад назвай Vedergällningen («Помста»). Кампазыцыі з гэтага альбома больш гарнуліся па стылю да року і трып-гопу.

Адразу пасля Vedergällningen гурт вярнуўся ў студыю дзеля заканчэньня паўнавартаснага альбома з музыкай Гільдэгард фон Бінген, які быў выдадзены ў 2001.[1]

Удзельнікі гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rastlös (Rasta Hunden) у зборніку We’re Only In It For The Money (1999)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]