M1 Abrams

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
M1 Abrams
M1A1 Abrams Tank in Camp Fallujah.JPEG
Тып танка: асноўны баявы танк
Краіна-вытворца: ЗША
Павозка (экіпаж), чал.: 4 чалавекі
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1981
Войны і канфлікты: Вайна ў Пэрсыдзкім заліве
Міратворчая апэрацыя ААН у Самалі
Вайна ў Аўганістане (2001)
Вайна ў Іраку (2003)
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1978 год
Гады вытворчасьці: з 1979 году
Усяго выраблена: больш за 9000
Мадыфікацыі: М1А1, М1А2
Кошт адзінкі: $ 6 100 000[1]
Памеры:
Маса, т: 57,15 (М1А1);
61,3 (М1А2)
Даўжыня, мм: 7917
Даўжыня з гарматай, мм: 9766
Шырыня, м: 3658
Вышыня, м: 2885 (разам з кулямётам)
Каляя, м: 480
Браня:
Тып брані: катаная сталёвая і камбінаваная, супрацьснарадная
Лоб корпусу (верх), мм: 82°
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 105-мм M68

120-мм М256 (M1A1 і M1A2)

Тып гарматы: наразная (M1)

гладкастволавая (M1A1 і M1A2)

Даўжыня ствала: 50,92 кал.

44 кал. (M1A1 і M1A2)

Боекамплект гарматы: 55 сн.(M1)

42 сн.(M1A1 і M1A2)

ВН: −10…+20
Прыцэл: пэрыскапічны монакулярны з убудаваным лазэрным далямерам
тэлескапічны M920
монакулярны M919
Кулямёт: 1×12,7-мм M2HB, 2×7,62-мм M240
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: газатурбінны
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 1500
Хуткасьць па шашы, км/г: 72

70 (M1A1 і M1A2)

Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 48,3
Запас ходу, км: 410
Тып падвескі, км: індывідуальная тарсіённая
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,93 (M1)
0,97 (M1A1)
1,07 (M1A2)
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30
Пераадольваемая сьценка, м: 1.2
Пераадольваемы роў, м: 2.7
Пераадольваемы брод, м: 1.2 (2 з ОПВТ)

M1 Abramsасноўны баявы танк ЗША. Сэрыйна выпускаецца з 1980 году. Знаходзіцца на ўзбраеньні войска і марской пяхоты ЗША, Эгіпту, Саўдаўскай Арабіі, Аўстраліі і некаторых іншых краін. Названы ў гонар камандуючага амэрыканскімі войскамі ў Віетнаме генэрала Крэйтана Абрамса. Асноўнымі асаблівасьцямі танка зьяўляюцца: магутны газатурбінны рухавік, кампазыцыйная браня, і асобнае захоўваньне боепрыпасаў. Пры вазе ў 61 тону гэты танк зьяўляецца адным з найбольш цяжкіх танкаў выкарыстоўваемых у сучасных арміях.

M1 Abrams паступіў у войска ЗША ў 1980 годзе на замену М60, і прыкладна 10 гадоў служыў разам з апошняй мадыфікацыяй свайго папярэдніка танкам M60A3.

У цяперашні час на ўзбраеньні арміі ЗША знаходзіцца мадэрнізаваная вэрсія M1A2, але таксама вядзецца распрацоўка танку M1A3.[2] Армія ЗША плянуе працягваць далейшыя мадэрнізацыі M1 Abrams да 2050 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

M1 Abrams быў распрацаваны ў годы халоднай вайны на замену састарэламу М60. Кантракт на новы танк атрымаў Chrysler Defense. Танк зарэкамндаваў сябе пад час апэрацый Шчыт пустэльні і Бура ў пустэльні як вельмі магутны сродак калектыўнай абароны і вялікай агнявой моцы. Значна пераўзыходзячы іракскіх супернікаў М1 з лёгкасьцю іх перамаглі, пры гэтым атрымаўшы мінімум страт. З таго часу М1 атрымалі таксама абарону ад мін і рэактыўных гранат, праверку гэтых сістэм у баявых умовах праходзіць у цыперашні час у Аўганістане.

Разьвіцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XM1 Abrams падчас дэманстрацыі ў Форт Нокс, (штат Кентукі) у 1979 годзе

Першай спробай замяніць М60 быў Нямецка-Амерыканскі праект танку MBT-70, які распрацоўвался пачынаючы з 1960-х гадоў. У гэтым праекце было 2 асноўных асаблівасьці: рэгулюемая па вышыні пнеўматычная падвеска і новая канструкцыя башні (якая дазваляла кіроўцу танка заўсёды глядзець па ходу руха танка). Але MBT-70 у выніку апынуўся занадта цяжкім і дарагім.[3]

У лістападзе 1971 года Кангрэс ЗША канчаткова спыніў праграму XM803 (MBT-70), і перанакіраваў іх на праект XM815 які пазьнее быў пераназваны ў XM1. І ужо ў 1976 годзе першыя прататыпы са 105 мм Ангельскай гарматай L7 былі адпраўлены на выпрабаваньні.

Прататыпы апынуліся досыць пасьпяховыя, і да сакавіка 1982 года ўжо было пабудавана больш за 1000 танкаў M1 Abrams. Збіраць танкі пачалі на заводах Lima Army і Detroit Arsenal.

