Korn

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Korn

KoЯn на MTV Asia, 2006
Інфармацыя
Гады1993 — нашы дні
АдкульБэйкерсьфілд, Каліфорнія, ЗША
Моваангельская
Жанр(ы)ню-мэтал, альтэрнатыўны мэтал
ВыдавецImmortal Records/Epic Records
EMI/Virgin Records
Зьвязаныя праектыJonathan Davis and the SFA, Fear and the Nervous System, StillWell, Fieldy's Dreams, Head
УдзельнікіДжонатан Дэвіс, Джэймс Шафэр, Браян Ўэлч, Рэджынальд Арвізу, Ray Luzier
Былыя ўдзельнікіДэйвід Сыльвэрыя
www.korn.com

Korn (часам пішуць як «KoRn» або «KoЯn», паўтараючы лягатып гурта) — музычны калектыў у стылі ню-мэтал, заснаваны ў Бэйкерсьфілдзе, Каліфорнія, ЗША.

Назва і гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачатковая назва была LAPD (Love And Peace Dude), пад ёю калектыў выступаў яшчэ безь сьпевака Джонатана Дэвіса. Пазьней назва была зьмененая на «Creep». У 1993 г. да гурту далучыўся Джонатан Дэвіс, і назва была зьмененая на «Korn» (ад зьмененага ангельскага Corn — «зярня»). У кастрычніку 1994 г. на Epic/Immortal Records выйшаў іх дэбютны альбом — Korn.

Korn лічацца першапачынальнікамі хвалі ню-мэтал-музыкі другое паловы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў; яны спрыялі паўставаньню такіх музычных гуртоў, як Limp Bizkit і Deftones.

Спэцыфічная манэра сьпеву Дж. Дэвіса — завываньні, рык, стогны — і тэксты ягоных песень інсьпіраваныя тым, што ў дзіцячым веку ён быў зґвалтаваны. Музыка Korn — гэта сумесь мэталу і гіп-гопу, з сынтэтычна апрацаваным гукам разладжаных сяміструнных гітараў, барабанаў, глыбокага басу і ды-джэйскімі ўстаўкамі.

Гурт меў і мае вялікую папулярнасьць у сваіх колах, меў супольныя музычныя праекты зь некаторымі гіп-гоп-выканаўцамі як Ice Cube і Nas. На дзесяцігодзьдзе гурту выйшаў альбом лепшых песень Korn зь двума кавэрамі: гіта гурту Cameo, «Word Up» і трох частак знакамітых Pink Floyd'авых «Another Brick in the Wall».

Гурт працягвае разьвівацца і экспэрымэнтаваць з новымі гукамі і прыёмамі, у тым ліку з традыцыйна нетыповымі для музыкі Korn гітарных солаў. Гурт скончыў свой кантракт з Sony Records і плянуе выпушчаць свае будучыя альбомы самастойна, робячыся першым такім прэцэдэнтам сярод зорак альтэрнатыўнае музыкі.

22 лютага 2005 году гітарыст Браян Ўэлч пакінуў гурт па рэлігійных і маральных матывах. Музыка стаўся вельмі рэлігійным, прыняў хрост у водах ракі Ярдану. Гэта была першая зьмена складу гурту.

У 2006 годзе Джонатан Дэвіс высьветліў, што ў яго сур’ёзнае захворваньне крыві, прыйшлося нават адмяніць некалькі канцэртаў. Напачатку сьнежня адзін з заснавальнікаў гурту Дэйвід Сыльвэрыя заявіў пра свой сыход с гурту.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнікі і кліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З альбому KoЯn

  • Blind
  • Faget
  • Clown
  • Shoots and Ladders

З альбому Life Is Peachy

  • A.D.I.D.A.S.
  • Good God
  • No Place To Hide

З альбому Follow The Leader

  • Got The Life
  • Freak on a Leash

З альбому Issues

  • Falling Away From Me
  • Make Me Bad
  • Somebody Someone

З альбому Untouchables

  • Here To Stay
  • Thoughtless
  • Alone I Break

З альбому Take A Look In The Mirror

  • Did My Time
  • Right Now
  • Y’all Want a Single
  • Everything I’ve Known

З альбому Greatest Hits, Volume 1

  • Word Up
  • Another Brick in the Wall

Удзел у саўндтрэках да фільмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]