Metsatöll

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Metsatöll
Metsatöll at Tuska 2006.jpg
Выступленьне Metsatöll на Tuska Open Air у Хэльсынкі.
Інфармацыя
Адкуль Талін, Эстонія
Мова эстонская
Жанр гэві-мэтал
фолк-мэтал
Выдавец Spinefarm Records
Nailboard Records
Афіцыйная старонка http://www.metsatoll.ee/
Удзельнікі

Metsatöllэстонскі фолк-мэтал-гурт. Назва калектыва — старажытнаэстонскі эўфэмізм слова воўк. У многіх песьнях гурта выкарыстоўваюцца розныя нацыянальныя музычныя інструмэнты, а асноўная тэма тэкстаў песьняў — войны за незалежнасьць XIII й XIV стагодзьдзе стагодзьдзяў. Гурт часта выконвае кавэр-вэрсіі эстонскіх народных песьняў, а таксама песьні на вершы эстонскіх паэтаў, такіх яr Аўгуст Але й Фрыдрых Крэйцвальд.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўтварэньня ў 1998 годзе, гурт іграў эпічны мэтал зь невялікім даданьнем эстонскага фальклёра. У тым жа годзе выйшаў дэма-альбом гурта Terast mis hangund me hinge.

У 2000 годзе да гурта далучыўся сябар музыкаў Лаўры Ыўнапуў, які ўмеў іграць на розных нацыянальных эстонскіх музычных інструмэнтах. З таго ж году пачаўся адыход гурта да фолк-мэталу.

У 2004 годзе выйшаў альбом Hiiekoda, які стаў першым альбомам Nailbord Records, цяпер лідыруючым лэйблам цяжкае музыкі ў Эстоніі.[1] Праз год быў выпушчаны рэмэйк дэма-альбому гурта Terast mis hangund me hinge 10218.[2] Лічбы ў назьве альбому азначаюць год ад стварэньня сьвету згодна з храналёгіяй старажытных эстаў.[3]

У 2006 годзе выйшла два канцэртныя альбомы — Lahinguväljal näeme, raisk! і Raua needmine (з эстонскім нацыянальным хорам) й EP Sutekskäija, а ў 2008 трэці паўнафарматны альбом Iivakivi.

Увосень 2008 году гурт падпісаў кантракт з лэйблам Spinefarm Records, які зьяўляецца часткай Universal Music Group.[4]

Чацьвёры альбом гурта Äio быў выпушчаны 3 сакавіка 2010 году. За тры месяцы з моманту выхада, было прададзена 13000 копіяў альбома.[5] Інтэрнэт-сынгл і відэакліп на песьню Vaid Vaprust выйшаў 15 студзеня таго жа году. Зь лістапада па сьнежань праходзіў эўрапейскі тур гурта сумесна зь фінскім гуртам Finntroll.[6] У тым ж годзе гурт узяў удзел у фэстывале Wacken Open Air.[5]

Пяты альбом Ulg выйшаў 1 лістапада 2011 году. Ён быў запісаны спантанна на поўдні Эстоніі. 13 кастрычніка выйшаў кліп Küü, у якім мог узяць удзел кожны. 9-га й 10-га сьнежня адбылося 3 канцэрты ў Таліне з прэзэнтацыяй альбома.

7 марта 2014 году гурт выпусьціў свой шосты паўнафарматны альбом — Karjajuht.[7] У запісе песьні «Lööme mesti» ўзяў удзел Ёнэ Ярвэля, вакаліст фінскага гурта Korpiklaani.[8] Прэзэнтацыя альбому прайшла 21 й 22 ў Таліне, у клюбе «Rock Cafe». У якасьці гасьцёў на гэтых канцэртах выступілі гурты Korpiklaani, Litvintroll і Soul Thrower.[9]

У сакавіку 2014 году ў Эстоніі паступіла ў продаж харчовая прадукцыя пад маркай Metsatöll — каўбаса, хлеб і піва.[10]

Склад гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маркус «Rabapagan» Тээяр — вакал, гітара
  • Лаўры «Varulven» Ыўнапуў — вакал, гітара, флейта, валынка, канэль і іншыя інструмэнты
  • Райва «KuriRaivo» Пиирсалу — бас-гітара й вакал
  • Марка Атса — ударныя й вакал

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сыльвэр «Factor» Ратасэп — ударныя (1998—2004)
  • Андрус Тынс — бас-гітара (1998—2000)

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўнафарматныя альбомы й EP[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hundi loomine (2002)
  • Ussisõnad (2004)
  • Veelind (2008)
  • Kivine maa (2011)
  • Lööme mesti (2013)
  • Tõrrede kõhtudes (2014)

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Lahinguväljal näeme, raisk! (2006)
  • Kõva Kont (2008)
  • Tuska (2012)

Іншыя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Raua Needmine (2006) — зборнік песьняў гурта, запісаных сумесна з эстонскім нацыянальным мужчынскім хорам.
  • Suured koerad, väiksed koerad (2008) — альбом, запісаны сумесна з гуртам Kukerpillid, у якім гурты выконваюць кавэры на песьні адзін аднаго.

Удзел на зборніках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Eesti Metali Enziklopöödia Nr. 2 (2001)
  • Worship Judas Priest (2001) — трыб’ют Judas Priest.
  • Hard Rock Laager 2004 (2004)
  • Estonian Metal Compilation 2004 (2004)
  • First Nails In The Board (2004)
  • Fear Candy 19 (2005) — зборнік чапсопісу Terrorizer.
  • Linja Pitää (2006)
  • R2 Live (2006)
  • Ultra Go Live (2006)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Plaadifirmast(эст.). nailboard.org. Праверана 2014-03-23 г.
  2. ^ Terast mis hangund me hinge 10218(анг.). Metsatöll.ee. Праверана 2014-03-23 г.
  3. ^ Clare B. (2007-12-22) Terast mis hangund me hinge 10218(анг.). Caustic Truths. Праверана 2014-03-23 г.
  4. ^ METSÄTÖLL Signs With SPINEFARM RECORDS(анг.). blabbermouth.net (2008-09-22). Праверана 2014-03-23 г.
  5. ^ а б Metsatöll's new album sells over 13 000 copies(анг.). Metsatöll.ee (2010-06-10). Праверана 2014-03-23 г.
  6. ^ Metsatöll tours Europe with Finntroll(анг.). Metsatöll.ee (2010-06-29). Праверана 2014-03-23 г.
  7. ^ Metsatöll tosses its sixth studio album “Karjajuht“ (“Pack Leader”) for the crowds to feast upon on March 7(анг.). Metsatöll.ee (2014-01-24). Праверана 2014-03-23 г.
  8. ^ Karjajuht(анг.). Metsatöll.ee. Праверана 2014-03-23 г.
  9. ^ Esitluskontserdid Rock Cafes(эст.). Metsatöll.ee (2014-01-24). Праверана 2014-03-23 г.
  10. ^ Metsatöll teeb vorsti, leiba ja õlut. Järgmiseks on sõnnikuhark ja aiakäru?(эст.). DELFI (2014-03-6). Праверана 2014-03-23 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Metsatöllсховішча мультымэдыйных матэрыялаў