Honda Jazz

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Honda Jazz
Агульныя зьвесткі
ВытворцаHonda
Іншыя назвы Honda Fit
Гады вытворчасьці 2001 — цяпер
Зьнешні выгляд
Кляса Субкампактны аўтамабіль
Кузаў 5-дзьверны хэтчбэк
Кампанаваньне пярэднерухавы, пярэдне- або поўнапрывадны
Плятформа агульная плятформа Honda для малых аўтамабіляў
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Honda Logo

Honda Jazz (па-беларуску: Хо́нда Джаз), вядомая таксама як Honda Fit (бел. Хонда Фіт) — субкампактны аўтамабіль японскага вытворцы Honda, які выпускаецца з 2001. У дадзены момант зьбіраецца ў другім пакаленьні. У Эўропе, Акіяніі, на Бліжнім Усходзе, у Афрыцы, Аўстраліі і большай частцы Азіі распаўсюджваецца пад маркай «Jazz», у Японіі, Кітаі і Амэрыцы — пад маркай «Fit».

Дзякуючы сусьветнаму маркетынгу і зборцы на дзесяці заводах у васьмі краінах[1] да ліпеня 2010 року продажы Honda Jazz перавысілі 3,5 мільёны[2]. Выпускаецца на такой самай фірмовай плятформе Honda для малых аўтамабіляў, што і City, Airwave, Mobilio, Mobilio Spike, Freed і Freed Spike.

У кастрычніку 2010 Honda выпусьціла гібрыдную бэнзынава-электрычную вэрсію Fit для Японіі, а на пачатку 2011 — такую самую і для Эўропы[3][4]. Для ЗША ў ліпені 2012 року была выпушчаная абмежаваная сэрыя электрамабілю Honda Fit EV[5].

Першае пакаленьне (2001—2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пакаленьне
Агульныя зьвесткі
ВытворцаHonda
Гады вытворчасьці 2001—2008
Месца вытворчасьці
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік
Трансьмісія
Прывад
Габарыты
Колавая база 2450 мм
Даўжыня
  • 3845 мм (сьвет)
  • 4000 мм (ЗША, Канада)
Шырыня 1675 мм
Вышыня 1525 мм
Маса 1084 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Honda Logo
Падобныя

Дэбют Honda Fit адбыўся ў чэрвені 2001 у Японіі, і ўжо ад пачатку ейныя продажы мелі высокія тэмпы. Да сьнежня яна пераўзышла па папулярнасьці Таёту Каролу, а ў 2002 займала першыя месцы па продажы цягам 9 з 12 месяцаў. На пачатку 2002 мадэль была прадстаўленая ў Эўропе, у канцы 2002 у Аўстраліі, на пачатку 2003 — у Паўднёвай Амэрыцы, пазьней у Паўднёвай Афрыцы і паўднёва-ўсходняй Азіі, Кітаі (верасень 2004) і Мэксыцы (канец 2005).

8 студзеня 2006 мадэль для Злучаных Штатаў і Канады была прадстаўленая на аўташоў ў Дэтройце. У продаж мадэль выйшла ў красавіку 2006, а ў 2009 ужо была замененая новым пакаленьнем.

Пачаткова плянавалася назваць аўтамабіль «Fitta», але пасьля таго, як высьветлілася, што fitta ў некаторых нардычных мовах азначае ў простамоўнай гаворцы вульгарную назву жаночых геніталіяў, было вырашана скараціць назву для пэўных рынкаў, цалкам зьмяніўшы яе на Джаз для іншых[6].

Мадэлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Fit» прадавалася ў 6 варыянтах. Усе варыяцыі Fit/Jazz адрозьніваюцца кодам, прапісаным у ідэнтыфікацыйным нумары транспартнага сродку (VIN):

Fit/Jazz

  • GD1: 1,3 л L13A i-DSI чатырохцыліндравы пярэднепрывадны (Эўропа: 1,4 л)
  • GD2: 1,3 л L13A i-DSI чатырохцыліндравы поўнапрывадны (толькі Японія)
  • GD3: 1,5 л L15A VTEC чатырохцыліндравы пярэднепрывадны
  • GD4: 1,5 л L15A VTEC чатырохцыліндравы поўнапрывадны (толькі Японія)
  • GD5: 1,2 л L12A чатырохцыліндравы (Эўропа)
  • GE3: 1,3 л L13A i-DSI чатырохцыліндравы пярэднепрывадны (2007 Эўропа 1,4 л)

