Mebyon Kernow

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Mebyon Kernow
Сыны Карнуолу
Mebyon Kernow Лягатып.png
Лідэр партыі Дык Коул
Дата заснаваньня 1951
Ідэалёгія Корнскі нацыяналізм
Афіцыйны сайт www.mebyonkernow.org

Mebyon Kernow (па-беларуску: Сыны Карнуола) — рэгіянальная палітычная партыя ў Вялікабрытаніі. Выступае за аўтаномію Карнуолу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя заснавана 6 студзеня 1951 падчас сустрэчы году ў мястэчку Рэдрут ў Карнуоле. На гэтым паседжаньні былі прыняты 7 задачаў для партыі:

  • Вывучэньне лякальных умоў і спробы выправіць тое, што можа нанесці шкоду найлепшым інтарэсам Карнуолу на фармаваньне грамадзкай думкі ці іншыя сродкі.
  • Падтрымка корнскай мовы.
  • Вывучэньне гісторыі Карнуолу з корнскай кропкі пагляду.
  • Прызнаньне кельцкага характару Карнуолу, як аднаго з шасьці кельцкіх краінаў.
  • Публікацыя праспэктаў, публікацый у СМІ для папулярызацыі папярэдніх мэтаў.
  • Арганізацыя канцэртаў і мерапрыемстваў з корнска-кельцкім калярытам.
  • Супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі, якія зацікаўленыя ў захаваньні кельцкага характару Карнуолу.

Ў 1975 годзе ад Mebyon Kernow адлучылася Корнская Нацыяналістычная партыя, якая падтрымлівала больш правыя эканамічныя пазыцыі і выступала за поўную незалежнасьць Карнуолу ў будучыні.

Удзел ў выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На дадзены момант партыя мае 3 (са 123) дэпутатаў ў лякальнай радзе Карнуолу.[1] На парляменцкіх выбарах ў Вялікабрытаніі 2010 году партыя высунула 6 кандыдатаў, якія разам атрымалі 5 тысяч 379 галасоў, альбо 1,9% ад усіх галасоў па гэтых акругах. Лепшы вынік атрымаў лідэр партыі, Дык Коул. Ён атрымаў 2 007 галасоў з 47 238, альбо 4,2% па сваёй акрузе. [2]

Супрацоўніцтва зь іншымі партыямі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя супрацоўнічае з Партыяй Ўэльсу (Plaid Cymru) і Шатляндскай Нацыянальнай партыяй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]