Google Desktop
| Google Desktop | |
![]() |
|
![]() |
|
| Распрацоўка | |
|---|---|
| Апошняя вэрсія |
5.9.1005.12335 (Windows) |
| АС | Windows, Mac OS X, Linux |
| Тып | кампутарны пошук |
| Ліцэнзія | прапрыетарная |
| Афіцыйная старонка | desktop.google.com |
Google Desktop — праграмнае забесьпячэньне, распрацаванае Google для плятфорамаў Windows, Mac OS X і Linux. Праграма зьяўляецца пошукавым рухавіком, які індэксуе зьмесьціва кампутара і прымае тэкставыя запыты, адшукваючы дакумэнты, фатаздымкі, электронныя лісты, гутаркі і гэтак далей. Акрамя гэтага з праграмай ідзе прылада Google Gadgets.
Мажлівасьці [рэдагаваць]
Індэксацыя [рэдагаваць]
Галоўнай мэтай праграмы зьяўляецца індэксацыя файлаў, якія існуюць ці зьяўляюцца ў кампутары. Пасьля ўсталёўкі праграмы на кампутар пачынаецца пачатковая індэксацыя — ініцыялізацыя, якая стварае індэкс усіх існых файлаў, па якіх магчымы тэкставы пошук. Адначасова з гэтым карыстальнік ужо можа шукаць па тым, што знойдзена. Вынікі запытаў адлюстроўваюцца на адмысловай старонцы ў браўзэры, згенэраванай лякальна самой праграмай. Выгляд старонкі аднолькавы, як і ў сеціўнага пошуку Google.
Google Desktop шукае па тэкставых дакумэнтах розных кшталтаў (фарматаў OpenDocument, Microsoft Office і звычайных), браўзэрнай гісторыі (Internet Explorer і Firefox), гутарках з розных прыладаў-камунікатараў (Google, Skype, MSN і іншых) і некалькіх тыпах мультымэдыя-файлаў. Іншыя фарматы дадаюцца да індэксу праз адмысловыя пашырэньні.[1]
Ініцыялізацыя мае адзін значны недахоп: падчас яе ўсталёўваецца абмежаваньне ў 100 000 файлаў. Між тым, калі карыстальнік стварае ці адчыняе нейкі файл, ён дадаецца ў індэкс.
Крыніцы [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра кампутары. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |

