Lamprima aurata

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lamprima aurata
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
КлясаВусякі
ПадклясаEctognatha
ІнфраклясаPterygota
АтрадColeoptera
ПадатрадPolyphaga
ІнфраатрадScarabaeiformia
СямействаРагачы
РодLamprima
ВідLamprima aurata
Бінамінальная намэнклятура
Lamprima aurata

Lamprima aurata — жук зь сямейства рагачы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 20—25 мм. Афарбоўка звычайна ярка-зялёная з залаціста-чырвоным бляскам. Характэрны палімарфізм — сустракаюцца асобіны зь сіняй, сіне-зялёнай, чырвонай, меднай варыяцыямі афарбоўкі. Мандыбулы самца ўмерана разьвітыя. У самак мандыбулы разьвіты значна менш. Пярэдняя сьпінка ў грубай і глыбокай пунктыроўцы.

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усходняя Аўстралія, верагодна, Новая Гвінэя

Месцапражываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сухія лясы і рэдкалесьсе.

Жыцьцёвы цыкль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічынкі разьвіваюцца ў мёртвай драўніне відаў сямейства казуарынавыя (Casuarinaceae): Eucalyptus umbra, Eucalyptus intermedia, Casuarina cunninghamiana, Casuarina littoralis.