ISO 3166
ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, вызначальны кодавыя пазначэньні дзяржаў і залежных тэрыторый, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаў. Складаецца з наступных частак:
- ISO 3166-1 — коды дзяржаў і залежных тэрыторый
- ISO 3166-1 alpha-2 — двухлітарныя
- ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
- ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
- ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаў (вобласьці, штаты, правінцыі і т. п.)
- ISO 3166-3 — коды ўжо неіснуючых дзяржаў (аб'яднаньне, падзел, зьмена назвы і т. п.)
Двух літарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваеньня нацыянальных дамэнных імёнаў верхняга ўзроўня.
Зьмест |
Сьпіс ISO 3166-1 [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: ISO 3166-1
База дадзеных па двухлітарным дамэнам верхняга ўзроўня па кодах краін складаецца на аснове сьпісу краін, распрацаванага ISO 3166 Maintenance Agency. IANA стварае новы ccTLD толькі пасьля таго, як яго код зьяўляецца ў сьпісе ISO 3166-1.
Гэты сьпіс шырока выкарыстоўваецца і ў іншых мэтах, бо для працэдуры адбору краін для яго выкарыстоўваюцца палітычна нэйтральныя прынцыпы.
Сьпіс ISO 3166-2 [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: ISO 3166-2
ISO 3166-2 займаецца адміністрацыйнымі адзінкамі другога ўзроўня. Чалябінская вобласьць Расеі напрыклад пазначаецца RU-CHE.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- ДАСТ 7.67 — коды назваў краін і Агульнараскйскі клясыфікатар краін сьвету
- ISO 639 — коды назваў моў і коды моў у адпаведнасьці з ДАСТ 7.75–97 «Коды найменьняў моў»
- ISO 4217 — коды валют і Агульнарасейскі клясыфікатар валют
- Сьпіс кодаў МАК — трохі не супадальныя з сучасным сьпісам трохлітарныя пазначэньні краін
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- ISO 3166
- Сьпіс кодаў у Сусьветнай кнізе фактаў ЦРУ
- Коды краін у розных сыстэмах — ISO 3166-1, дамэны верхняга ўзроўня IANA, аўтамабільныя, коды МАК, тэлефонныя