M16 (аўтамат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
М16
M16a1m16a2m4m16a45wi.jpg
Розныя мадыфікацыі штурмавой вінтоўкі M16 (ЗША). Зьверху ўніз: M16A1, M16A2, M4, M16A4
Тып Аўтаматычны карабін
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя выкарыстаньня
Войны Інданэзійска-малазійская канфрантацыя
Вайна ў Віетнаме
Вайна ў Пэрсыдзкім заліве
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Ю. Стонэр
Адзінак створана больш за 8 млн (выраб працягваецца)
Мадыфікацыі M16A1, M16A2
Характарыстыкі
Вага 3,26 кг (M16A4)[1]
Даўжыня 986 (M16A1)
1006 (M16A2)
1003,3 (M16A4)[1]
Даўжыня ствала 508 (M16A4)

Калібар 5,56×45 мм
Хуткастрэльнасьць 700—950 ст/хв (M16A4)
Прыцэльная
далёкасьць
450 (M16A1)
800 (M16A2)
600 (M16A4)
Від боясілкаваньня скрынчатыя магазіны на 20 ці 30 патронаў

M16 — сямейства адной з самых распаўсюджаных штурмавых вінтовак сьвету. Выкарыстоўвае патрон 5,56×45 NATO. Першыя спробы распрацоўкі былі пачаты ў 1957 годзе, першыя дасьледчыя прататыпы ў 1959. У 1964 годзе паступіла ў войска ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект ALCLAD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1948 годзе па замове арміі ЗША быў створаны Цэнтр па даследаванні аперацый (ORO) — грамадзянскі ваенны навукова-дасьледчы цэнтр. Адным зь першых праектаў гэтага цэнтру стаў праект ALCLAD, у ходзе якога спатрэбілася сабраць дадзенныя аб траўмах атрыманых салдатамі ў баях. Было прааналізавана больш за 3 мільёны справаздач напісаных пад час Першай і Другой Сусьветных войн і зроблен шэраг высноў: 1) Большасьць баёў праходзіла на кароткай адлегласьці і высокамабільныя групоўкі войск вельмі часта сутыкаліся адні з другімі вельмі нечакана. Пры гэтым групоўка з большым агнявым моцам звычайна перамагала. 2) Шанец на кулявое раненне ў такім баі быў адносна невысокі (так як супернікі звычайна «не сядзелі на месцы»). Прынамсі колькасць загінулых і параненых была меншай чым колькась выдаткаваных патронаў. 3) Шматлікія пехацінцы узброенныя вінтоўкамі, фактычна ніколі з іх не стралялі ў бліжнім баі (у адрозьнінне ад іншай зброі).[2]

Гэтыя вынікі падталкнулі да думкі, што пяхота павінна мець цалкам аўтаматычныя вінтоўкі дзеля павялічэння агнявой моцы рэгулярнай арміі. Была зразумела што выкарыстанне такога рода зброі ў такіх масштабах вызаве і павялічэнне выкарыстання боепрыпасаў. Датаго ж гэта прывяло б да неабходнасьці з’меншыць да мінімальнай вагу самой вінтоўкі і патронаў да яе (каб пехацінец змог несці дастатковую колькасьць боезапасу).

Але існуючыя вінтоўкі непадпадалі пад гэтыя крытэрыі. Хаця і новая 7,62 мм вінтоўка T44 валодала вялікай хуткастрэльнасьцю, яе цяжкія патроны ставілі пад сумнёў пераноску вялікай колькасьці такіх патронаў. Акрамя таго даўжыня і вага самой вінтоўкі ставілі пад сумнёў яе мабільныя якасьці.

Праект SALVO[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая гісторыя была заўважана палкоўнікам Рэнэ Студлерам, які папрасіў зрабіць даклад аб магчымасьці памяншэння калібра. Па выніках даклада следвала што пры зьмяншэнні калібру да 0,22 дзюйма (5,56 мм) магчыма атрымаць больш высокую хуткасьць кулі. А калі зьнізіць аддачу вінтоўкі то магчыма будзе падняць хуткастрэльнасьць. Была распачата спроба распрацоўкі эксперыментальных патронаў калібру 0.22 (5.56 мм). Але ў 1955 годзе гэта праграма была зачынена.

Новае дасьледванне распачатае ў 1953 годзе (праект SALVO) было саздана дзеля таго каб вынайсьці новы дэзайн зброі якая бы падайшла для рэальных баявых дзеянняў. Праект праходзіў у 2 этапа. На першым этапе была вырашана што зброя са ствалом даўжынёй 20 дзюймаў (508 мм) зможа падвоіць верагоднасьць траплення па мэце адносна існуючых на той час паў-аўтаматыных аналагаў. На другім этапе тэставалася некалькі найболей перспектыўных канцэпцый зброі. AAI Corporation прадставіла серыю зброі ігольчатымі патронамі (у абалонке патрона зьмешчана 32 дроціка). Таксама былі прадстаўлены і 7,62 мм варыянты зброі, напрыклад такія як T44, FN FAL ад Fabrique Nationale і AR-10 ад Armalite.

Вінтоўка AR-10

Вінтоўка AR-10 у адрозьнінне ад канкурэнтаў была цалкам зроблена са сталі і тэрма-апрацаванага алюмінія. Але самае цікавае было тое што дзеля з’мяншэння «апракідвання» вінтоўкі падчас стрэлу, прыцэльныя прыстасаванні былі адчувальна паднятыя над узроўнем ствала (як ў нямецкай FG 42). Да тогож цэлік у вінтоўкі быў усталяваны ў рукаяць для пераноскі. У тым жа годзе 2 прататыпа AR-10 былі адпраўлены ў Springfield Armory для тэставання.

Але па выніках конкурсу перамагла вінтоўка T44, і яна была прынята на ўзбраенне пад індэксам M14.

Праект CONARC[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1957 годзе гэнерал Уіллярд Уаймэн зноў распачынае праграмму па стварэнні зброі пад патрон 0.223 (5,56 мм). Галоўнай умовай было стварыць аўтаматычную зброю масай не больш за 2,7 кг + 20 патронны магазін, здольную прабіваць стандартны шлем арміі ЗША (3.4 мм сталі), хуткасьцью кулі большую за гукавую на дыстанцыі у 500 ярдаў (460 м), і спыняючай здольнасьцью як у патрона .30 Carbine.[3]

Уаймэн бачыў AR-10 на конкурсе SALVO, і ўражаны тэставаннем гэтай вінтоўкі, прапанаваў Armalite мадэрнізаваць AR-10 пад калібр 5.56-мм. І праз некаторы час канструктар Armalite Юджын Стонэр прапанаваў дызайн новай вінтоўкі якая атрымала назву AR-15. Смена патрона на больш меншы прывяла да значнага памяншэння аддачы, і магчымасьці знізіць масу вінтоўкі да 2.5 кг, альбо да 2.7 кг разам з 20 патронамі.

Аднак пад час выпрабаванняў вінтовак 5.56-мм у вільготным клімаце, іх ствалы часьцяком выбухалі ад даждзявой вады, з-за чаго ў некаторых вайскоўцаў усплылі сумнёвы наконт новых патронаў, і адразу прапанавалі пераход на патроны 0.258 (6.6 мм).

Тым не менш выпрабаванні прадоўжыліся ў халодным клімаце, а менавіта на Аляске. Але вінтоўка AR-10 чамусьці адказвалася працаваць у такіх умовах (Стонэр потым знайшоў памылку ў зборцы AR-15). Але па выніках «арктычных» выпрабаванняў зноў быў прапанаваны патрон 0.258 (6.6 мм) ці далейшы выраб M14.