City/Fit Aria:

  • GD6: 1,3 л L13A i-DSI чатырохцыліндравы пярэднепрывадны (Fit-Aria)
  • GD7: 1,3 л L13A i-DSI чатырохцыліндравы поўнапрывадны (Fit-Aria)
  • GD8: 1,5 л L15A i-DSI/VTEC чатырохцыліндравы пярэднепрывадны (Fit-Aria)
  • GD9: 1,5 л L15A i-DSI/VTEC чатырохцыліндравы поўнапрывадны (Fit-Aria)

Трансьмісія і плятформа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У залежнасьці ад рэгіёну Fit магчымы з 1,2, 1,3 (у Эўропе — 1,4), 1,5-літровым рухавіком i-DSI, альбо 1,5-літровым VTEC-рухавіком. Усе чатыры рухавікі адносяцца да рухавікоў L-сэрыі. Васьміцыліндравыя i-DSI маюць па дзьве сьвячы запальваньня на цыліндар, што дазваляе паўней спальваць бэнзін; дзякуючы гэтаму дасягаецца максымальны круцельны момант на сярэдніх абаротах пры зьменшаным спажываньні паліва і ўзроўні выкідаў. 1,5-літровы VTEC мае тыповую 16-цыліндравую канфігурацыю, якая дае максымальны выхад на высокіх абаротах.

Амэрыканскі інтэр’ер

У залежнасьці ад рэгіёну рухавікі кампануюцца зь пяціступеневымі ручной/аўтаматычнай альбо бесступеневай каробкамі перадачаў (апошні варыянт — толькі для Японіі).

Fit сабраны на глябальнай плятформе Хонды для малых аўтамабіляў, як і мадэлі Fit Aria/City (сэдан-вэрсія Fit), Airwave (унівэрсал-вэрсія Fit Aria/City), Mobilio і Mobilio Spike.

Салён і багажнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя выявы
Honda Fit fuel tank location
Ultra Seat (Normal mode)
Ultra Seat (Tall mode)
Ultra Seat (Utility mode)
Ultra Seat (Long mode)
Ultra Seat (Refresh mode)
Ultra Luggage (Regular mode)
Ultra Luggage (Tall mode)
Ultra Luggage (Upper/lower mode)

Дзякуючы разьмяшчэньню бэнзабаку пад пярэднім сядзеньнем, спалучаным з кампактнай паўнезалежнай тарсыйнай бэлькавай(en) задняй падвескай H-формы[7], заднія сядзеньні Fit складаюцца вельмі нізка, дазваляючы вар’яваць аб’ём багажніку ў даволі вялікіх памерах для сваёй клясы[8][9].

Камбінаваньне розных формаў складаньня сядзеньняў дазваляе вар’яваць унутраную прастору па аб’ёме — магчымасьць, якую «Хонда» называе «Ultra Seat». Магчымыя палажэньні сядзеньняў:

  • «звычайнае»: сядзеньні ў звычайным палажэньні, пяць сядзячых месцаў.
  • «карыснае»: Адна ці абедзьве заднія сэкцыі складаюцца на сябе, ствараючы роўную паверхню павялічанага аб’ёму для грузу.
  • «доўгае»: задняе сядзеньне за пасажырскім складаецца як у «карысным» рэжыме, а сьпінка пярэдняга пасажырскага адкідаецца назад, што дае вольную прастору даўжынёй 2,4 м.
  • «высокае»: Адна ці абедзьве заднія падушкі складаюцца ў супрацьлеглым кірунку, што дае вышыню 1,28 м.
  • «асьвяжальнае»: падгалоўнік пярэдняга сядзеньня здымаецца, тады пярэдняе сядзеньне можнаскласьці так, што яно ўтварае непарыўную падлогу для ляжаньня (толькі для асобных рынкаў)[10].

Для некаторых рынкаў існуе таксама варыяцыя Honda Fit/Jazz без запаснога кола, якая распаўсюджваецца пад гандлёвай маркай «Ultra Luggage» (бел. дадатковы багаж)[11].

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Fit» першага пакаленьня зьбіраўся на шасьці заводах:

Мадэлі японскай зборкі паступалі на айчынны рынак, у Эўропу, некаторыя азіяцкія краіны, Аўстралію (да канца 2005), Канаду і ЗША. Мадэлі для Маляйзіі, Сынгапуру і Віетнаму зьбіраліся ў Тайляндзе. Бразыльскі завод забясьпечваў пастаўкі на Мэксіку, Лацінскую Амэрыку і Карыбскі рэгіён. Мадэлі кітайскае зборкі прадаваліся ўнутры Кітаю і пастаўляліся на экспарт у некаторыя эўрапейскія краіны зь левабаковым рухам[12].

Рэгіёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У залежнасьці ад рэгіёну «Fit» распаўсюджваўся ў розных камплектацыях.

Японія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Японская «Honda Fit»

Былі даступныя два рухавікі (1.3 i-DSI і 1.5 VTEC), прычым 1.3 L i-DSI толькі зь бесступеневай аўтаматычнай трансьмісіяй. У верасьні 2002 зьявілася мадэль зь бесступеневай трансьмісіяй і рухавіком 1.5 L VTEC[13]. У чэрвені 2004 была дададзеная вэрсія з рухавіком большага аб’ёму і ручной КПП.

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўрапейская «Honda Jazz» (2005)

Як і для Японіі, для эўрапейскага рынку «Fit» таксама даступны з двума варыянтамі рухавікоў. Мадэль з рухавіком 1.2 i-DSI пастаўлялася толькі для Эўропы, і толькі зь пяціступеневай ручной КПП. Рухавік 1.4 i-DSI падобны да 1,339 см³ 1.3 i-DSI, які пастаўляўся на японскім рынку, аднак дзеля адрозьненьня ад меншага 1.2 L на рынку меў назву 1.4 L (хоць насамрэч рухавік з аб’ёмам 1,244 см³ бліжэй да 1.3 L, чымся першы да 1.4 L). Мадэлі з рухавіком аб’ёмам 1.4 L прадаваліся ў неблагой камплектацыі зь 5-ступеневай ручной і (апцыянальна) бесступеневай трансьмісіяй.

Усе эўрапейскія мадэлі аснашчаныя ABS з дыскавымі гальмамі на пярэдніх і барабаннымі або дыскавымі гальмамі на задніх колах. Некаторыя мадэлі ўкамплектаваныя бакавымі падушкамі бясьпекі.

Аўтамабіль атрымаў у Эўропе добрую рэпутацыю. Паводле вынікаў найвялікшага апытаньня ў Вялікабрытаніі, зладжанага тэлешоў «Top Gear», Honda Jazz заняла другое месца ў галасаваньні брытанскіх аўтаўладальнікаў 2006 року (пасьля Honda S2000)[14]. Папулярнасьць «Джазу» зрабіла яе найлепшай прадаванай мадэльлю «Хонды» ў рэгіёне, склаўшы 30% ад усіх эўрапейскіх прадажаў «Хонды».

Кітай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворчасьць і продаж «Fit» мясцовае зборкі распачалася ў Кітаі ў верасьні 2004[15], прыкладна праз год пасьля выхаду «Fit» з кузавам «сэдан» (City/Fit Aria) у верасьні 2003. Канфігурацыі падобныя да распаўсюджваных у Японіі: варыяцыі 1.3 i-DSI, 1.5 VTEC, 5-ступеневай або бесступеневай КПП — агулам 4 камбінацыі.

Паўночная Амэрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканскія «Honda Fit» базавая і спартовая (2007)

У ЗША і Канадзе «Fit» паступіў у продаж у красавіку 2006[9], замяніўшы хэтчбэк Civic на рынку субкампактных аўтамабіляў пачатковага ўзроўню. «Civic» працягнуў павялічвацца ў габарытах і ў 2011 быў пераклясыфікаваны ў кампактны аўтамабіль.

У адпаведнасьці зь ініцыятывай «Honda» па бясьпецы «Fit» прапаноўваўся ў Паўночнай Амэрыцы з электрычнымі шклопад’ёмнікамі, стандартнымі і бакавымі падушкамі бясьпекі, ABS у дадатак да абавязковых пярэдніх падушак. З-за адрозных нарматываў бясьпекі паўночнаамэрыканскія мадэлі «Fit» маюць большыя бампэры і даўжэйшы перад, чымся ў астатнім сьвеце, з-за чаго агульная даўжыня крыху большая.

