IANA
IANA (па-ангельску: Internet Assigned Numbers Authority — «Адміністрацыя адраснай прасторы Інтэрнэт») — амэрыканская арганізацыя, якая кіруе прасторамі IP-адрасоў, дамэнаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы дадзеных MIME і парамэтры іншых пратаколаў Інтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролем ICANN.
Зьмест |
Дзейнасьць IANA [рэдагаваць]
IANA адказвае за разьмеркаваньне ўсіх зарэзэрваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных у RFC.
Разьмеркаваньне IP-адрасоў [рэдагаваць]
IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па разьмеркаваньні IP-адрасоў рэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў кляса A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдэрам.
Таксама выдаюцца IPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.
Дамэнныя імёны [рэдагаваць]
IANA, сумесна з апэратарамі дамэнаў верхняга ўзроўню, кіруе дадзенымі каранёвых сэрвэраў DNS.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- IANA Home Page(анг.) — вэб-сайт IANA.