Але паралельна было пралічана што з-за сваіх габарытаў і нізкага весу AR-15 магла быць выкарыстана хутчэй за М14 ці АК-47. Гэта асаблівасць была ў далейшым падцверджана на выніках боясутыкненняў груповак войск узброенных M16 з групоўкамі ўзброеннымі АК-47.

Але тым не менш у 1960-м годзе Armalite была рэарганізавана, і галоўны канструктар AR-15 Ю.Стоунер покінуў кампанію.

Прыняццё M16[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тым жа годзе правы на выраб гэтай аўтаматычная вінтоўкі прададзены кампаніі Colt’s Patent Firearms Manufacturing Company, у якую і перайшоў працаваць Ю.Стонэр.

Разам з падстволавым гранатамётам М209

У гэты час разгарэлася вайна ў Віетнаме і патрэбна было неадкладна вырашаць пытанне з новай вінтоўкай. Гэта якраз магло стаць добрым выпрабаваннем для новай вінтоўкі, але з-за розных калібраў вінтовак (M14 і AR-15)было вырашана пакінуць M14 т.я. складана б было своечасова забяспечваць войска патронамі дзвух розных калібраў у такім масштабе. Тым не менш 10 AR-15 было адпраўлена ў Віетнам для выпрабаванняў.

Пад час выпрабаванняў высветлілася што акрамя мабільнасьці самой вінтоўкі, яе кулі з-за сваёй будоўлі маюць вялікую спыняльную здольнасьць. Усё скончылася тым што ў сярэдзіне 1962 году на стол да міністра абароны ЗША Робэрта Макнамара трапілі дзьве справаздачы, адна на карысьць AR-15, другая на карысьць M14. Але падчас праверкі высьветлілася, што камісія злаўмысна завышала якасьці M14 перад AR-15. Макнамар даў загад спыніць вытворчасьць M14 і пачаць замест гэтага вытворчасьць AR-15. Вінтоўцы AR-15 быў нададзены індэкс M16, нягледзячы на шэраг недасканаласьцяў канструкцыі, аснўнымі зь якіх былі: 1)адсутнасьць хромавага пакрыця ствала і засаўкі (з-за чаго яе часьцяком клініла); 2) нестабільная работа ва ўмовах арктыкі; 3)адсутнасьць патронаў 5,56×45 мм у неабходнай колькасьці. Першая праблема была куды адчувальнее за астатнія. Справа ў тым што хоць у Colt сцьвярджалі што вінтоўка мела самаачышаюшыйся дэзайн і патрабавала мінімум абслугоўвання, аднак на справе гэта было не так. Вінтоўка ва ўмовах Віетнамскага клімату вельмі часта пакутвала ад забруджання мэханізмаў (у першую чаргу ствала), і патрабавала частую чыстку. Была прапанованна паставіць узмацняльнік зваротнай спружыны, каб у выпадку закліньваньня патрона ў патронніку можна было яго хутка расчапіць ствол і затвор і экстрактаваць застралы патрон. Але ў Colt сцьвярджалі што гэта толькі ўскладаніць вінтоўку і дадасьць лішніх $4.50 да закупачнай цаны кожнай вінтоўкі. У выніку праект вырабу вінтоўкі быў раздзелены на дзве часткі: M16 якія пастаўляліся ў ваенна-паветранныя сілы і XM16E1(M16 с узмацняльнікам зваротнай спружыны) для астатніх войскаў.

Але тым не менш салдаты пакутвалі ад таго што ў любы момант вінтоўка магла заклініць (і нават узмацняльнік не заўсёды мог гэта выправіць). Таксама сітуацыю ўскладняла тое што на фронт M16 паступалі без зразумела напісаных інструкцый і без патрэбнай колькасьці матэрыялаў для чысткі.[4]

Аднак як потым высветлілася праблема была не толькі ў нехрамаваных ствалах і затворах, але яшчэ і ў якасьці патронаў. З-за высокага тэмпу стральбы якімі (850—1000 ст/хв) са ствала не паспявалі «вяляцець» усе забруджвальныя рэчывы ад згарання змесьціва патронаў. Як вынік прыйшлося знізіць тэмп стральбы да 650—850 ст/хв.

