Glock 26

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Glock 26

Glock 26
Тып Пісталет
Краіна паходжаньня Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
Гісторыя вытворчасьці
Кошт адзінкі 520-560 $ [1]
Характарыстыкі
Вага 0.56 кг
Даўжыня 160 мм
Даўжыня ствала 88 мм

Патрон 9×19 мм Para
Калібр 9 мм
Від боясілкаваньня набойнік на 10 патронаў

Glock 26 — субкампактны пісталет сямейства Glock. Распрацаваны ў 1995 годзе, у першую чаргу прызначаны для асабістага выкарыстаньня. Адрозьніваецца ад базавага Glock 17 карацейшай і вузкай рамай, якая палягчае ўтоенае нашэньне. Выкарыстоўвае баявы прыпас калібру 9 мм. У сілу маленькіх памераў ня вельмі зручны для стральбы (што не так важна ў выпадку выкарыстаньня для самаабароны). Мае шырокі дыяпазон магазынаў з падаўжальнікамі дзяржаньня, самы вялікі зь якіх робіць дзяржаньне і баявы запас практычна ідэнтычнымі 17-й мадэлі.

Характарыстыкі[2][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маса: 0,56 кг
  • Даўжыня: 160 мм
  • Даўжыня ствала: 88
  • Нарэзка ствала: правая гексаганальная
  • Калібр: 9 мм
  • Патроны: 9×19 мм Парабэлум
  • УСМ: з самаўзводам
  • Боязабясьпячэньне: магазын на 10 патронаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.proguns.com/glock-26.asp
  2. ^ «Пальная зброя» — выд. Паппуры, Менск — 2008 год

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Glock 26сховішча мультымэдыйных матэрыялаў