Mark IV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mark IV

Тып танка: цяжкі танк
Краіна-вытворца: Вялікабрытанія
Павозка (экіпаж), чал.: 8
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: 1916—1925
Выкарыстаньне: Вялікабрытанія
Войны і канфлікты: Першая сусьветная вайна
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1916—1917
Усяго выраблена: 1015
Памеры:
Даўжыня, мм: 7930
Шырыня, м: 3900 («самец»)
3300 («самка»)
Вышыня, м: 2610
Клірэнс, м: 406
Браня:
Тып брані: стальная
Лоб корпусу, мм: 16
Борт корпусу, мм: 12
Дах корпусу, мм: 8
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 2 × 57-мм (6-фнт) «Гочкіс» L/23 («самец»)
Тып гарматы: наразная
Боекамплект гарматы: 332 («самец»)
Кулямёт: 4 × 7,7-мм «Льюіс» («самец»)
5-6 × 7,7-мм «Льюіс» («самка»)
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: «Даймлер», бэнзінавы, карбюратарны,
6-цаліндравы, вадкаснага ахалоджваньня
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 125 (пры 1000 аб./хв)
Хуткасьць па шашы, км/г: 6,4
Запас ходу, км: 54
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30
Пераадольваемая сьценка, м: 1,2
Пераадольваемы роў, м: 3,0
Пераадольваемы брод, м: 0,6
Выявы ў Вікісховішчы

Mark IV (Mk IV) — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусьветнай вайны. Як і папярэднія брытанскія танкі, выпускаўся ў дзьвюх мадыфікацыях, якія адрозьніваюцца паміж сабой узбраеньнем: «самец» (па-ангельску: male) — са зьмяшаным гарматна-кулямётным узбраеньнем і «самка» (па-ангельску: female) — з чыста кулямётным ўзбраеньнем.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танк Mk IV зьяўляўся разьвіцьцём галіны ангельскіх цяжкіх танкаў. У яго канструкцыю ўнесьлі паляпшэньні, прадыктаваныя баявым вопытам: таўшчыню бартавой броні павялічылі з 6 да 12 мм, а даху — да 8 мм, што падвысіла абарону экіпажа ад бранябойных куль. На танках Mk IV упершыню зьявіліся кулямёты «Льюіс», якія мелі паветранае астуджэньне ствала замест вадзянога, як у кулямётаў «Вікерс». Аднак новыя кулямёты хутка пераграваліся, а парахавыя газы перашкаджалі наводчыку. На больш позьніх мадэлях усталёўвалі кулямёты «Гочкіс», пазбаўленыя гэтага недахопу, і гарматы са ствалом, скарочаным з 40 да 23 калібру. Пасьля гэтага яны не ўторкваліся ў зямлю (пры праходзе перашкоды) і не чапляліся за дрэвы і сьцены дамоў.

Паліўныя бакі месьціліся па-за корпусам паміж заднімі галінамі гусеніц. Гаручае падавалася прымусова, на выхлапную трубу паставілі глушыцель. Ланцуговую перадачу да кіроўных колаў прыкрылі ад бруду, гусеніцы зрабілі шырэй. Палепшылі назіральную прыладу мэханіка-кіроўцы: яна стала ўяўляць сабой бранявую пэрфараванай пліту, якая забясьпечыла больш эфэктыўную абарону ад сьвінцовых пырсак.

Удзел у баявых дзеяньнях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя танкі прыбылі на фронт у красавіку 1917 году і 7 чэрвеня прынялі ўдзел у першым баі за Месін. Тады ж у лістападзе яны прынялі ўдзел у бітве пры Камбрэ. Усяго было выпушчана 1015 танкаў Mk IV. Іх вытворчасьць спынілася ў сьнежні 1917 году ў сувязі са зьяўленьнем Mk V.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578стр., ISBN 985-433-253-5
  • David Fletcher. British Mark IV Tank. — Oxford: Osprey Publishing, 2007. — 48 p. — (New Vanguard № 133). — ISBN 1-84603-082-X