M16A1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салдаты13-й танкавай дывізіі нямецкай арміі страляюць з М16А2

28 лютага 1967 году XM16E1 была стандартызавана як M16A1. Асноўным адрозьненнем стала тое што ствол і затвор храміраваны (нават храміраваны і ўсе адтуліны ў ух) каб пазьбегнуць карозіі і закліньвання патронаў. Таксама армія была забяспечана патрэбная колькасьцю чысцячых матэрыялаў і кіраўніцтв па чыстцы мэханізмаў вінтоўкі. Праблемы надзейнасьці M16 зменшыліся быстра, хаця рэпутацыя вінтоўкі таксама працягвала зьніжацца.

Але па дакладзе Міністэрства абароны ЗША, толькі 38 з 2100 чалавек жадалі замяніць M16 на іншую зброю, прычым 35 з 38 жадаючых замяніць M16 жадалі на замену CAR-15 (больш кампактную вэрсію M16)[5].

M16A2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 1970 году ЗША абвясьцілі аб неабходнасьці пераходу ўсіх краін NATO на адзіны патрон 5,56×45 мм. І к сярэдзіне 1970-х гадоў іншыя войскі пачалі таксама пераводзіць на вінтоўкі М16. У хуткім часе (прыкладна ў 1977 годзе) ў NATO пачалі выпрабоўваць розныя варыяцыі патрона 5,56×45 мм. ЗША прапанавалі ўжо зарэкамендавалы сябе патрон M193, але шмат у каго ўзніклі к таму часу пытанні аб яго бранябойных якасьцях (якія ва ў умовах шырокага ўкаранення бронекамізэлек пакідалі жадаць лепшага). У рэшце-рэшт перамог бельгійскі варыянт SS109 які пазьнее атрымаў пазначэнне ў арміі ЗША M855. І ужо ў 1982 годзе першыя вінтоўкі М16А2 зробленныя са ствалом пад новы патрон адправіліся ў корпус марской пяхоты ЗША.

20-ці і 30-ці зарадныя магазіны ад M16

Згодна з уведзенным стандартам (STANAG 4694) M16 пачалі абсталёўвацца стандартнымі для краін NATO мантажнымі пляцоўкамі-кранштэйнамі тыпу «Планка Пікаціні». Дапаможныя прылады ўсталёўваюцца на планку, і дзякуючы сістэме зазораў могуць быць закрэплены ў любым патрэбным становішчы. На гэтую планку ў асноўным ставяцца такія дапаможныя прылады як сошкі, лазэрныя прыцэлы, успамагальныя рукаяці, падстволавыя гранатамёты і інш.

Да тагож усе вінтоўкі M16 маюць магчымасьць выкарыстання ў стральбе вінтовачных гранат калібру 22 мм. Для гэтага неабходна «ўставіць» гранату праз дульны кампэнсатар у ствол, і зарадзіць у патроннік «пусты» патрон (патрон без кулі).

Падстволавы гранатамёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загрузка 40-мм гранаты ў падстволавы гранатамёт M203

Дзякуючы планцы Пікаціні M16 можа абсталёўвацца падствольным гранатамётам. першапачаткова для M16 быў распрацаваны M203 — 40-мм падстволавы гранатамёт. Ён выкарыстоўвае тыя ж гранаты што і ручны гранатамёт М79. Будоўля гранатамёта M203 дазваляе зараджаць яго зьнізу-з боку. Увогуле M203 апынуўся вельмі ўдалым падстволавым гранатамётам, які можа ўсталёўвацца на шматлікія мадэлі зброі.

