Kroŭ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Krou»)
Kroŭ
Павал Карпеш
Дата нараджэньня 1983 (41 год)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Горадня
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Прафэсія сьпявак, актор, прадусэр, вядоўца
Жанры рэп-музыка
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Кроў
Гурты
Супрацоўніцтва
Лэйблы Ambasada Music Group

Кроў (Kroŭ, Krou), сапраўднае імя Павал Карпеш[1] (нар. 1983, Горадня) — беларускі рэп-музыка, актор тэатру й незалежнага кіно, публіцыст, прадусар; бізнэсовец, стваральнік аднаго зь першых беларускамоўных хіп-хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў 9 клясаў у Горадні, выхоўваўся таксама на Пружаншчыне. Калі Паўлу было 15 гадоў, сям’я зьехала ў Польшчу[1], дзе ён працягнуў навучаньне ў ліцэі.

Працаваў прадусэрам на тэлеканале TVN. Стваральнік і вядоўца праграмы «Black Beat»[2] на радыё «Рацыя». Аўтар, рэжысэр, выканаўчы прадусар і вядучы адукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі «YoLife!» на Белсат TV.

Заснаваў музычнае выдаўніцтва Ambasada Music Group, кампанію KROU Entertainment. Паводле стану на 2020 рок зьяўляецца сузаснавальнікам беларуска-польскай фірмы па гандлі піламатэрыяламі[1]. Гуляе ў варшаўскім клюбе па амэрыканскім футболе «Варшаўскія арлы(pl)».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы ягоны выступ з гуртом ЧпБ адбыўся ў 2005 годзе на фэстывалі Басовішча.

Прымаў удзел у Басовішчы-2005, Басовішчы-2006, Басовішчы-2007, XL BRUK MegaShow Festival — 2006, 2007… А таксама ў фэстывалі Беларускі Андэрграўнд 2 у Варшаве, на ім гурт ЧпБ упершыню выступіў у складзе: Krou, Realize, Zeman, Jaycop і DJ Spox.

Граў у варшаўскім (Польшча) тэатры «Stara ProchOFFnia», у п’есе «Неба» вядомага беларускага драматурга й сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.

Граў адну зь першаплянавых роляў (боса гопнікаў) у сэнсацыйна-камэдыйным мастацкім фільме «Piąty Zmysł» (па-беларуску: Пятае Пачуцьцё) польскага рэжысэра Пётра Коханьскага.

Музычныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

alter-ego — Ambasadar KROU[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольны праект Ambasadara KROU’a, вядомага слухачам з ужо вядомага гурту Чырвоным па Белым. Творчасьць Кроў’а адрозьніваецца ад ЧпБ больш мэйнстрымавым падыходам да хіп-хопу. Шыкоўныя, «смачныя», дынамічныя і модныя інструмэнталы. Цікавыя, саркастычныя, часам забаўныя, часам трохі агрэсіўныя тэксты перамяшаныя вялікай колькасьцю дасьціпных разынкавых рэплікаў, прыёмамі і непаўторнай плыньню.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супольныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьведзены, мае двух сыноў[1].

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыцьцёвы дэвіз Krou: «Ты маеш роўна столькі, колькі хочаш мець. А калі маеш замала, значыць замала хочаш.»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]