Laibach

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Laibach
Laibach Celje 2.jpg
Інфармацыя
Гады з 1980 — цяпер
Адкуль Любляна, Славенія
Мова нямецкая, ангельская, славенская
Жанр індастрыял,
маршал-індастрыял,
індастрыял-рок,
авангард
Выдавец Jugoton
Mute Records
Зьвязаныя праекты 300.000 V.K., Borghesia, Kazimirov Kazneni Korpus, Lačni Franz, Profili Profili
Афіцыйная старонка www.laibach.nsk.si
Удзельнікі
Удзельнікі Мілан Фрас,
Дэян Кнэз,
Эрвін Маркошак,
Іван Новак

Laibach (Ляйбах, у перакладзе зь ням. Любляна) — югаслаўскі (цяпер славенскі) музычны гурт, адзін з самых вядомых у стылі індастрыял.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ансамбль афіцыйна ўтварыўся 1 чэрвеня 1980 году ў Трбоўле, прамысловым горадзе ў цэнтры Славеніі, спэцыялізаваным на здабычы вуглю. У верасьні гурт стварыў свой першы праект «Чырвоныя раёны» (па-славенску: «Rdeci revirji»), які кідаў выклік тагачаснай палітычнай структуры гораду. Праект быў забаронены яшчэ да адкрыцьця за «неадэкватнае выкарыстаньне сымбаляў», і гурт ня змог зьявіцца на сцэне, што выклікала пратэст прэсы. Хутка заклік у войска раскідвае чальцоў гурту па ўсёй краіне, але нават у такіх умовах яны здольваюць арганізаваць выставу сваіх графічных і музычных працаў у Бялградзе, 14 чэрвеня 1981 году.

У 1982 годзе Laibach дэбютуюць у якасьці канцэртнага гурту, спачатку ў Любляне (12 студзеня), потым у Заграбе (2 красавіка) и Бялградзе (28 красавіка). Канцэрты ініцыююць узвышаную цікаўнасьць паліцыі да творчасьці гурту з прычыны выкарыстаньня мілітарысцкіх прыёмаў у імпрэзах. Больш як празь дзесяць год гэтыя запісы будуць скампанаваныя ў альбом «Ljubljana-Zagreb-Beograd» (1993), адзін зь нямногіх, дзе можна будзе пачуць голас Томажа Хостніка, паэта і музыкі,аднаго з заснавальнікаў Laibach, які ўва многім вызначыў стыль і ідэалёгію гурту.

Пасьля канцэрту ў Заграбе 11 сьнежня 1982 Хостнік скончыў жыцьцё самагубствам (ходзяць чуткі, што ён памёр на канцэртце пасьля ўдару бутэлькай па галаве[1]). Незадоўга да сьмерці ён напісаў верш, які стаў своеасабліваю перадсьмяротнаю запіскай, а пазьней — тэкстам песьні «Apologija Laibach».

23 чэрвеня 1983 году гурт упершыню выступае з тэлевізійным інтэрвію ў тэлепраграме «TV Tednik». Інтэрвію выйшла даволі правакацыйным і выклікала шырокую грамадзкую рэакцыю, што скончылася забаронаю ураду на канцэрты Ляйбах і выкарыстаньне самой назовы. У лістападзе і сьнежні таго ж году Laibach праводзіць канцэрты ў Эўропе разам з брытанцамі Last Few Days, дае 17 канцэртаў у 16 гарадох 8 краін Усходняй і Заходняй Эўропы. У сьнежні 1984 гурт ананімна выступае з канцэртам у Любляне.