M1 Abrams з 105-мм гарматай M68

З 1986 году пачынаецца вытворчасьць танкаў Abrams з новай гладкастволавай гарматай M256 на 120 мм (4.7 цалі) распрацоўкі нямецкай фірмы Rheinmetall AG. Такая ж самая гармата была ўсталявана на танке Леапард 2. Акрамя гэтага новы танк атрымаў палепшанную браню і ХБРЯ абарону.

У 1 сьнежня 1990 года ў Дзяржаўны надзор паступіў даклад з крытыкай высокіх затрат і нізкай эфэктыўнасьці выкарыстаньня паліва танку Abrams у параўнанні з іншымі танкамі аналягічнай магутнасьці і эффектыўнасьці (напрыклад Леапард-2). Даклад быў заснаваны на дадзенных з крыніц ў амэрыканскім войску і са справаздач кангрэсу ЗША. [4]

Вайна ў Пэрсыдзкім заліве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абрамс заставаліся не правераннымі ў баі да 1991 года. У 1991 годзе 1828 танкаў Abrams M1A1s былі разгорнуты ў Саўдаўскай Арабіі для прыняцьця удзелу ў аперацыі па вызваленьні Кувэйту. M1A1 пераўзыходзілі танкі якія меліся ў Іраку, на ўзбраенні якога знаходзіліся танкі савецкай эпохі Т-55 і Т-62, Т-72 імпартуемага з Савецкага Саюзу і Польшчы, і таксама Т-72 які вырабляўся па Ліцэнзіі непасрэдна ў Іраку (Леў Вавілона).

Т-72, як і большасьць савецкіх экспартных танкаў таго часу, не хапала сістэм начнога бачаньня і сучасных далямераў, хаця некаторыя з танкаў і мелі актыўныя інфачырвоныя сістэмі і інфачырвоныя пражэктары.

Падчас вайны былі пашкоджаны ці зьнішчаны 23 танка M1A1, з каторых:

  • 9 танкаў - цалкам зьнішчаны
  • 7 танкаў - пашкоджаны ад дружалюбнага агню (адзін Abrams нават змог перажыць прамое трапленьне падкалібэрнага снараду з M1A1s)
  • 2 танка - намеранна зьнішчаны каб перадухіліць захоп пасьля пашкоджання.[5]
  • некалькі машынаў былі пашкоджаны з-за недастатковай аператыўнай гатовасьці да бою

Ад непасрэднага агню суперніка была пашкоджана вельмі мала танкаў, і сярод іх быў толькі 1 забіты чалец экіпажа і горстка параненых.

M1A1 быў здольны прыцэльна стрэліць на дальнасьці больш за 2500 мэтраў. І гэты дыяпазон меў вырашальнае значэнне ў барацьбе з танкамі Іраку, у якіх гэтая дальнасьць не пераўзыходзіла 2000 мэтраў. Гэта азначала што M1A1 быў здольны зьнішчаць танкі суперніка яшчэ да таго як супернік зможа ў іх патрапіць у дыяпазон прыцэльваньня.

У гэтай жа ваеннай кампаніі на танках Абрамс шырока выкарыстоўваліся боепрыпасы з баявой часткай са збедненнага ўрану.

Таксама падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве некаторыя M1A1 атрымалі дадатковую браню (M1A1s). Пад танк M1 былі таксама выраблены мінны плуг і мінны ролік, а таксама інжынэрная баявая машына Grizzly.

M1A2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

M1A2 быў далейшым этапам разьвіцця M1A1, гэта мадэрнізаваная вэрсія M1 атрымала лепшую сістэму навігацыі, сістэму кіраваньня агнём, сістэму абмену дадзеннымі з іншымі экіпажамі[6], і некаторыя іншыя. Таксама мадэрнізацыя ўключала ў сябе давядзенне ўсіх танкаў Абрамс (M1A1, M1A1s, M1A1AIM, M1A1D, M1A1HC) да агульнага ўзроўню (дзеля стандартызацыі). Гэтыя мадэфікаваныя сістэмы таксама былі выкарыстаны ў інжынернай баявой машыне M104 Wolverine.

Танк Abrams перасякае рэку Эфрат па пантоннаму масту (2003 год)

Вайна ў Іраку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

M1A1 вядуць выведку ў Іраку (верасень 2004 году). Танк пафарбаваны ў «пустэльны загар»

Далейшае баявое выкарыстаньне пачалося ў 2003 годзе, калі амэрыканскія войскі ўвайшлі ў Ірак, і пачалі вайсковую кампанію па зьвяржэньню іракскага лідэра Садама Хусэйна. Але ўжо па становішчы на сакавік 2005 года, каля 80 танкаў Abrams было вывдзена з ладу пад час варожых нападаў.[7] Але таксама ўпершыню для танкаў Abrams адбыліся баі на блізкіх дыстанцыях. У адным з такіх баёў M1A1s зьнішчыў сем Т-72 пад час танкавай перастрэлкі непадалёку ад Махмудзія (прыкладна 29 км к поўдню ад Багдада). Хаця танкі перастрэльваліся на досыць малой адлегласьці (менш за 50 мэтраў), але амэрыканскі бок абышоўся бяз страт. Тым не менш некаторыя экіпажы атрымалі ручныя гранатамёты AT4 на выпадак калі сустрэча з танкам суперніка адбудзецца ў цесных гарадскіх умавах дзе немагчыма развярнуць танкавую гармату.

