Help!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Help!»
Альбом The Beatles
Выдадзены 6 жніўня 1965 г.
Запісаны люты-чэрвень 1965
Жанр рок-н-рол; біг-біт
Працягласьць 34:20
Выдавец Parlophone
Прадусар Джордж Мартын
Храналёгія The Beatles
Beatles For Sale
(1963)
Help!
(1965)
Rubber Soul
(1965)

Help! — пяты брытанскі і дзясяты амэрыканскі альбом The Beatles, гэтаксама ж і саўндтрэкам да аднайменага фільму. Сэсіі запісу альбома адбываліся 15—19 лютага, 13 красавіка, 10 траўня, 14—17 чэрвеня 1965 году. Ва ўсім сьвеце было прададзена больш за 3 мільёны экзэмпляраў гэтага альбому. У якасьці самотнікаў выйшлі «Help!», «Ticket to Ride». На вокладцы альбому разьмешчаная фатаграфія ўсіх музыкаў The Beatles, якія паказваюць слова «NUJV» на альфэбэце сэмафораў. Джон Ленан назваў песьню «Ticket to Ride» папярэдніцай стылю хэві-мэтал.

У 2003 годзе, альбом заняў 332-е месца ў сьпісе 500 найлепшых альбомаў часопісу Rolling Stone[1].

Сьпіс трэкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарства музыкі — Ленан/МакКартні, калі не пазначана іншае. Ідэя галоўнага трэку альбома прыйшла Джону Ленану, пасьля чаго яе разьвівалі разам усе музыкі. Песьню «Act Naturally» сьпявае Рынга Стар. Ён таксама сьпеў у песьні «If You’ve Got a Trouble», але яна не ўвайшла ў альбом[2]. Легендарная «Yesterday» Пола МакКартні была запісаная ў незвычайнай для The Beatles аранжыроўцы — пад акампанэмэнт струннага квартэту. Гэта адна з самых вядомых песень гурту.

Бок першы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе трэкі першага боку трапілі ў кінастужку

  1. «Help!» — 2:18
  2. «The Night Before» — 2:33
  3. «You’ve Got to Hide Your Love Away» — 2:08
  4. «I Need You» (Харысан) — 2:28
  5. «Another Girl» — 2:05
  6. «You’re Going to Lose That Girl» — 2:17
  7. «Ticket to Ride» — 3:10

Бок другі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Act Naturally» (Джоні Расэл, Воні Морысан) — 2:29
  2. «It’s Only Love» — 1:54
  3. «You Like Me Too Much» (Харысан) — 2:35
  4. «Tell Me What You See» — 2:36
  5. «I’ve Just Seen a Face» — 2:04
  6. «Yesterday» — 2:03
  7. «Dizzy Miss Lizzy» (Лары Ўільямз) — 2:53

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.rollingstone.com/news/story/6599255/332_help
  2. ^ The Beatles:Антология. / Пер. с англ. У.В.Сапциной. - М. : Росмэн, 2002. - 367 с. ISBN 5-353-00285-7(рас.)