У мадэлі 2008 року для ЗША была дададзеная сыстэма маніторынгу ціску ў шынах(en) (TPMS), якая папярэджвае кіроўцу пра нізкі ціск у колах[16]. Сыстэма паведамляе толькі пра факт нізкага ціску, аднак не пра шыну, у якой гэта здарылася, у адрозьненьне ад некаторых падобных сыстэмаў.

У Злучаных Штатах «Fit» прапаноўваўся ў двух варыянтах (базавы і спартовы), а ў Канадзе — у трох (DX, LX і спартовы). Адрозьненьні збольшага зводзіліся да касмэтычных і камплекту стандартнага абсталяваньня, паколькі ўсе мадэлі мелі аднолькавы рухавік 1.5 L магутнасьцб 109 к. с. (81 кВ) і 5-ступеневую ручную КПП. Замест бесступеневай прапаноўвалася апцыйная аўтаматычная трансьмісія. «Fit Sport» з аўтаматычнай КПП дадаткова меў усталяваныя за стырном клявішы для ручнога пераключэньня перадачаў.

Мэксыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2005 у продаж паступіў «Fit» бразыльскай зборкі[17]

Бразылія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовая вытворчасьць і продаж Honda Fit пачаліся ў красавіку 2003, такім чынам Бразылія стала другой зборнай пляцоўкай для мадэлі пасьля Японіі[18]. Пачаткова выпускаліся толькі мадэлі з рухавікамі 1.3 L i-DSI, аднак пазьней сталі даступныя ўсе тыя, што прадаваліся ў Японіі (на ўсе мадэлі «Fit» бразыльскай зборкі ставяцца імпартаваныя зь Японіі рухавікі). Прадаюцца ў трох варыянтах: базавым LX (рухавік 1.35 i-DSI, падушка бясьпекі ў кіроўцы); сярэднім LXL (дадатковая падушка бясьпекі для пасажыра і ABS); вышэйшым EX (рухавік 1.5 VTEC). Трансьмісія — пяціступеневая ручная альбо бесступеневая аўтаматычная. З 2006 року прадаецца мадэль з новымі бампэрамі і некаторымі касмэтычнымі зьменамі.

Этанольна-бэнзінавы гібрыд «Fit» выпускаецца са сьнежня 2006 з рухавіком 1.35 i-DSI магутнасьцю 80 к. с. (60 кВ) на бэнзіне і 83 к. с. (62 кВ) на алькаголі. Магчымая праца на зьмяшаным паліве. Для магчымасьці запуску пры нізкай тэмпэратуры дададзены дадатковы бэнзінавы бак з правага боку. Дапамагае стартаваць, калі асноўны бак быў запоўнены этанолам.

Паўднёвая Афрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыборная панэль паўднёваафрыканскай «Honda Jazz»

У Паўднёвай Афрыцы мадэль выпускаецца пад маркай «Jazz» з 2003 року. Пастаўляецца з рухавікамі 1.3 i-DSI (маркетынгавая назва 1.4) або 1.5 VTEC, з ручной альбо бесступеневай аўтаматычнай трансьмісіяй.

Чылі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе «Honda Fit» у Чылі пастаўляюцца з Бразыліі, акрамя гібрыдных этанольна-бэнзінавых. Да 2007 пастаўляліся ўсе тры канфігурацыі LX, LXL, EX), але з 2008 1.5-літровы 16-кляпанны VTEC рухавік болей недаступны.

Аўстралія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстралійская «Honda Jazz» (2006—2008)

У Аўстраліі «Jazz/Fit» зьявіўся ў продажы ў кастрычніку 2002 року з такім самым мадэльным шэрагам, што і ў Японіі, але без поўнапрывадных мадэляў. Ад пачатку машыны імпартаваліся зь Японіі, а з канца 2005 пастаўляюцца з Тайлянду, што дазволіла значна зьменшыць цану аўтамабілю за кошт таньнейшае зборкі.

У 2006 аўстралійская «Honda Jazz» крыху зьмяніла зьнешні выгляд, а паміж Аўстраліяй і Тайляндам было заключанае пагадненьне пра вольны гандаль. Адгэтуль усе «Jazz» пастаўляюцца ў Аўстралію адтуль.

Маляйзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэдызайненая маляйзійская «Honda Jazz» (пасьля 2006)

«Fit/Jazz» у Маляйзіі магчымы ў двух варыянтах: 1.3 i-DSI і 1.5 VTEC. Абодва абсталяваныя бесступеневай трансьмісіяй CVT-7 і маюць пярэдні прывад колаў. Пачаткова пастаўляліся цалкам сабраныя зь японскіх запчастак, пазьней пэўныя дэталі былі замененыя на тайляндзкія.

На пачатку 2006 зьнешні выгляд «Jazz» быў зьменены ў адпаведнасьці зь японскай мадэльлю. Былі абноўленыя пярэдняя панэль, задні бампэр, бакавыя абцякальнікі й іншыя касмэтычныя зьмены.

Сынгапур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сынгапур мадэль пастаўлялася пад назваю «Jazz» у адзіным варыянце з рухавіком 1.4 i-DSI зь пяціступеневай ручной альбо бесступеневай трансьмісіяй.

Тайлянд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тайлянд стаў у лістападзе 2003 трэцяй базай па вытворчасьці «Honda Jazz» пасьля Японіі і Бразыліі. Пачаткова быў даступны толькі з рухавіком 1.5 L i-DSI, пяціступеневай ручной альбо бесступеневай трансьмісіяй[19]. Цяпер існуюць варыянты з 1.5 i-DSI або 1.5 VTEC. Трансьмісія — ранейшая.

Інданэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастаўкі мадэлі пад маркай «Fit» пачаліся ў 2002, але праз высокі кошт яна не была надта папулярнай. З канца 2003 Honda перайшла на пастаўкі пад маркай «Fit» з Тайлянду па значна меншых коштах. Пасьля гэтага аўтамабіль займеў значны посьпех, стаўшыся чацьвёртым па колькасьці продажаў пасьля «Toyota Innova», «Toyota Avanza» і «Daihatsu Xenia». Адзіная магчымая канфігурацыя — 1.5 i-DSI-рухавік зь пяціступеневай ручной альбо бесступеневай трансьмісіяй. У 2005 року стартавала зборка «Jazz» на заводзе Honda ў Каравангу.

Філіпіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіпінская «Honda Jazz» (1.3 S)

Першае пакаленьне «Jazz» прадавалася на Філіпінах у 2004—2008. Даступныя тры варыяцыі:

  • 1.3 L — 5-ступеневая МКПП, гідраўзмацняльнік, без падушкі бясьпекі
  • 1.3 L — 5-ступеневая ручная/бесступеневая аўтаматычная трансьмісія, поўнапрывадная, ABS, дзьве падушкі бясьпекі
  • 1.5 L — 5-ступеневая ручная/бесступеневая аўтаматычная трансьмісія, поўнапрывадная, ABS, дзьве падушкі бясьпекі і дзьве канфігурацыі рузавіка:
  • L13A i-DSI 1,339 cc SOHC 8-кляпанавы
  • L15A VTEC 1,496 cc SOHC 16-кляпанавы

Мадэлі 2004 року імпартаваліся з Тайлянду, а 2005—2008 — з заводу ў Лягуне.

Другое пакаленьне (з 2007)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другое пакаленьне
Агульныя зьвесткі
ВытворцаHonda
Гады вытворчасьці 3 2007
Месца вытворчасьці
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік
Трансьмісія
Прывад
Габарыты
Колавая база 2500 мм
Даўжыня
  • 3985 мм (2009—2011)
  • 4100 мм (з 2012)
Шырыня 1695 мм
Вышыня 1525 мм
Маса 1070 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Honda Logo
Падобныя

«Fit» другога пакаленьня ўпершыню быў прадстаўлены на Такійскім аўтасалёне 17 кастрычніка 2007. Мадэль займела даўжэйшую колавую базу і большыя габарыты ў параўнаньні з папярэдніцаю. Вышыня не зьмянілася, аднак крыху вышэйшым стала столя ў салёне. Розныя канфігурацыі складаньня сядзеньняў былі захаваныя, а за кошт большай унутранай прасторы аб’ём багажніка зьменшыўся да 0,58 м³[20][21]. Вэрсія для Паўночнай Амэрыкі крыху даўжэйшая за кошт пярэдняй часткі, што добра заўважна на фатаздымках.