На жаль, некалькі Абрамсаў былі пашкоджаны дружалюбным агнём. Некаторыя Абрамсы былі выведзены з ладу іракскімі пехацінцамі пад час ўварваньня (у тым ліку танкі прыходзілася адпраўляць на рамонт пасьля таго як ворагам з буйнакалібэрных кулямётаў былі пашкоджаны некаторыя крытычныя вузлы).[8]. Але большасьць Абрамсаў была пашкоджана самаробнымі выбуховымі прыладамі[9], што прывяло да павялічэння ролі інжынерных-разьмінірваючых машын. Але пад час баёў было высьветліна што адзіным больш-менш надзейным сродкам супраць Абрамсаў быў гранатамёт РСГ-29, які мог досыць эфектыўна пражыгаць браню ў некаторых месцах.[10]

Аўганістан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разгортваньне танкаў Abrams у Аўганістане можа быць не заўсёды аперацыйным з-за перасечанай мясцовасьці, хаця Канада і Данія разгарнулі танкі Леапард і Леапард-2, спецыяльна мадэрнізаваных для выкарыстаньня ў кліматычных умовах паўднёвага Аўганістану. Але ў канцы 2010 года па просьбе рэгіянальнага камандавання корпуса марской пяхоты ЗША паўднёва-заходняй акругі, быў развёрнуты невялікі атрад з 14 M1A1 Abrams 1-га батальёну 1-й дывізі марской пяхоты ЗША на поўдне Аўганістана.

Будучыня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1990-х у ЗША была распрацавана новая сістэма браніраваннага транспарту - лёгкі авіядэсантны танк M8. Гэты танк распрацоўваўся як магчымае дапаўненьне да Abrams для прымяненьня ў канфліктах нізкай інтэнсіўнасьці, але пранрама была закрыта адразу пасьля стварэньня першых прататыпаў. Але ідэя дапаможнай машыны пазьней была дапрацавана, і ў 2000-х зьявілася сістэма M1128. Гэта 8-калесная баявая машына з танкавай гарматай асноўная задача каторай - падтрымка пяхоты.[11]. Гэта сістэма апынулася больш удалай, і ў канцы 2011- пачатку 2012 года плануецца пачаць яе серыйны выраб. Таксама пачалася распрацоўка новай праграмы XM1202, але фінансаванне было закрыта калі першыя прататыпы выпрабоўваліся ў баявых умовах.

Таксама развівалася і канцэпцыя мадэрнізацыі самаго M1 Abrams, арміяй ЗША запланавана стварэнне прататыпу M1A3 на 2014 год, і ўжо да 2019 года пачаць серыйны выпуск танкаў M1A3s.

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуфляж[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

M1A1s падчас вучэньняў Foal Eagle '98 (Паўднёвая Карэя), пафарбаваныя ў зялёны колер

у адрозьнінне ад папярэдніх амэрыканскіх вайсковх транспартных сродкаў Другой сусьветнай вайны і вайны ў Віетнаме ў каторых выкарыстоўвалася схэма цёмна карычнева-зялёнай афарбоўкі («аліўкавая») з вялікімі белымі зоркамі, першыя прататыпы M1 Abrams выкарыстоўвалі толькі зялёныя палоскі з белымі зоркамі і чорнымі плямамі, ці ўвогуле мелі 4-колерную схэму расфарбоўкі.

M1A1s мелі па стандарце 3 колеры камуфляжа: чорны/цёмна-зялёны/цёмна-карычневы (цяперашні стандарт NATO застаўся такім жа). Выключэннем стала аперацыя Бура ў пустэльні, калі ўсе задзейнічаныя М1 і M1A1s былі хутка перафарбаваны пад колер пустыннага пяску («пустэльны загар»).

M1A2s пабудаваныя для краін Блізкага Ўсходу былі таксама пафарбаваны ў «пустэльны загар», але ў некаторых выпадках нават там прымяняюць іншую афарбоўку.

Аўстралійскія M1A1s былі таксама першапачаткова пафарбаваны ў «пустэльны загар», але з цягам часу іх перафарбавалі ў новую схэму: чорны/«аліўкавы»/ карычневы (колеры якія распаўсюджаны ў аўстралійскім войску).[12]

Утойваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежа абсталявана дзвюма шасцістволавымі дымавымі гранатамётамі (у USMC M1A1s выкарыстоўваюцца васьмі ствалавай вэрсііяй). Яны могуць стварыць густы дым, які вельмі зьніжае візуальнае і цеплавое (інфрачырвонае) бачаньне. Рухавік таксама абсталяваны гэнэратарам дыму, які ўключае кіроўца. Пры актывацыі ў спецыяльнае рэчыва ўпырскваецца ў гарачы выхлап турбіны, ствараючы густы дым. Аднак з-за пераходу ад дызельнага паліва да выкарыстаньня паліва JP-8, гэта сістэма адключана на большасьці Абрамс з-за злёгку падвышанай рызыкі ад пажару ў маторным адсеку.

Актыўная сыстэма абароны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ў дадатак да брані, некаторыя Абрамс абсталяваны «Softkill measures» - актыўнай сістэмай абароны. Яна ўключае 6 ракетных контрмерных-прылад тыпу MCD, якія перашкаджаюць сістэмамы навядзення некаторых ракет радыё кіраваньня, процітанкавых ракет (напрыклад такіх як Расейскія АТ-3, АТ-4, AT-5, АТ-6 і інш.), тэрмічна і інфрачырвона кіраваных ракет.[13] Сістэма MCD працуе выпускаючы масіўны, згушчаны інфрачырвоны сігнал, каб заблытаць шукальнік процітанкавых кіраваных ракэт (СТКР). Аднак, недахопам сістэмы з'яўляецца тое, што СТКР не знішчаецца, а проста накіроўваецца ў бок ад танку, як вынік ракета падрываецца ў іншым месцы. Гэта прылада ўсталёўваецца на даху вежы перад люкам загрузніка.

Браня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абрамс абаронены кампазітнай бранёй з некалькіх слаёў сталі, керамікі, палімэрных кампазітаў і кеўлару. Ён таксама можа быць абсталяваны дынамічнай бранёй (ракамендуецца выкарыстоўваць у гарадскіх умовах), а таксама дапаўняльнай планкай брані над заднімі паліўнымі бакамі. Абарона ад аскепкаў забясьпечваецца праслойкай кеўлару.

Пачынаючы з 1987 года танкі M1A1 атрымалі палепшаныя пакеты брані, у якія ўключаны ўстаўкі са зьбедненага ўрана. Гэтыя спец. устаўкі прызначаны ў першую чаргу для пярэдняй частцы вежы і пярэдняй частцы корпуса. Браня ўзмоцненая такім чынам мае значна падвышаную устойлівасьць па стаўленні да ўсіх тыпаў супрацьтанкавай зброі, але з-за гэтага павялічваецца вага танка, так як зьбеднены ўран у 1,7 разу шчыльней, чым сьвінец. Першыя танкі M1A1 якія атрымалі гэтую браню, дыслакаваліся ў Нямеччыне, бо калі што яны павінны былі стаць першай лініяй абароны супраць Савецкага Звяза. Амэрыканская танкавыя батальёны, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі Бура ў пустэльні атрымалі мадэрнізацыі сваіх танкаў з бранёй з урану, зьбеднены непасрэдна перад пачаткам кампаніі.

Танкі M1A2 раўнамерна ўключаць браню са зьбедненага ўрана. Па некаторых выніках магчыма сказаць што дадатковыя сэкцыі зса зьбедненнага ўрану, эквівалентныя 610 мм звычайнай сталі. Дзякуючы гэтаму танкі Абрамс змаглі выходзіць малапашкоджаннымі нават калі яны супрацьстаялі некалькім супернікам адначасова, ці вытрымліваць удары ад Т-72 і Львоў Вавілона на вельмі кароткіх дыстанцыях.

Барацьба за жывучасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ў танка Абрамс успыхівае пажар ў адсеку з экіпажам, то аўтаматычная сістэма пажаратушэньня запускаецца аўтаматычна і можа патушыць пажар ў лічаныя секунды. Паліва і боепрыпасы знаходзяцца ў браняваных адсеках для абароны экіпажа ад рызыкі дэтанацыі ўласных боепрыпасаў.

Узбраеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гармата[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наразная гармата M68A1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зараджаючы зараджае снарад у танкавую гармату

Асноўнае ўзбраенне арыгінальнай мадэлі M1 была M68A1, гэта 105 мм наразная гармата прызначанная для стральбы рознымі боепрыпасамі: фугаснмі, процітанкавмі, снарадамі з белым фосфаруам, супрацьпяхотнымі, іголкавымі, і нек. іншымі. Гэта зброя ўяўляе сабою ліцэнзаваную танкавую вэрсію Брытанскай Каралеўскай Артылерыскай гарматы L7.

Вядомая як надзейная зброя якая шырока выкарыстоўваецца шматлікімі краінамі NATO, гэта гармата можа прыцэльна страляць на дыстанцыях да 3 км. Прадукцыйнасць M68A1 з пункту гледжання дакладнасьці і бранябойнасьці параўнальная з амэрыканскай M256A1, але апроч гэтага 105 мм снарад ад M68A1 мае патрэбную кінэтычную энергію для паразы сучасных (на тот момант) сродкаў браняваньня. У 1990 годзе ўсе танкі М1 былі абсталяваны 120-мм гладкастволавай М256, такім чынам мадэрнізаваў усе танкі Абрамс да стандарту M1A1.

У сувязі з вялікім дыяметрам набойніц ад 120 мм гарматы, боекамплэкт скарочаны да 40 снарадаў (42 на М1А1НС і М1А2): 34 у нішы башні (36 на М1А1НС і М1А2) і 6 у корпусе танка. Зараджаньне ажыцяўляецца ў ручную.

Гладкаствольная гармата М256[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнае ўзбраеньне M1A1 і M1A2 зьяўляецца M256A1 — 120 мм гладкаствольная гармата, распрацаваная Нямецкай Rheinmetall AG. Непасрэдна для танкаў M1 Abrams яны вырабляюцца па ліцэнзіі ў Злучаных Штатах на заводзе Watervliet Arsenal.

M256A1 уяўляе сабою танкавы варыянт 120 мм гарматай L/44 (вядомай яшчэ як Rheinmetall 120 mm gun), такія ж самыя гарматы мелі першыя вэрсіі нямецкага танку Леапард 2 (да варыянту Leopard 2A5).

