Google Apps
| Google Apps | |
| URL | www.google.com/a/ |
|---|---|
| Камэрцыйны? | Так |
| Тып | Вэб-прылады |
| Рэгістрацыя | Абавязковая |
| Уладальнік | Google Inc. |
Google Apps — сэрвіс ад Google, які надае магчымасьць скарыстаць некаторыя сэрвісы Google з уласнымі дамэнамі. Сэрвісы, якімі можна скарыстацца праз Apps, маюць мажлівасьці, якія дае амаль кожны офісны пакет: Gmail, Google Calendar, Talk ды Sites.
Стандартная рэдакцыя (па-ангельску: Standard Edition) даступная для кожнага, прапануецца бескаштоўна і дае столькі ж прасторы, колькі й звычайны рахунак у Google.[1] Premire Edition, які дадае 25 гігабайтаў прасторы ў Gmail (якая распарадокўваецца й пад іншымі сэрвісамі), каштуе 50 даляраў ЗША. Адукацыйная рэдакцыя (па-ангельску: Educational Edition), што, як і стандартная рэдакцыя, бескаштоўная, увабрала мажлівасьці і прывілеі як Standard, гэтак і Premire Edition.
Параўнаньне рэдакцыяў [рэдагаваць]
Google Apps мае некалькі рэдакцыяў, кожная з уласным наборам мажлівасьцяў. Ніжэй прыведзеная табліца параўнаньня.
| Крытэр | Standard Edition[2] |
Premire Edition |
Educational Edition |
|---|---|---|---|
| Кошт | Бескаштоўна | Так, $50 | Бескаштоўна |
| Прастора | 7,23 ГБ[3] | 25 ГБ | 7,23 ГБ |
| Рэкляма | прысутнічае | па жаданьню | прысутнічае, акрамя навучэнцаў і пэрсаналу |
| Абмежаваньні |
|
|
|
Premire-рэдакцыя таксама суправаджаецца кругласутачнай тэхнічнай падтрымкай, пашыраным доступам да Google Video і дадатковымі API.
Крыніцы [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Інтэрнэт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |