HDTV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып HDTV

HDTV (па-ангельску: High definition television, па-беларуску: Тэлебачаньне высокай выразнасьці) — міжнародны лічбавы стандарт, які апісвае якасьць карцiнкі. HDTV прапаноўвае разрозьненьне ў 1920×1080 кропак. Частата абнаўленьня карцiнкі ў HDTV можа дасягаць 60 кадраў у сэкунду, тады як у стандартным тэлебачаньні — да 30 кадраў. Высокай тэхнічнай якасьці карцiнкі HDTV адпавядае й больш дасканалая якасьць гуку. Гук перадаецца ў фармаце Dolby Digital 5.1. Дзякуючы гэтаму пры праглядзе HDTV ствараецца поўны «эфэкт прысутнасьці».

Вяшчаньне фільмаў і тэлеперадач у стандарце HDTV на захадзе (ЗША, Японія, Эўропа) вядзецца ўжо некалькі гадоў, па платных кабэльных і спадарожнікавых каналах. Для прагляду такога HDTV сыгналу патрабуецца: спэцыяльны HDTV-цюнэр, плазьменная або LCD-панэль з разрозьненьнем HDTV, і аплата паказу сыгналу.

Зусім нядаўна на захадзе быў пачаты выпуск і продаж кружэлак і плэераў зь фільмамі HDTV, прычым у двух канкуруючых і несумяшчальных адзін з адным стандартах: HD-DVD і Blu-Ray, па якасьці яны аднолькавыя, адрозьніваюцца толькі ёмістасьцю кружэлак і прынцыпам іх працы.

У чым адрозьненьне паміж відэа ў стандарце HDTV і звычайным DVD або сыгналам са звычайнага тэлевізара? Розніца ў асноўным толькі ў разрозьненьні, выразнасьці (колькасьці радкоў па гарызанталі й вэртыкалі) і ў суадносінах даўжыні старон экрана:

  • звычайны ЭПТ-тэлевізар (любой дыяганалі): 640×480 (максымум, рэальна яшчэ менш), суадносіны бакоў кадра 4:3;
  • сыгнал відэа з DVD-плэера: 720×576 (PAL) або 720×480 (NTSC), суадносіны бакоў кадра 5:4 або 3:2;
  • сыгнал HDTV стандарту 720p: 1280×720, прагрэсіўная разгортка, суадносіны бакоў кадра 16:9;
  • сыгнал HDTV стандарту 1080i: 1920×1080, празрадковая разгортка (інтэрлэйсны рэжым), суадносіны бакоў кадра 16:9;
  • сыгнал HDTV стандарту 1080p: 1920×1080, прагрэсіўная разгортка, суадносіны бакоў кадра 16:9.

Чым вышэй разрозьненьне фільму — тым больш дэталізацыя й відовішчнасьць падзеяў, тым больш уражвае прагляд такога фільму. За 2005 год у Эўропе было прададзена каля 18 млн HDTV-дысплэяў.

Разрозьненьня звычайнага тэлевізара не хапае для якаснага адлюстраваньня відэа з DVD-плэера, а стандарт HDTV значна пераўзыходзіць якасьць сучаснай DVD-карцінкі, акрамя таго, у звычайных ЭПТ-тэлевізарах няма інтэрфэйсу HDMI або DVI, таму на яго немагчымая перадача сыгналу з разрозьненьнем HDTV.

У 2006 годзе сталі даступныя сямейныя HDTV-плэеры (фарматы HD-DVD або Blu-ray), таксама даступныя фільмы на такіх кружэлках, па кошце ў некалькі разоў даражэй DVD. Агульнапрынятым кодэкам для відэа высокага разрозьненьня (вяшчаньня й запісу) лічыцца H.264. Таксама распаўсюджанымі зьяўляюцца фільмы высокага разрозьненьня, сьціснутыя да аб’ёму аднаго або двух DVD (4.5 або 9 Gb) і прызначаныя для прагляду на кампутары. Агульнапрынятага кодэка ў гэтым выпадку няма, разрозьненьне, як правіла, 720p (1280×720, прагрэсіўная разгортка), гук AC3 (5.1). Гэта дазваляе некалькі падвысіць якасьць карцінкі ў параўнаньні з DVD, аднак не зьяўляецца паўнавартасным HDTV-відэа.

Аб’ём сусьветнага рынку HDTV у 2006 годзе склаў $26 млрд.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  HDTVсховішча мультымэдыйных матэрыялаў