Joy Division

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Joy Division
Інфармацыя
Гадыз 1976-1977 па 1980
АдкульСалфард, Вялікі Манчэстэр
Моваангельская мова
Жанр(ы)пост-панк, панк-рок, darkwave
ВыдавецFactory Records
УдзельнікіЕн Кэртыс
Бэрнард Самнэр
Пітэр Хук
Стывэн Морыс
Узнагароды і прэміі
http://joydivisionofficial.com/

Joy Division (Джой Дывіжн) — брытанскі рок-гурт, утвораны ў 1976 годзе ў Салфардзе (Salford), Вялікі Манчэстэр (Greater Manchester). Разам з Siouxsie and the Banshees ды The Cure зьяўляюцца адным з заснавальнікаў пост-панку. Праіснаваўшы тры гады й выпусьціўшы два альбомы, гурт распаўся ў траўні 1980 пасьля самазабойства вакаліста і аўтара песень Ена Кэртыса (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай траскрыпцыі — Ян Кёртыс). Удзельнікі гурта, празь некалькі месяцаў, утварылі вядомую групу New Order, якая існуе і па гэты дзень (2006).

Уплыў Joy Division[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Joy Division і Ен Кэртыс паўплывалі на вялікую колькасьць груп і музыкаў, сярод якіх U2, The Smashing Pumpkins, Трэнт Рэзнар (Nine Inch Nails), Робэрт Сміт (The Cure). Значэньне Joy Divison навочна паказвае выбар лепшых сьвяточных песень усіх пор (all-time Festive 50), складзены Джонам Пілам на брытанскім радыё напярэдадні зьмены тысячагодзьдзя па выніках галасаваньня слухачоў. На першым месцы апынулася кампазыцыя "Atmosphere", на трэцім "Love Will Tear Us Apart", і яшчэ тры песьні Joy Division трапілі ў топ 50.

Удзельнікі групы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тэры Мэйсан (па-ангельску: Terry Mason) − ударныя (да траўня 1977)
  • Тоні Тэбэк (па-ангельску: Tony Tabac) − ударныя (травень-чэрвень 1977)
  • Стыў Бразэрдэйл (па-ангельску: Steve Brotherdale) − ударныя (чэрвень-жнівень 1977)

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За час існаваньня Joy Divison выйшлі толькі два іх альбома: "Unknown Pleasures" і "Closer", прычым другі быў афіцыйна выдадзены ўжо пасьля сьмерці Кэртыса.

Год Назва Нататкі
1979 Unknown Pleasures Студыйны альбом
1980 Closer Студыйны альбом
1981 Still Зборнік нявыдадзеных раней песень, а таксама запіс апошняга канцэрту (травень 1980 г.)
1988 Substance Збор песень са ўсіх сінглаў і міні-альбомаў, якія выйшлі ў 1978-1980 гг.
1990 The Peel Sessions Зборнік 2 радыёвыступаў 1979 г., якія раней выйшлі на міні-альбомах у 1986 і 1987 гг.
1994 Warsaw Нявыдадзены раней студыйны альбом, запісаны ў траўні 1978 г. Упершыню выйшаў на бутлеге 1981 г.
1995 Permanent Зборнік
1997 Heart And Soul Поўны збор прац групы, уключаючы нявыдадзеныя студыйныя дублі і канцэртныя запісы (4 дыска)
1999 Preston 28 February 1980 Нявыдадзены раней запіс канцэрту (люты 1980 г.)
2000 The Complete BBC Recordings Дапоўненае выданьне "The Peel Sessions" (уключае тэлевыступы і інтэрв'ю)
2001 Les Bains Douches 18 December 1979 Нявыдадзены раней запіс канцэрту (сьнежань 1979 г.)
2004 Re-Fractured Box Set Збор Preston і Les Bains Douche разам з трэцім дыскам з запісам канцэрту ў Амстэрдаме (студзень 1980 г.)

Сінглы і EP[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1978 An Ideal for Living (Вялікабрытанія)
  • 1979 Transmission (Вялікабрытанія)
  • 1980 Licht und Blindheit (Францыя)
  • 1980 Komakino (Вялікабрытанія)
  • 1980 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
  • 1980 Atmosphere/She's Lost Control (Вялікабрытанія /ЗША)
  • 1986 The First Peel Session (Вялікабрытанія)
  • 1987 The Second Peel Session (Вялікабрытанія)
  • 1988 Atmosphere (Вялікабрытанія)
  • 1995 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Нататкі
1982 Here Are the Young Men Канцэртныя запісы (кастрычнік 1979 г.)
1988 Substance Зборнік канцэртных запісаў, тэлевыступаў, а таксама відэякліпаў. Падрыхтаваны да выпуску, але афіцыйна не выдадзены.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

New Order

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Joy Divisionсховішча мультымэдыйных матэрыялаў