Японская «Honda Fit» (2009)
Амэрыканская «Honda Fit Sport» (2010)

Новы «Fit» пастаўляецца з двума відамі рухавікоў. 1.3 L i-VTEC разьвівае магутнасьць 98 к. с. (73 кВ) на 6000 аб/хв і 98 Н*м на 4500 аб/хв. Рухавік даступны як на азіяцкім, так і на эўрапейскім рынках. Рухавік 1.5 L i-VTEC разьвівае магутнасьць 117 к. с. (87 кВ) на 6600 аб/хв і 144 Н*м на 4800 аб/хв[21]. На амэрыканскім рынку аўтамабіль прадаецца толькі з такім рухавіком. Каробкі перадачаў: ручная, 5-ступеневая аўтаматычная (толькі для поўнапрывадных) і бесступеневая аўтаматычная.

Fit Hybrid[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Продажы «Fit Hybrid» распачаліся ў Японіі ў кастрычніку 2010. Гібрыдная вэрсія каштуе ад ¥1,59 мільёнаў — найтаньнейшы кошт гібрыдных электрамабіляў у Японіі[3]. «Fit Hybrid» мае 1.3-літровы бэнзінавы і электрычны матор з ацэненым выдаткам паліва 3,3 л/100 км[22]. Аўтамабіль выкарыстоўвае паралельную гібрыдную сыстэму, якая дазваляе працаваць у тандэме з бэнзінавым рухавіком.

Вэрсія для Эўропы пад назовам «Jazz Hybrid» упершыню была выстаўленая на Парыскім аўтасалёне ў 2010 року, а ў продаж паступіла напачатку 2011. Гэтыя мадэлі маюць зьменены выгляд фараў, новую пярэднюю крату, скураныя сядзеньні і дадатковы колер афарбоўкі[4] Расход паліва ў разьліку паводле эўрапейскіх стандартаў складае прыкладна 4,3 л/100 км, выкід CO2 — 104 г/км. Гэта найменшы паказьнік для аўтамабіляў B-сэгмэнту[23]. Калі аўтамабіль рухаецца з пастаяннай нізкай хуткасьцю, аўтамабіль пераходзіць у электрычны рэжым і не выкідае вокіс вугляроду[24].

Fit Shuttle[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Honda Fit Shuttle Hybrid

«Fit Shuttle» — кампактная ўнівэрсал-вэрсія Fit другога пакаленьня, даступная на японскім рынку. Выхад у продаж адбыўся ў чэрвені 2011 року, на тры месяцы пазьней заплянаванага, з-за землятрусу і цунамі 11 сакавіка 2011. З прычыны наступаванай эканоміі энэрганосьбітаў вытворчасьць «Fit Shuttle» была перанесеная з заводу «Honda» ў Саяме на завода «Suzuka» ў прэфэктуры Міэ.

«Fit Shuttle» мае рухавік 1.5 L i-VTEC магутнасьцю 120 к. с. (89 кВ), які ў «Fit» ставіўся апцыянальна. Таксама прадаецца гібрыдная вэрсія «Fit Shuttle hybrid» з 1.3 L i-VTEC.

Рэгіёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Японія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салён японскай мадэлі

Продажы на японскім рынку распачаліся ў кастрычніку 2007. Мадэлі прадаюцца з рухавікамі 1,3 ці 1,5 л.

У кастрычніку 2010 на рынак паступілі рэстыляваныя мадэлі і гібрыдныя вэрсіі.

Паўночная Амэрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканская «Honda Fit» базавая (2012)

«Fit» другога пакаленьня зьявіўся на паўночнаамэрыканскім рынку 19 сакавіка 2008, падчас Нью-Ёрскага аўтасалёну[25][26]. Дзеля адпаведнасьці рэйтынгу краш-тэсту NHTSA пярэдняя частка «Fit» крыху падоўжаная. Рухавік — 4-цыліндравы 1.5 L i-VTEC магутнасьцю 117 к. с. на 6600 аб/хв зь пяціступеневай ручной або аўтаматычнай КПП.

Амэрыканская «Honda Fit Sport» (2012)

Бразылія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы «Fit» сумарскай зборкі быў прадстаўлены ў Бразыліі ў кастрычніку 2008 на сан-паўльскім аўтасалёне. Прадаецца ў чатырох вэрсіях: LX і LXL з 1,35-літровым (рынкавая маркіроўка 1.4) 16V рухавіком, EX і EXL з 1,5-літровым 16V рухавіком. Прапануюцца ручная і аўтаматычная пяціступеневыя КПП; бесступеневая перадача болей немагчымая.

Маляйзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Маляйзіі «Jazz» прадаецца толькі ў адной канфігурацыі з рухавіком 1.5 L i-VTEC і аўтаматычнай КПП.

Сынгапур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Японская «Honda Fit RS»

Варыянты рухавікоў: 1,3 і 1,5 л.

Тайлянд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Тайляндзе прадаецца пад маркай «Honda Jazz» з 23 сакавіка 2008. Усе мадэлі маюць 1,5-літровы 16-цыліндравы рухавік з 3 i-VTEC; КПП — 5-ступеневыя ручная або аўтаматычная.

У студзені 2011 року крыху зьменены зьнешні выгляд атрымалі радыятарная крата і задні бампэр, былі дададзеныя франтальныя падвойныя падушкі бясьпекі і пярэднія супрацьтуманныя фары ў максымальнай камплектацыі SV.

На пачатку 2012 року тайванскі ўрад дазволіў імпарт «Jazz» і «Accord» зь Японіі без здыманьня мыты з прычыны навадненьня ў правінцыі Аютхая, дзе разьмяшчаецца завод «Honda».

Гібрыдны «Jazz» выйшаў на тайляндзкі рынак у ліпені 2012[27], стаўшыся першай гібрыднай мадэльлю на рынку субкампактных аўтамабіляў краіны[28].

Філіпіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Jazz» другога пакаленьня выйшаў у кастрычніку 2008 з рухавікамі 1,3 л і 1,5 л.

Інданэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і Тайляндзе, аўтамабіль прадаваўся пад маркай «Honda Jazz». Першае пакаленьне карысталася вялізным посьпехам, продажы «Jazz» 2-га пакаленьня ў 2008 склалі 24 969 адзінак, што паставіла мадэль на 5-е месца сярод найлепш прадаваных аўтамабіляў у Інданэзіі. У 2009 з-за эканамічнага застою продажы ўпалі да 15 713 адзінак, аднак у рэйтынгу найбольш прадаваных аўтамабіляў мадэль паднялася на адно месца. Такім чынам «Jazz» стаў лідэрам сярод усіх аўтамабіляў «Honda» па папулярнасьці ў краіне.

Мадэль зьбіраецца на мясцовым заводзе «Honda» ў Каравангу. У сярэдзіне 2011 быў крыху зьменены зьнешні выгляд: абноўлены дызайн пярэдняй краты, зьявіліся новыя бампэры і сьветладыёдныя заднія фары.

Індыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Індыйская мадэль зьбіраецца на заводзе ў Вялікай Нойдзе з 26% імпартных дэталяў[29] Мадэль мае 1.2-літровы i-VTEC рухавік[30].

Аўстралія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстралійская «Honda Jazz» VTi-S (2008—2010)

«Honda Jazz» другога пакаленьня ў Аўстраліі да канца 2011 року пастаўлялася з Тайлянду. Пасьля тамашняй паводкі аўтамабілі імпартуюцца зь Японіі[31].

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўрапейская «Honda Jazz» 1.4 i-VTEC Trend (2012)

Эўрапейская вытворчасьць «Honda Jazz» у брытанскім Сўіндане была адчыненая 7 кастрычніка 2009[32]. Дагэтуль на эўрапейскі рынак паступалі мадэлі японскае зборкі.

1 лютага 2011 у продаж паступілі мадэлі з абноўленым дызайнам і новыя гібрыдныя «Jazz».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Honda Begins Sales of All-New Fit and Fit Hybrid in Japan (анг.) Honda Motor
  2. ^ Cumulative Sales of Honda Fit Reach 1.5 Million Units in Japan, 3.5 Million Units Worldwide (анг.). Honda Motor (2010-10-06).
  3. ^ а б Eric Loveday. (Oct 8 2010) Honda prices 2011 Fit Hybrid at $19,310; cheapest gas-electric in Japan (анг.). Autoblog Green.
  4. ^ а б Stephen Williams. Honda Jazz Hybrid Will Get Paris Premiere (анг.) // New York Times, 2010-08-25 г. Праверана 2010-08-26 г.
  5. ^ Zach McDonald. (2012-07-20) Honda Registers First Fit EV Delivery (анг.). Plugincars.com. Праверана 2012-07-21 г.
  6. ^ Honda Jazz becomes Honda
  7. ^ Mike Huslea & Anthony Kodack. (05.16.2006) 2007 Honda Fit (анг.). Top Gear.
  8. ^ 2007 Honda Fit (анг.). Topspeed.
  9. ^ а б 2007 Honda Fit Review (анг.). JB car pages. Праверана 2009-03-09 г.
  10. ^ Second Generation Honda Jazz (анг.) Motortrader
  11. ^ Paul Tan. (October 22, 2007) New Second Generation Honda Jazz Details (анг.). Paul Tan.
  12. ^ Honda Automobile (China) Co., Ltd. Begins Auto Exports. Honda (2005-06-24). Праверана 2010-01-20 г.
  13. ^ Honda Adds a 1.5L Model to the Popular «Fit» Small Car Line-up (анг.). Honda (2002-09-12). Праверана 2010-01-20 г.
  14. ^ Top Gear Survey 2006 — Honda Jazz (анг.) Праверана 2008-01-14 г.
  15. ^ Honda Begins Production of «Fit» Hatchback in China (анг.). Honda (2004-09-13). Праверана 2010-01-20 г.
  16. ^ 2008 Honda Fit Review (анг.). JB car pages. Праверана 2009-03-09 г.
  17. ^ Honda Annual Report 2006 (анг.). Honda Motor Company. Праверана 2010-01-20 г.
  18. ^ Sales of Locally Produced Honda Fit to begin in Brazil (анг.). Honda (2003-04-22). Праверана 2010-01-20 г.
  19. ^ Honda Begins Production and Sales of Small Car «Jazz» in Thailand (анг.). Honda (2003-11-18). Праверана 2010-01-20 г.
  20. ^ 2008 Honda Fit Specs (анг.). JB car pages. Праверана 2009-03-09 г.
  21. ^ а б 2009 Honda Fit Specs (анг.). JB car pages. Праверана 2009-03-09 г.
  22. ^ Makiko Kitamura and Yuki Hagiwa.. Honda Unveils Fit Hybrid, Considers Overseas Output (анг.) // Bloomberg, 2010-10-08 г.
  23. ^ Lee Sibbald. (2010-09-30) Honda’s Jazz hybrid becomes lowest CO2 emitting automatic B-segment car (анг.). The Fleet Directory UK.
  24. ^ Honda announces the new Jazz Hybrid, the first hybrid model in the Thai sub-compact automobile market segment (анг.). Honda Automobile (Thailand) (Jul 28, 2012).
  25. ^ New York 2008: 2009 Honda Fit gets in shape (анг.) Autoblog. Weblogs, Inc. (2008-03-19). Праверана 2008-03-19 г.
  26. ^ 2009 Honda Fit Is Go, Again (анг.) Jalopnik. Gawker Media (2008-03-19). Праверана 2008-03-19 г.
  27. ^ Honda Jazz Hybrid sub-compact launch for a clean and green future (анг.). Rush Lane (Jul 28, 2012).
  28. ^ Honda Jazz Hybrid at Bt768,000 (анг.). The Nation (Jul 26, 2012).
  29. ^ N. Madhavan. (2011-10-02) Lively new hope (анг.). Business Today (India).
  30. ^ Press Releases (анг.). Honda Car India (2009-06-10). Праверана 2010-10-07 г.
  31. ^ Honda Jazz Vibe Arrives From Japan To Fill Australian Supply (анг.). themotorreport.com.au (Jan 11, 2012).
  32. ^ UK Honda Jazz production begins (анг.) Autocar.co.uk Праверана 2000-10-10 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Honda Jazzсховішча мультымэдыйных матэрыялаў