Google SearchWiki
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Google SearchWiki — гэта адна з функцыяў пошуку Google, якая дазваляе зарэгістраваным удзельнікам дадаваць зацемкі пра пэўныя вынікі і сартаваць самі вынікі на свой густ. Мадыфікацыя парадку вынікаў уплывае толькі на вынікі самога ўдзельніка, тым ня менш, можна чытаць зацемкі іншых карыстальнікаў пра вышуканыя старонкі.[1] SearchWiki пачаў працу 20 лістапада 2008 году.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ SearchWiki: make search your own // Official Google Blog (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра Інтэрнэт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |