Litwa
| Litwa. Hłos monarchisty | |
| Тып | квартальнік |
|---|---|
| Галоўны рэдактар | Аляксандар Ян Стральцоў-Карвацкі |
| Заснаваная | 1908/1995 |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Афіцыйны сайт | http://nicolaev.livejournal.com/1047873.html |
Літва. Голас манархіста (раней Літва. Глос монархісты) ці Litwa. Hłos monarchisty — беларуская газэта, друкаваны ворган Манархічнае Лігі Вялікага княства Літоўскага. Выходзіць нерэгулярна кірыліцай і лацінкай (ад № 21 за травень 2007 вэрсіі аб'ёмам і зьместам не супадаюць).
Лічыцца пераемніцай газэты Litwa, якая выходзіла ў 1908-1911 па-польску. Адноўленая (заснаваная) 28 лютага 1995. Да 1998 у склад рэдакцыі ўваходзілі Ўладзімер Міхневіч, Аляксандар Ян Стральцоў-Карвацкі й Уладзімер Пятровіч. Ад 1998 рэдактарам газэты ёсьць Аляксандар Ян Стральцоў-Карвацкі.
Зьмяшчае матэрыялы гістарычнага, сацыяльна-палітычнага й рэлігійнага (традыцыяналіска-каталіцкага) зьместу. Абвяшчае ідэі аднаўленьня Вялікага княства Літоўскага, асьвятляе праблемы беларуска-польска-летувіскіх дачыненьняў, лёсы манархіяў сьвету.
Сымбалем газэты ёсьць выява гербу з калюмнамі Гедыміна, па-над якім зьмешчаная выява Маці Божай Вастрабрамскай. Ад яе ў розныя бакі скочуць вершнікі Пагоні. Па-над Маці Божай — надпіс па-лацінску: Mater Lithvaniane, ora pro nobis! (Маці Літвы, маліся за нас!).