Пад гэтую гармату паміма іншага былі распрацаваны снарады M829A2. M829A2 гэта падкалібэрны снарад распрацаваны ў першую чаргу для барацьбы з палепшанай абаронай танкаў тыпу Т-72, Т-80 і Т-90 (якія абсталёўваліся ўбудаванай дынамічнай абаронай "Кантакт-5").[14] Пазьней былі таксама распрацаваны снарады M829A3 яшчэ больш бранябойная вэрсія снарада (у адказ на гэта расейскае вайска стварыла новую броне-сыстэму - Рэлікт (па сьцьвярджэнні расейскага боку гэта сістэма брані ў 2 разы прачнейшая за "Кантакт-5"). У любым выпадку армія ЗША распрацоўвае падкалібэрны снарад M829E4. [15]

Момант стрэлу з танкавай гарматы на M1A1. Бачны 2 кулямёты: M240 (зьлева ад люку), M2HB (справа ад люку)

На ўзбраенні M1 Abrams таксама ёсьць кумулятыўныя снарады M830.

У 2003 годзе (падчас уводу войск у Ірак) на ўзбраенне M1 Abrams паступіў новы снарад M1028. Ён утрымоўвае 1098 вальфрамавых шароў дыямэтрам 9.5 мм. Стральба «вальфрамавай шрапнэлью» эфектыўна на далёкасьці да 600 мэтраў, але пры гэтым яны наносяць вялізны ўрон. M1028 можа быць скарыстаны для ачысткі тэрыторыі ад ворага, разьбіваць засады ў гарадскіх раёнах, спыняць напады і контр-напады пяхоты ці падтрымліваць напады пяхоты, забяспечваць пакрыццё агнём і г.д. Было заўважана што такі калі стрэліць гэтым снарадам па сьценцы са шлакаблока з адлегласьці 75 мэтраў, то атрыманная адтуліна будзе мець дастатковый памер для прасоўваньня ў яе пяхоты.

Кулямёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танкі Abrams маюць па 3 кулямёты:

  • M2HBбуйнакалібэрны кулямёт калібру 0.50 цалі ( 12,7 мм ) разьмешчаны перад люкам камандзіра. На М1, M1IP і M1A1, гэты кулямёт усталяваны на спецыяльнай плятформе і можа кіравацца дыстанцыйна непасрэда з танку. На М1А2 і М1А2 SEP, гэты кулямёт усталяваны на больш дасканалай плятформе кіраваньня CROWS (таксама ёсць магчымасьць выкарыстоўваць гранатамёт Mk 19 замест кулямёта). На мадэфікацыі танку M1A1 AIM у сістэму прыцэльваньня гэтага кулямёту даданы цеплавізар.

Таксама магчыма ўсталяванне замест M2HB больш хуткастрэльнага M134 Minigun. Боекамплэкт кулямёта - 1000 патронаў.

  • M240 — 7,62-мм кулямёт разьмешчаны за люкам загрузкі боепрыпасаў. На некаторых танках гэты кулямёт быў абсталяваны прыцэлам назнога бачаньня і супрацьаскепкавым шчытом.
  • яшчэ адзін M240 спараны з гарматай (і мае адзіную з гарматай сістэму кіраваньня агнём).[16]
  • дадаткова ёсьць места для мацавання яшчэ аднаго M2HB (над гарматай).

Дадатковае ўзбраеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя кулямётаў на кожным Abrams усталяваны па 2 дымавых 66-мм шасьцістволавых гранатамёта М250 (на некаторых мадэфікацыях танкаў прысутнічаюць іншыя дамавыя гранатамёты).

Улічваючы ўсе магчымыя моманты баявых дзеяньняў экіпажам якія адпраўляюцца для патруляваньня ці спец. апэрацый у гарадскіх раёнах таксама выдаецца некалькі супрацьтанкавых гранатамётаў AT4 (на выпадак калі прымяненьне танкавай гарматы немагчыма ці затрудняльна).

На выпадак калі экіпажу прыйдзецца пакінуць танк, то на Abrams стала захоўваюцца вмнтоўкі M16 (ці карабіны M4) на ўсіх чальцоў экіпажа. У дадатак да ўсяго чальцы экіпажа пастаянна забяспечаны пісталетамі M9 Beretta.

Сыстэма прыцэльваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наводчык (унізе зьлева) і камандзір (справа)

Абрамс абсталяваны кампутарам балістычныага кіраваньня агнём, які выкарыстоўваюць неабходныя дадзеныя атрыманныя з розных крыніц, для вылічэньня. Кампутар ўлічвае тры кампаненты пры балістычных вылічэньнях:

  • балістычных дадзенныя якія паступаюць ў кампутар (ці вылічваюцца ім) у аўтаматычным рэжыме (хуткасьць ветру, вуглавая хуткасьць мэты, бягучы вугал павароту гарматы, і нек. іншыя);
  • дадзенныя якія закладваюцца ў капутар у ручную (тып снараду, атмасферны ціск, тэмпература паветра, тэмпратура снараду, знос ствала гарматы, і нек. іншыя);
  • дыстанцыя да мэты (падлічваецца лазэрным дальнамерам).

Кампутар кожныя 30 сэкундаў абнаўляе дадзенныя з датчыкаў. Кампутар сам разлічвае ўсе фактары якія ўплываюць на палёт снараду, каб забясьпечыць максымальную дакладнасьць стрэлу (зараз яна ацэньваецца як 95%)і спросьціць працу наводчыка.

Канструктыўна была закладзена магчымасьць весьці агонь з гарматы як камандыру, так і наводчыку. Акрамя таго сістэма Viewer дазваляе камандыру перадаваць інфармацыю пра новыя мэты непасрэдна наводчыку (гэта напрыклад дазваляе камандыру пастаянна весьці пошук новых мэтаў).

