Google Chrome OS
| Google Chrome OS | |
Выгляд Google Chrome OS (19 лістапада 2009) |
|
| Распрацоўнік | Google Inc. |
|---|---|
| Сямейства АС | Unix-like |
| Бягучы стан | Beta |
| Апошні стабільны рэліз | (12 сакавіка 2012 г.)[1] |
| Пакетны мэнэджар | dpkg / APT[2][3] |
| Плятформы | x86, ARM |
| Тып ядра | Маналітнае (Linux) |
| Ліцэнзія | BSD license |
Google Chrome OS — апэрацыйная сыстэма з адчыненым крынічным кодам, распрацаваная Google для працы з вэб-прыладамі[4]. Пра сыстэму было абвешчана 7 ліпеня 2009 году і заяўлена пра выхад сыстэмы на нэтбуках у другой палове 2010 году.[5] У падмурак апэрацыйнае сыстэмы закладзенае ядро Linux. Інтэрфэйс — мінімалістычны, успадкаваны ад браўзэра Chrome. З-за мажлівасьці працы толькі з вэб-прыладамі, прадукт арыентаваны на людзей, якія больш за ўсё карыстаюцца Сецівам.
Пазыцыяваньне Google Chrome OS на рынку [рэдагаваць]
Галоўнай асаблівасьцю будзе дамінаваньне вэб-аплікацыяў па-над звычайнымі функцыямі апэрацыйнае сыстэмы. Галоўная роля тут адводзіцца браўзэру. Стратэгія стварэньня новага прадукта мае на ўвазе архітэктуру, якая будзе непатрабавальнай да апаратных рэсурсаў кампутэра, які будзе выкарыстоўвацца для выйсьця ў Сеціва. Тэндэнцыя ўдзяленьня большай увагі на рэсурсы Сеціва праглядаецца і ў іншых прадуктах Google і адпавядае ідэялёгіі "Cloud computing". Google паведамляе, што асноўнымі асаблівасьцямі новае апэрацыйнае сыстэмы з пункту гледжаньня шэраговых карыстальнікаў будуць:
- хуткасьць: запампоўкі, выйсьця ў Сеціва, атрыманьня электронных лістоў і г.д.;
- моцная інтэграцыя зь інтэрнэт-сэрвісамі;
- надзейнасьць працы;
- бясьпека ў аўтаматычным рэжыме;
- лёгкасьць у карыстаньні;
Chrome OS задумана як практычная рэалізацыя канцэпцый SaaS і DaaS, якая зьяўляецца даступнай для шырокага кола карыстальнікаў. Гэта здымае з карыстальніка неабходнасьць выкананьня функцый сыстэмнага адміністратара, такіх як атрыманьне новых дыстрыбутываў, усталяваньня і абнаўленьня аплікацый. Страта ноўтбука (нэтбука) стане меней крытычнай, бо атрымаць доступ да дадзеных можна будзе зь любога іншага кампутэра з Chrome OS праз лёгін і пароль ад аккаўнта Google. Аднак, пры крадзежы паролю, злодзеі змогуць невідочна для карыстальніка атрымаць доступ да яго дадзеных. Chrome OS не будзе пасаваць для карыстальнікаў аплікацый, якія патрабуюць вялікую колькасьць рэсурсаў. Таксама не плянуецца падтрымка распаўсюджаных сёньня дастасаваньнямі на звычайных жорсткіх дысках (не SSD). Шмат якія карыстальніцкія асаблівасьці будучай апэрацыйнай сыстэмы дэманструе яе прататып — ОС Chromium.
Дызайн новай АС будзе вытрыманы ў мінімалістычным стыле, у духу браўзэра Google Chrome.
Апаратная падтрымка і распрацоўка [рэдагаваць]
Google Chrome OS пазыцыянуецца як апэрацыйная сыстэма для розных дастасаваньняў — ад маленькіх нэтбукаў да поўнапамерных настольных сыстэм і падтрымлівае x86- и ARM-архітэктуры працэсараў. У цяперашні час каманда Google Chrome OS працуе са шматлікімі тэхналягічнымі кампаніямі з мэтай праектаваньня і распрацоўкі дастасаваньня, якое дало б высокую якасьць працы карыстальнікаў. Сярод іх такія кампаніі, як Acer, Adobe, ASUS, Freescale Semiconductor, Hewlett-Packard, Lenovo, Qualcomm, Texas Instruments, Toshiba, NVIDIA. Таксама ў распрацоўцы прымае ўдзел кампанія Intel, супрацоўніцтва зь якой пачалося «за некаторы час» да афіцыйнага анонса. Dell таксама разглядае магчымасьць тэставаньня Chrome OS.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Google Chrome Releases: Stable Channel Update for Chromebooks(анг.)
- ^ Adding a New Package (The Chromium Projects) // Chromium.org (анг.)
- ^ Package Management (The Chromium Projects) // Sites.google.com (анг.)
- ^ Mediati, Nick (2009-07-07) Google Announces Chrome OS // PC World (анг.)
- ^ Ahmed, Murad (2009-07-08), Google takes on Microsoft with Chrome operating system // Times Online (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра кампутары. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Google Chrome OS — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў