Gmail

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Gmail
Gmail logo.png
Gmail-01-01-09.png
Здымак галоўнае старонкі Gmail
URL mail.google.com
Тып POP3, IMAP, E-mail
Рэгістрацыя абавязковая, бескаштоўная
Уладальнік Google Inc.
Пачатак працы 21 сакавіка 2004

Gmail — бясплатны сэрвіс электроннае пошты ад Google. У першую чаргу, арыентаваны на працу праз браўзэр, але таксама падтрымлівае пратаколы IMAP і POP3[1]. Фінансава праект падтрымліваецца праз рэкляму, якая паказваецца на старонках вэб-інтэрфэйсу. У Вялікабрытаніі і Нямеччыне афіцыйная назва сэрвісу — Google Mail.

Gmail пачаў сваю працу 1 красавіка 2004 году ў якасьці бэта-рэлізу, рэгістрацыя працавала толькі па запрашэньнях. Мажлівасьць атрымаць сваю скрыню зьявілася толькі 7 лютага 2007 году, але статус «бэты» й дагэтуль ня быў выдалены. Па стане на ліпень 2009 году, Gmail штомесяц карыстаюцца 146 мільёнаў людзей[2] і 20 мільёнаў штодзень[3].

Прапановаю ў 1 ГБ прасторы Google падняў планку для стандартнае прасторы на бескаштоўных паштовых сэрвэрах (на той час прапанавалася ў большасьці выпадкаў 2—4 мэгабайты).

Інтэрфэйс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават эха-канфэрэнцыі. Gmail таксама зьяўляецца яскравым прыкладам выкарыстаньня Ajax-тэхналёгіяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Gmailсховішча мультымэдыйных матэрыялаў