Унутраная будоўля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Штурвал» кіроўцы

Рухавік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замена рухавіка на M1A1

На танку ўсталяваны газатурбінны рухавік AVCO Lycoming AGT-1500 (потым такія ж рухавікі выпускала Honeywell)выкананы ў адзіным блоку з аўтаматычнай гідрамеханічнай трансмісіяй X-1100-3B. Блок масай 3860 кг можа быць заменены за 1 гадзіну.

Выбар газатурбіннага рухавіка амерыканскія сьпецыялісты тлумачаць шэрагам яго пераваг у параўнанні з дызельным рухавіком той жа магутнасьці. Меншая маса, адносная прастата канструкцыі, падвышаная надзейнасць і рэсурс. Таксама ГТР мае паніжаную задымленнасьць і шумнасць (дзякуючы нізкай шумнасьці, танк Абрамс, на вучэннях REFORGER, атрымаў мянушку "шэпт смерці"), лепш задавальняе патрабаванням шматпаліўнасці, значна лягчэй запускаецца пры нізкіх тэмпературах. Асноўнымі недахопамі з'яўляюцца падвышаны выдатак паліва і паветра (у выніку сістэма паветраачысткі займае ўтрая большы аб'ём у параўнанні з дызельным рухавіком).

AGT-1500 зьяўляецца трохвальным рухавіком з двухкаскадным кампрэсарам, індывідуальнай камерай згараньня тангенцыйнага разьмяшчэння, вольнай сілавой турбінай і стацыянарным колцавым пласціністым цеплаабменнікам. Сопловые і працоўныя лапаткі першай прыступкі турбіны высокага ціску астуджаюцца паветрам. Максімальная тэмпература газу ў турбіне 1193 °C. Рэдуктар, разьмешчаны ўсярэдзіне корпуса цеплаабменніка, памяншае лік зваротаў на вывадным вале ГТР да 3000 аб/хв. Рухавік забяспечвае танку М1 «Абрамс» разгон да хуткасці 30 км/г за 6 з.

Рухавік танк M1 Abrams зьяўляецца шматпаліўным, што азначае здольнасьць працаваць на кэрасіне, дызельным паліве, любом маторнам бэнзне ці на рэактыўнам паліве. Часьцяком яго запраўляюць рэактыўным палівам JP-8 (унівэрсальным палівам у войску ЗША), але напрыклад у арміі Аўстраліі танкі M1A1 AIMSA запраўляюць дызельным палівам (т.я. JP-8 там амаль не выкарыстоўваюць).

Пасля «Буры ў пустэльні» войска ЗША пачало шукаць замену рухавіку AGT-1500, з прычыны вялікага спажываньня паліва. Канешне газатурбінны рухавік дазваляе танку больш хутка паскарацца, але спажываньне паліва ў 2 разы вышэйшае ў суадносінах з дызельным рухавіком, што сказваецца на яго перамяшчэньні. Напрыклад пад час аперацыі Бура ў пустэльні хуткасьць танкавай дывізіі была абмежавана хуткасьцю заправачных аўтамабіляў.

Было падлічана што газатурбінны рухавік спажывае 38 літраў паліва пры пуску турбіны, 6.3 літра паліва на 1 мілю прасоўваньня па перасечаннай мясцовасьці (230 літраў у гадзіну), і 38 літр/гадз у рэжыме чаканьня.[17]

M1A1 Abrams падчас выгрузкі з дэсантнага катэру LCAC

Honeywell распрацавалі іншы газатурбінны рухавік - LV100-5, які павінен быў стаць заменай для AGT-1500 . Новы рухавік лягчэй і меншы (на 43% менш дэталяў) з хуткім паскарэньнем, цішэй працуе і без бачных выхлапных газаў, а галоўнае мае на 33% (а у рэжыме чаканняна на 50%) больш нізкае спажываньне паліва. Але праграмма замены была закрыта.

Трансмісія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтаматычная гідрамэханічная трансмісія Allison X-1100-3B забяспечвае 4 перадачы пярэдняга ходу і 2 задняга. Яна складаецца з гідратарнсфарматара з аўтаматычным блакаваньнем, плянэтарнай каробкі перадач і бесступенькавага гідрастатычнага механізму заваротку. Паколькі дыяпазон плянэтарнай каробкі перадач пры чатырох перадачах пярэдняга ходу складае 6.5, то пры наяўнасці ГТР, які валодае падвышаным каэфіцыентам прыстасоўвальнасці, няма прынцыповай неабходнасці ва ўдзеле гідратарнсфарматара ў фармаванні цягавага высілка на гусеніцах пры паступальным руху танка. Ужыванне гідратарнсфарматара ў дадзенай трансмісіі можа быць растлумачана тым, што яна стваралася для працы з поршнявым рухавіком той жа магутнасці, а таксама для памяншэньня працы буксавання фрыкцыйных элементаў пры пераключэнні перадач.

Дзякуючы гідрамэханічнай аўтаматычнай скрыні перадач, максымальная хуткасьць танка 72 км/г па дарозе з цьвёрдым пакрыццём і 48 км/г па перасечаннай мясцовасьці (тэарэтычна магчыма і больш, але непажадана з-за падвышаннай рызыкі пашкоджаньня трансмісіі, тракаў і траўм экіпажу).

Хадавая частка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хадавая частка танка ўключае па сем апорных коўзанак з вонкавай амартызацыяй і два падтрымных роліка на кожны бок, тарсіённую падвеску і гусеніцы з гумовамэталічнымі шарнірамі і гумовымі чаравікамі. Шырыня гусеніц — 635 мм, даўжыня апорнай паверхні — 4575 мм. Дыскі апорных коўзанак выраблены з алюмініевага сплава. Дыяметр коўзанак — 635 мм. На першым, другім і сёмым апорных коўзанках усталяваны лопасцевыя гідраўлічныя амартызатары.

Прабег арыгінальных гусеніц Т156 з інтэграванымі(няздымнымі) гумовымі чаравікамі складаў 1100—1300 км, што было нашмат менш першапачатковых патрабаванняў у 3200 км. Гусеніцы Т156 аналагічныя па канструкцыі з гусеніцамі Т97 танкаў М60. Новыя гусеніцы Т158 са здымнымі гумовымі чаравікамі і абгумованай бегавой дарожкай, распрацаваныя Food Machinery Corp Steel Products Division, маюць гарантаваны прабег у 3360 км, хоць і цяжэй на 1360 кг.

Дапаможныя сілкавальныя ўсталёўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сярэдзіны 1990-х пачалося масавае абсталяванне танкаў «Абрамс» дапаможнымі сілкавальнымі ўсталёўкамі (ДСУ), якія могуць забяспечыць электрасілкаванне бартавых сістэм танка без уключэння асноўнай сілкавальнай усталёўкі на працягу 7,5-8 гадзін. ДСУ мае магутнасць 2 КВт і знаходзіцца ў браняванай скрыні, усталяванай у кошыку вежы.

Дэсант[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць танк М1 не прызначаны для высадкі дэсанту, была прадугледжана магчымасьць для транспартаваньня войскаў, сьпецыяльна для гэтага была пакінута пляцоўка за танкавай вежай. На танку прысутнічае магчымасьць стварэньня поручняў для больш бяспечнай перавозкі дэсанту «на бране». З-за сваёй масіўнасьці, вежа можа часткова закрыць пяхоту ад абстрэлу з пераду.

Стратэгічная мабільнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стратэгічная мабільнасьць — здольнасьці танкаў прыбыць своечасова. Абрамс можа быць дастаўлены самалётамі тыпу C-5 Galaxy ці C-17 Globemaster III. (хаця як паказаў вопыт Буры ў пустэльні, больш проста транспарцірваць танкі Abrams па моры).

Abrams таксама магчыма транспартаваць на грузавіках, а менавіта выкарыстоўваюць M1070 Цяжкі транспарцёр абсталявання. Гэты транспарцёр можа працаваць як на шашы, так і на грунтавых дарогах.

Танкавы гарадзкі выратавальны камплект[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танкавы гарадзкі выратавальны камплект

Танкавы гарадзкі выратавальны камплект, уяўляе сабою шэраг паляпшэньняў M1 Abrams, накіраваных на паляпшэнне баяздольнасьці ў гарадскіх умовах. Склалася так, што гарадская застройка апынулася горшым месцам для танкаў, так як лэбавая браня танка значна мацнешая чым браня па баках, зьверху ці на карме (ззаду), а ў гарадскіх умовах напады могуць «прыйсьці» з любога кірунку.

Для гэтага быў створаны так званы «гарадскі выратавальны камплэкт», які ўключае ўсталяваньне дынамічнай брані па бартах танка, больш моцнае браняваньне кармы (у першую чаргу дынамічная браня для абароны ад рэактыўных гранат і інш.), сродкаў сувязі з пяхотай, а таксама ўсталёўка спецыяльных плятформаў для дыстанцыйнага кіраваньня кулямётамі на вежы танка. Гэты «выратавальны камплэкт», можа быць усталяваны на танк без неабходнасці яго адбыцця для абслугоўваньня ў дэпо.

29 жніўня 2006 года, General Dynamics Land Systems атрымала замову войска ЗША на 505 танкавых выратавальных камплэкта жывучасьці для M1 Abrams знаходзячыхся ў Іраку (прыкладна $ 45-мільённы кантракт). Астатак камплэкта пойдзе на M1A1 і M1A2 для падвышэння жывучасці экіпажа на выпадак прымяненьня ў гарадскіх умовах.

