Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Main Page»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ярамір Ягр

Ярамір Ягр (нарадзіўся 15 лютага 1972 году, Кладна, Чэхаславаччына) — чэскі хакейны правы нападнік, гулец клюбу Нацыянальнай хакейнай лігі «Нью-Джэрзі Дэвілз». Самы прадуктыўны эўрапейскі гулец у НХЛ, лічыцца адным з найадметнейшых прафэсійных хакеістаў усіх часоў.

Гульнявую кар’еру пачаў на радзіме ў 1988 годзе, але ўжо ў 1990-м быў задрафтаваны пад 5-м нумарам клюбам «Пітсбург Пінгвінз» (з драфту 1990 году, акрамя яго, дагэтуль працягвае кар’еру толькі Мартын Брадэр). Ягр выйграваў Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 сэзонах зь «Пінгвінамі», пяць разоў (чатыры разы запар) — трафэй Арта Роса, тройчы — узнагароду Лэстэра Пірсана і аднойчы — мэмарыяльны трафэй Гарта, прычым яшчэ чатыры разы станавіўся ягоным фіналістам.

Ярамір Ягр — уладальнік найбольшае колькасьці трафэяў Арта Роса сярод не-канадцаў. Таксама ён адзін з 25 гульцоў, якія складаюць «залатую хакейную тройку» як пераможца Кубку Стэнлі (1991, 1992), чэмпіянату сьвету (2005, 2010) і Алімпіяды (1998). У «залатую тройку», акрамя Ягра, уваходзіць яшчэ адзін чэскі хакеіст — Іржы Шлегр.
(артыкул цалкам…)

Уральскія мовы, лінгвістычны арэал

Праўральская мова — рэканструяваная прамова для моваў у складзе ўральскае моўнае сям’і. Носьбіты мовы паводле розных ацэнак жылі ў пэрыяд з 7000 да 2000 году да н. э. Пашырэньне арэалу пражываньня пасьля гэтага пэрыяду стала прычынай распаду мовы. Дакладнае знаходжаньне рэгіёну-прарадзімы невядомае, існуюць розныя гіпотэзы, найбольш папулярнай на сёньня зьяўляецца вэрсія аб знаходжаньні рэгіёну ў навакольлі Ўральскай горнай сыстэмы.

Паводле традыцыйнай дрэвападобнай мадэлі праўральская мова распалася на прафінавугорскую і прасамадыйскую мовы. Між тым, рэканструкцыі прафіна-вугорскае мовы слаба адрозьніваюцца ад рэканструкцыяў праўральскае мовы, а адрозьненьні паміж імі збольшага выкліканыя выкарыстаньнем розных мэтадаў рэканструкцыі, праз што, на думку некаторых дасьледчыкаў, прафінавугорская мова не магла быць асобнай ад праўральскай.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1 — 14 студзеня)
  • Miensk, Kojdanaŭskaja. Менск, Койданаўская (XX, I).jpg
  • …што дом Інбелкульту спачатку меў функцыі аптэкі, а пасьля і кінатэатру? (на выяве)
  • …што беларускі тэатар, створаны ўсяго за восем гадоў да Другой сусьветнай вайны, быў расфармаваны за ўдзел актораў у пастаноўках акупаванага Менску?
  • …што аднаму з найбольш слыўных дзеячоў дзяржаўнасьці на тэрыторыі Ўкраіны прысьвечаная манэта наміналам усяго ў 1 грыўну?
  • …чаму касьмічны аб’ект, які зьнік шэсьць тысячаў гадоў таму, быў уганараваны асобнай паштовай маркай карыбскае краіны?
  • …што аўтар летувіскага тэрміну для гербу ВКЛ атрымаў дыплём магістра толькі празь некалькі гадоў праз свой удзел у руху філяматаў і філярэтаў?
  • …што цягам больш як сарака гадоў існуюць публікацыі, прысьвечаныя сусьветна прынятым наборам фізычных канстантаў і каэфіцыентаў?
  • …што неўпарадкаваныя плоцевыя сувязі могуць спрычыніцца да хваробы суставаў, у 9 разоў часьцейшай у маладзёнаў, чым у дзяўчынаў?
  • …што прэм'ера аднаго зь фільмаў пра Ісуса Хрыста адбылася ў горадзе, адкуль цягам доўгага часу дасылаліся распараджэньні аб ганеньні хрысьціянаў?

Гэты дзень у гісторыі

Падляскія пакутнікі

26 студзеня:

Актуальныя падзеі

Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:


Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.