Hotchkiss H35

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Hotchkiss H35

Тып танка: лёгкі танк
Краіна-вытворца: Францыя
Гісторыя:
Войны і канфлікты: Другая сусьветная вайна
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1933
Гады вытворчасьці: 1936—1940
Памеры:
Маса, т: 12
Даўжыня, мм: 4225
Шырыня, м: 1850
Вышыня, м: 2145
Браня:
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 37-мм SA 18
Тып гарматы: наразная
Боекамплект гарматы: 100 снарадаў
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 75
Хуткасьць па шашы, км/г: 36
Запас ходу, км: 150 (па шашы)
Пераадольваемы ўздым, адс.: 24
Пераадольваемая сьценка, м: 0,5
Пераадольваемы роў, м: 1,8
Пераадольваемы брод, м: 0,6
Выявы ў Вікісховішчы

Hotchkiss H35 (Ачкі́с Аш35) — францускі лёгкі танк падтрымкі кавалерыйскіх злучэньняў 1930-х гадоў стварэньня. Створаны фірмай «Hotchkiss» у 1933 годзе і быў уніфікаваны з танкам R 35, адрозьніваючыся ад апошняга галоўным чынам толькі рухальнай усталёўкай і падвескай. Экіпаж танка H35 складаўся з двух чалавек, узбраеньне ўключала 37-мм кароткастволавую гармату і 7,5-мм кулямёт, а таўшчыня брані складала ад 12 да 34 мм. Падчас сэрыйнай вытворчасьці, з 1935 года і да капітуляцыі Францыі ў 1940 годзе, было выпушчана каля 1000 танкаў гэтага тыпу ў некалькіх мадыфікацыях. Яны актыўна выкарыстоўваліся францускімі войскамі ў Другой сусьветнай вайне, а пасьля капітуляцыі Францыі дасталіся нямецкім войскам (каля 600 танкаў гэтага тыпу), якія выкарыстоўвалі іх да 1944 году: 60 адзінак былі перароблены немцамі ў 75-мм САУ, 48 шт. — у 105-мм САУ.

Від з боку

Машыны на базе Hotchkiss H35[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • H38 — мадыфікацыя, абсталяваная рухавіком магутнасьцю 120 л. с., з павялічанай да 12,8 тон масай
  • H39 — мадыфікацыя з узмоцненым да 45 мм браняваньнем корпуса і гарматай SA 38 з даўжынёй ствала 33 калібра

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hotchkiss H35сховішча мультымэдыйных матэрыялаў