У 1984 годзе Laibach, разам з групаю мастакоў Irwin і тэатральнаю трупай Scipion Nasice Sisters арганизощвае нефармальную арганизацыю «Новае славенскае мастацтва» (па-нямецку: «Neue Slowenische Kunst», NSK). На сёньняшни дзень найбольш значными чальцами ёсьць Laibach, Irwin, Noordung, Студыя новага калектывізму, Аддзяленьне чыстай і прыкладной філязофіі, а таксама мноства больш дробных падразьдзяленьянў, якія зьяўляюцца і зьнікаюць праз патрэбу. NSK атрымала дастаткова вялікае разьвіцьцё ў Славеніі, нават арганізавала ўласную вітруальную дзяржаву, распрацаваўшы уласныя пашпарты, амбасады, маркі і г.д. У красавіку 1985 году на лэйбле «Slovenian Ropot» выходзіць дэбютны дыск Laibach. Праз афіцыйную забарону на назоў дыск выходзіць безыменным, але з сымбалем гурту на вокладцы. У тым жа годзе, на гамбурскай незалежнай студыіWalter Ulbricht Schallfolien выходзіць альбом Rekapitulacija 1980—1984, першы, што атрымаў міжнароднае прызнаньне.

Пасьля выхаду альбому Nova Acropola на брытанскім незалежным лэйбле Cherry Red, Ляйбах падпісвае кантракт з студыяй Mute , зь якою супрацоўнічае й дасёньня. Першым альбомам на Mute стаў Opus Dei, выпушчаны ўвесну 1987 году, які адзначыў зрух у гучаньні гурту. У лютым 1987 году гурт дае першы афіцыйны канцэрт ў Славеніі з часоў забароны 1983 году. Выхад дальнейшых альбомаў шырокім канцэртным турам па Эўропе і Амэрыцы. 26 сьнежня 1990 году гурт упершыню дае канцэрт у сваім родным горадзе, на тэрмаэлектрастанцыі ў Трбоўле, адзначыўшы адначасова 10-годзьдзе Laibach і заснаваньне NSK State.

У апошнія гады гурт актыўна гастралюе па ўсім сьвеце, выступаючы на мностве фэстаў. Laibach працягвае ўдзельнічаць у тэатральных пастановах, выставах выўленчага мастацтва, стварэньні дакумэнтальных фільмаў і кніг. Музыкі жывуць і працуюць у Любляне.

23 кастрычніка 2006 году выйшаў альбом Volk (па-нямецку: народ, па-славенску: воўк), дзе ўсе 14 песьняў натхнёныя нацыянальнымі гімнамі NSK і 13 дзяржаваў: Нямеччыны, ЗША, Вялікабрытаніі, Расеі, Францыі, Італіі, Гішпаніі, Ізраіля, КНР, Японіі, Югаславіі, Турцыі і Ватыкана.

У 2008 годзе выйшаў альбом LAIBACHKUNSTDERFUGE, індастрыял-рэінкарнацыя твору Баха «Мастацтва фугі». 2012 год адзначаны выхадам канцэртніку Live at Tate Modern Monumental Retro-Avant-Garde, зборніку An Introduction To... Laibach і саўндтрэку да фільму Iron Sky.

3 сакавіка 2014 быў выпушчаны альбом Spectre.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вакаліст Мілан Фрас
Бэк-вакаліст
Бэк-вакалістка й клявішніца Міна Шпілер
Эва Брэзьнікар (ударныя)

Сталага складу гурт ня мае — ён зьмяняецца ў залежнасьці ад канцэртнай праграмы. «Кананічны» склад:

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перавыданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйныя канцэртныя магнітаальбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1983 LAIBACH/LAST FEW DAYS (MC)
  • 1984 DOCUMENTS OF OPRESSION (MC)
  • 1984 VSTAJENJE V BERLIN (MC)
  • 1985 LIFE IN HELL (MC)
  • 1985 EIN SCHAUSPIELER (MC)
  • 1986 DIVERGENCES/DIVISIONS (MC)

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2004 The Videos — Wat EPK (Mute Records)
  • 2004 A Film From Slovenia — Occupied Europe Nato-Tour 1994-95 (Mute Records)
  • 2006 Divided States Of America — Laibach Live in Paris 2005 (Mute Records)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Laibachсховішча мультымэдыйных матэрыялаў