Mark I
| Mark I | |
|---|---|
| Тып танка: | цяжкі танк/пяхотны танк |
| Краіна-вытворца: | |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 8 |
| Гісторыя: | |
| Час эксплюатацыі: | 1916—1945 |
| Выкарыстаньне: | |
| Войны і канфлікты: | Першая сусьветная вайна Грамадзянская вайна ў Расеі Вайна за незалежнасьць Эстоніі |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Канструктар: | Уільям Трытан, маёр Вальтэр Гордан Ўільсан |
| Час стварэньня: | 1915 |
| Вытворца: | William Foster & Co., Лінкольн Metro Cammell, Бірмінгэм |
| Гады вытворчасьці: | 1916—1917 |
| Усяго выраблена: | 75 «самец» 75 «самка» |
| Памеры: | |
| Даўжыня, мм: | 8060 (без «хваста») 9910 (з «хвастом») |
| Шырыня, м: | 4200 («самец») 4380 («самка») |
| Вышыня, м: | 2450 |
| Клірэнс, м: | 420 |
| Браня: | |
| Тып брані: | стальная катаная |
| Лоб корпусу, мм: | 10-12 |
| Борт корпусу, мм: | 10-12 |
| Карма корпусу, мм: | 10 |
| Дах корпусу, мм: | 5-6 |
| Узбраеньне: | |
| Марка гарматы і калібр: | 2 × 57-мм (6-фнт) «Гочкіс» L/40 («самец») |
| Тып гарматы: | наразная |
| Даўжыня ствала: | 40 |
| Боекамплект гарматы: | 332 («самец») |
| Далёкасьць стральбы, км: | 1,8 |
| Прыцэл: | аптычны |
| Кулямёт: | 4 × 8-мм «Гочкіс» («самец») 4 × 7,7-мм «Вікерс» 1 × 8-мм «Гочкіс»(«самка») |
| Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
| Тып рухавіка: | «Даймлер», карбюратарны, 6-цаліндравы, вадкаснага ахалоджваньня |
| Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 105 (пры 1000 аб./хв) |
| Хуткасьць па шашы, км/г: | 6,4 |
| Запас ходу, км: | 38 |
| Тып падвескі, км: | цьвёрдая |
| Удзельны ціск на грунт, кг/см²: | 1,2 |
| Пераадольваемы ўздым, адс.: | 22 |
| Пераадольваемая сьценка, м: | 1,0 |
| Пераадольваемы роў, м: | 3,5 |
| Пераадольваемы брод, м: | 0,45 |
| Выявы ў: | Вікісховішчы |
| Выявы ў: | Вікісховішчы |
Mark I (Mk I) - брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусьветнай вайны. Распрацаваны ў 1916 годзе. Першы ў гісторыі танк, які прыняў удзел у баявых дзеяньнях (15 верасьня 1916 году, Бітва на Соме). Запачаткаваў сямейства брытанскіх «ромбападобных» танкаў.
Зьмест |
Гісторыя стварэньня[рэдагаваць]
Напачатку 1915 Першая сусьветная вайна пачала ўваходзіць у пазіцыйную стадыю. Па абодва бакі фронту праціўнікі закопваліся ў зямлю, аблытвалі пазыцыі калючым дротам і ашчаціньваліся кулямётамі. Атакі каштавалі велізарных страт, і былі несувымерныя з вынікам. Многія ваенныя разумелі, што браняваныя баявыя машыны маглі б вырашыць гэтую праблему. Да таго ж, на франтах ўжо дзейнічалі шматлікія і вельмі разнастайныя бронеаўтамабілі, поспехі якіх толькі пацьвярджалі вышэйзгаданае меркаваньня. Аднак выкарыстоўваць цяжкія браневікі не магчыма было на разьбітых палях франтоў.
Пастанова аб пабудове танкаў было прынята ў 1915 годзе, канчаткова першая мадэль танка (танкам, гэта значыць «бакам» яе назвалі для таго, каб дэзінфармаваць праціўніка пры перавозцы па чыгунцы) была гатовая ў 1916, калі прайшла выпрабаваньні і першы заказ на 100 машын паступіў у вытворчасьць. Гэта быў танк Mk.1 - даволі недасканалая баявая машына, якая выпускалася ў двух мадыфікацыях - «самка» (англ.: Female) (толькі з кулямётным узбраеньнем) і «самец» (англ.: Male) (кулямёт і дзьве 57-мм. гарматы) .
Удзел у баявых дзеяньнях[рэдагаваць]
15 верасьня 1916 ўпершыню ў вайне 49 танкаў павінны былі прыняць удзел у брытанскай атацы. На лінію фронту даехала толькі 32 танкі. Зь іх 5 зарграза ў размоклым грунце, а 9 паламалася. Заўстаўшыеся 18 танкаў, наступалі малымі групамі па 2-3 асобнікі і былі расьццярушаны на фронце даўжынёю 10 км. Але іх зьяўленьне мела моцны псыхічны ўплыў на нямецкую пяхоту. У выніку ангельцы здолялі прасунуцца на 5 км з 5 гадзін бою, а страты ангельцаў былі ў 20 разоў меньшыя, чым звычайна.
Танк пераадольваў загароджаны дрот і акопы шырынёю 2,7 мэтра. Браня вытрымлівала трапляньне куль і аскепкаў снарадаў, але не магла вытрымаць прамога трапляньня снараду.
У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі зьнясіленыя моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаньнем танкаў. Але наступныя атакі танкаў ня прынесьлі такогасамага выніку — нямецкія жаўнеры хутка навучыліся змагацца з танкамі.
Крыніцы[рэдагаваць]
Літаратура[рэдагаваць]
- Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578стр., ISBN 985-433-253-5
- С. Федосеев. «Сухопутные корабли». Английские тяжёлые танки периода Первой мировой войны. — Москва: Моделист-конструктор, 2000. — 32 с. — (Бронеколлекция № 5 (32) / 2000). — 4000 экз.
- David Fletcher. British Mark I Tank 1916. — 1. — Oxford: Osprey Publishing, 2004. — 48 p. — (New Vanguard № 100). — ISBN 1-84176-689-5
- David Fletcher. British Tanks 1915—19. — Ramsbury: Crowood Press, 2001. — 192 p. — ISBN 1-86126-400-3
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Mark I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў