LOT

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Embraer E-170 авіякампаніі LOT прызямляецца ў аэрапорце Хітроў у Лёндане (2007 год).

Польскія авіялініі LOT (па-польску: Polskie Linie Lotnicze LOT, PLL LOT; IATA: LO, ICAO: LOT) — польскі нацыянальны авіяперавозьнік, які быў ўтвораны 1 студзеня 1929 году і зьяўляецца адной з найстарэйшых авіякампаніяў, якія працуюць да сёняшняга дня. LOT мае ў парку 55 самалётаў, якімі абслугоўвае 60 накірункаў у Эўропе, Блізкім Усходзе, Паўночнай Амэрыцы і Азіі. Большасьць рэйсаў злучаецца з Аэрапортам імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве — хатнім аэрапортам LOT.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Польшчай у 1989 годзе LOT пачаў абнаўленьне парку і пераарыентацыю. Пачалося сьпісаньне старых савецкіх самалётаў, а першы Boeing 767-300ER дазволіў кампаніі выконваць рэйсы ў Чыкага, Нью-Арк, Таронта і Нью-Ёрк. Кампанія ажыцьцяўляе шмат блізкіх рэйсаў, як то да Гановэру і Штутгарту, што абслугоўваюцца 20 машынамі Embraer E-Jet 170/175. Набыцьцё E-195 у будучыні дасьць LOT магчымасьць абслугоўваць больш накірункаў. Кампанія чакае выкананьня заказу на восем новых Boeing 787, першы зь якіх паступіў у Варшаву 15 лістапада 2012 году.

З-за пагаршэньня фінансавага стану ў канцы 2000-х і зьніжэньня долі рынку LOT перажывае зьмены ў стане кіраўніцтва кампаніі. Пасьля зьмяшчэньня заказу на Boeing 787 і атрыманьня двух машын, кампанія апынулася ў «амаль неплатаздольным» стане з-за забароны палётаў Boeing 787 у студзені 2013 году.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marcin Sobczyk; Daniel Michaels Big Bet on 787 Turns Dicey for Poland's Flagship Carrier // The Wall Street Journal. — 9-10 студзеня 2013.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  LOTсховішча мультымэдыйных матэрыялаў