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • M16 — арыгінальная вінтоўка AR-15, пазначэнне M16 дадзена па выніках конкурсу войск ЗША. Стральба магчыма адзінкавымі стрэламі і чэргамі.
  • M16A1 — мадыфікацыя M16 са з’яўленьнем мэханізму дасыланьня затвору, удасканаленага буфера сцябла затвору Хзнізіўся тэмп стральбы, але была зніжана магчымасьць асечкі), лепшага полымягасіцеля, храміраванага пакрыцця затвора (для выключэння карозіі), прыліва для штык-нажа, і паменшаны шаг нарэзкі ствала. Таксама пачаўся выпус глушыцелей (але яны былі разлічаны толькі для звычайных патронаў).
    • М231 — мадыфікацыя, створаная ў 1979 годзе на базе M16A1 (палова дэталей узаемазамяняльныя). Прызначалася для ўстаноўкі на бронетэхніку.
  • M16A2 — мадыфікацыя M16A1 пад патрон SS109/М855. Новы ствол з нарэзкай 1:7, прыцэл з разметкай да 800 мэтраў. Непрырыўны рэжым стральбы заменены адсечкай па 3 патроны (для марской пехоты вырабляюцца варыянты з непырыўнай стральбой). Магазіны вырабленныя з пластыку (вага зніжана адносна мэталічных). Новы пламягасіцель (з проразямі толькі з верху) кампенсуе «задзіранне» аўтамата ўверх пры стральбе.
    • M16A2E3 — мадэфікацыя для ваенна-марскога флёту, з магчэмасьцю непрырыўнай стральбы. На ўзбраеньні флёту з 1992 году.
    • «Colt Kommando» М733 — скарочаная мадыфікацыя M16A2.
  • M16A3 — мадыфікацыя M16A2 з рэжымам бесперапыннага агню.
  • M16A4 — мадыфікацыя M16A2 з устаноўленай планкай Пікаціні і з’ёмнай рукаяткаю пераноскі.
  • M4 — скарочаная версія M16A2 (даўжыня ствала — 368 мм) з умацаваным дульным тормазам і тэлескапічным складным прыкладам.
    • M4A1 — мадыфікацыя M4, з магчымасцю стрэльбы бесперапыннымі чэргамі.
  • CAR15 — серыя штурмавых вінтовак кампаніі Colt.
    • M655 — скарочаны карабін (даўжыня ствала — 400 мм).
    • «Colt Kommando» М609 — скарочаны карабін (даўжыня ствала — 290 мм).
    • CAR15M2 — ручны кулямёт.
  • SR-47 — мадыфікацыя AR-15, створаная кампаніяй Knight's Armament Company, пад патрон 7,62×39 мм.
  • LR-300 — мадыфікацыя, створаная кампаніяй Z-M Weapons.
  • Barrett REC7 — варыянт са з’мененнай газаадводнай сістэмай (кароткі ход поршня). Выкарыстоўваецца патрон 6.8 мм Remington SPC.
  • Cobb MCR — комплэкс стралковай зброі, распрацаванай фірмай Cobb на аснове M16, для ўдзелу ў конкурсе SOCOM SCAR.
  • SIG 516 і SIG 716 — распрацоўкі амэрыканскага падраздзялення кампаніі SIG-Sauer — аўтамат пад патрон 5,56 мм і аўтаматычная вінтоўка пад патрон 7,62.

Распаўсюджанасць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджанасьць M16 у сьвеце

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://www.colt.com/ColtMilitary/Products/ColtM16A4Rifle.aspx
  2. ^ Marshall, SLA (1966). Men against Fire:The Problem of Combat Command in Future War
  3. ^ Хатон, Робэрт — Пісталеты і патроны, 1971.
  4. ^ «Defense: Under Fire». Time Magazine, 9 June 1967
  5. ^ Маёр Брус Ф. Кей — Аналіз неабходнасьціпісталет-кулямётаў падчас нападу. Заключная справаздача 10 ліпеня 1977 году. ст.34

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  M16 (аўтамат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў