KVIrc
| KVIrc | |
| Распрацоўка | каманда распрацоўнікаў KVIrc |
|---|---|
| Апошняя вэрсія | (19 сакавіка 2011 г.) |
| Напісаны на | C++ |
| АС | Windows, Mac OS X, Unix-оіды |
| Тып | IRC-кліент |
| Ліцэнзія | Мадыфікаваная GPL з выняткам to link against openSSL |
| Афіцыйная старонка | www.kvirc.net |
KVIrc — графічны IRC-кліент пад Linux, Unix, Mac OS і Windows. Назва паходзіць ад скарачэньня K Visual IRC, дзе K першапачаткова азначала адносіны да KDE, якія ўжо неактуальныя пачынаючы з 2.0.0[1]. Праграмнае забесьпячэньне заснаванае на фрэймворку Qt, а ягоны код выпускаецца пад GNU General Public License[2].
Зьмест |
Мажлівасьці [рэдагаваць]
KVIrc дае магчымасьць падлучэньня да некалькіх IRC-паслугачоў адначасна. Падтрымліваюцца кадоўкі Unicode, ISO-8859-*, азіяцкія раскладкі. Асаблівасьцю кліента зьяўляецца магчымасьць ўжываць адначасова дзьве кадоўкі: напрыклад, карыстальнік можа адсылаць Unicode і чытаць паведамленьні ў фармаце Unicode і CP-1251.
Падтрымліваюцца mIRC-коды для тлустага вылучэньня, падкрэсьліваньня і афарбоўкі тэксту, у дадатак ёсьць графічныя эматыконы і анімаваныя аватваркі. Лучыва чату настройваецца па жаданьні карыстальніка і падтрымоўвае тэмы аздабленьня.
Вакно каналу можа быць падзеленыя на два падвакенцы, асобнае для паведамленьняў, іншае для камандаў, кшталту уваходаў/выхадаў/зьменаў статусу. Памер вокнаў зьмяняльны, таму ёсьць магчымасьць схаваць вакно камандаў. Кожны канал, прыват і DCC-чат шыфраваны альгарытмамі Blowfish або AES/Rijndael.
KVIrc мае ўласную мову скрыптоў, называную KVS[3]. У пэўнай ступені мажлівае выкарыстаньне таксама Perl-у і Python-у. Падтрымоўваецца аб’ектна-арыентаванае праграмаваньне.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Explaination for the name KVIrc(анг.) Праверана 11 кастрычніка 2010 г.
- ^ KVIrc License(анг.) Праверана 11 кастрычніка 2010 г.
- ^ Introduction to the KVIrc scripting language(анг.) Праверана 11 кастрычніка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
IRC-каналы [рэдагаваць]
- Канал #kvirc у сетцы FreeNode
- Канал #kvirc у сетцы IrcNet
- Канал #kvirc.net у сетцы Azzurra
| Гэта — накід артыкула пра праграмнае забесьпячэньне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
KVIrc — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў