K-pop

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
K-pop
Стылістычнае паходжаньне танцавальная музыка, электронная музыка, сынці-поп, гіп-гоп, рок, сучасны рытм-н-блюз
Паходжаньне Паўднёвая Карэя, пачатак 1990-х
Тыповыя інструмэнты сьпеў, рэп, драм-машына, ударная ўстаноўка, бас-гітара, клявішныя, фартэпіяна, сэмплэр, сіквэнсэр, сынтэзатар, вакодэр, Auto-Tune; часам выкарыстоўваюцца іншыя інструмэнты, напрыклад, духавыя і струнныя смычковыя
Папулярнасьць вельмі папулярная ва Ўсходняй Азіі

K-pop (кэй-поп, /keɪ pɔp/, абрэвіятура ад анг. Korean pop[1]; кар. 가요 каё[2]) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі[3], уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, гіп-гоп і сучасны рытм-н-блюз.

Паводле аўтара амерыканскага музычнага часопісу Rolling Stone, K-pop ўяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнэргетычнага японскага попу» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на ангельскай мове». K-pop «ідзе па лініі зьмешваньня стыляў, спалучае і сьпеў, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфэкты»[1].

K-pop — гэта ня толькі музыка, K-pop ператварыўся ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасьцю сярод маладых людзей ва ўсім сьвеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасьці лічбавага кантэнту, K-pop дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Jeff Benjamin. The 10 K-Pop Groups Most Likely to Break in America Rolling Stone Праверана 2012-10-24. (анг.)
  2. ^ Holden, Todd Joseph Miles; Scrase, Timothy J. Medi@sia: Global Media/tion In and Out of Context. Taylor & Francis. 2006. ISBN 978-0-415-37155-1. 144 стр. Праверана 2012-10-24] (анг.)
  3. ^ Hartong, Jan Laurens. Musical Terms Worldwide: A Companion for the Musical Explorer. Semar Publishers. 2006. ISBN 978-88-7778-090-4. 15 стр. Праверана 2012-10-24. (анг.)
  4. ^ Lina Yoon. Korean Pop, with Online Help, Goes Global. Time. 2010-08-26. Праверана 2012-10-24. (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  K-popсховішча мультымэдыйных матэрыялаў