Варыянты і мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XM1: Эксперыментальная мадэль. Дзевяць тэставых танкаў якія былі выраблены ў 1978 годзе.
  • M1: Першы варыянт. Вытворчасць пачалася у 1979 годзе і працягвалася да 1985 года (3273 убудаваны ўтанкаў створанаў ЗША).
  • M1A1: Вытворчасць пачалася ў 1985 годзе і працягвалася да 1992 года. Новая кладка снарадаў і рэчаў экіпажа, перапрацаваны здымныя бронепанэлі і ўсталявана 120 мм гладкастволавая гармата (4976 танкаў для войска ЗША, 221 для марской пяхоты ЗША, 755 для Эгіпету, 59 M1A1 AIMSA прадана Аўстраліі).
    • M1IP: Мадэфікаваны M1A1 - новая вежа з больш тоўстай лэбавай бранёй (новыя вежы празвалі "доўгія") з ~ 650 мм да ~ 880 мм (дан эквівалент адпаведнай таўшчыні сталі).
M1 Grizzly — інжэнэрная машына
    • M1A1HA (Heavy Armor): Дададзена эксперымэнтальная «броне-сетка са збедненага ўрана» 1-га пакаленьня (толькі лэбавая браня), некаторыя танкі пазьней зробены з падвышанай да 2-га пакаленьня бронесеткі са збедненага ўрана (неафіцыйна пазначаліся як M1A1HA +).
    • M1A1HC (Heavy Common): Мадэфікацыя з 2-м пакаленьнем бронесеткі са збедненага ўрана, новая лічбавая сістэмы кіраваньня рухавіком і інш.
    • M1A1D (лічбавы): абнаўленьне бартавога кампутара для танкаў M1A1HC (каб яны былі як ў M1A2SEP). Выраблены ў колькасці ўсяго 2-х батальёнаў.
    • M1A1AIM v.2/M1A1SA (Situational Awareness): Дададзена эксперымэнтальная «броне-сетка са збедненага ўрана» 3-га пакаленьня.
    • M1A1M: экспартны варыянт па замове іракскага войска.[18]
  • M1A2: вытворчасць пачалася ў 1992 годзе (77 пабудаваны ў ЗША і больш 600 М1 падвышаны да M1A2, 315 у Саўдаўскай Арабіі, 218 у Кувэйта). У M1A2 зрабілі камандзіру танка незалежны цеплавізійны прыцэл, здольнасьць перадаваць звесткі пра мэту наводчыку (а не трымаць яе пастаянна ў полі зроку), а таксама броне-сэткай са зьбедненнага ўрану 2-га пакаленьня.
    • M1A2SEP (пакет пашырэння сістэмы) Мадэфікацыя з броне-сэткай са зьбедненнага ўрану 3-га пакаленьня з графітавым пакрыццём (240 новых убудаваных, (300 M1A2s і 400 M1A1 падвышаны да M1A2SEP у ЗША, а таксама невядомы лік абнаўленьня старых M1 і M1IP) .
  • M1A3. Стадыі распрацоўкі, перспектыўныя прататыпы плануецца стварыць у 2014 годзе.

Машыны на аснове M1 Abrams[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

M1ABV падчас пуску ракет
  • M1 Grizzly - баявая інжынэрная машана;
  • M1 Panther II - дыстанцыйна-кіруемая машына для размініраваньня;
  • M104 Расамаха Hінжынерная машына для навядзеньня пантонных мастоў;
  • M1ABV (Breacher) - Баявая машына для Корпуса марской пяхоты ЗША. Зробленная на шасі ад M1A1 Abrams, Breacher прадстаўляе сабой мабільную плятформу для пуску ракэт. Вельмі падобная да танку Abrams, яна замест вежы мае 2 пускавыя ракэтныя ўсталёўкі MICLIC. Для забясьпячэньня бяспекі экіпажа, на M1ABV усталяваны буйнакалібэрны кулямёт M2HB і аўтаматычны гранатамёт.

Карыстальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

M1A1M Abrams войскаў Іраку (студзень 2011 году)
Краіны, якія выкарыстоўваюць M1 Abrams (на студзень 2011 году)
Эгіпецкія Abrams
  • Сьцяг Аўстраліі Аўстралія - 59 M1A1 (па становішчы на 2009 год);
  • Сьцяг Іраку Ірак - 140 M1A1Ms (бяз слою зьбедненага ўрану ў бране. Танкі дастаўлены пакуль часткова) + 22 M1A1s арміі ЗША якія здаюцца ў арэнду для навучаньня;
  • Сьцяг Кувэйту Кувэйт - 218 M1A2s (бяз слою зьбедненага ўрану ў бране);
  • Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская Арабія - 373 M1A2S;
  • Сьцяг ЗША ЗША - прыкладна 8725 M1 Abrams
  • Сьцяг Эгіпту Эгіпет - 1005 M1A1s. Танкі сумеснай вытворчасьці ЗША і Эгіпту. Яшчэ 125 новых танкаў былі замоўлены ў ЗША.

Баявыя страты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле прыведзеных генерал-маёрам Т. Такэрам звестках, па стане на люты 2005 годы пашкоджанні розных ступеняў атрымалі 70 % танкавага парку з 1135 «Абрамсаў», разгорнутых у Іраку; з іх 80 машын не падлягалі аднаўленню сіламі рамонтна-аднаўленчых падраздзяленняў разгорнутых у Іраку; у сваю чаргу з іх 17 было ацэнена як непадлеглыя аднаўленню. Такім чынам, беззваротныя страты склалі ўсяго 5 % ад агульнай колькасці пашкоджаных танкаў.

Па некаторых дадзеных, да лютага 2006 года, лік зьнішчаных у Іраку М1 павялічыўся да 20.[19]

Кошт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдні балансавы кошт танка ў мадыфікацыі М1А2 складае каля 6 мільёнаў даляраў ЗША (па дадзеных на 2005 год). У той жа час, закупны кошт танка значна ніжэй: так, ізноў пабудаваныя M1A1 SA, пастаўляныя ў ВС Ірака, былі аплачаны вытворцу з разліку 1,4 млн даляра за машыну; для Аўстраліі M1A1 AIM з больш дасканалай камплэктацыяй (аднак атрыманыя з запасаў войска ЗША) абыйшліся ў 1,18 млн за кожны танк (усе гэтыя адрозьніньні ў кошце ад балансавага кошту можна растлумачыць адсутнасьцю бронэпласьцінаў са зьбедненнага ўрану).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  M1 Abramsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў