Modus operandi

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Modus operandi (па-лацінску: вобраз дзеяньня) — фраза, якая выкарыстоўваецца ў юрыспрудэнцыі для апісаньня спосабу зьдзяйсьненьня злачынстваў. У крымінальным сэнсе modus operandi можа быць выкарыстаны пры азначэньні профіля злачынцы, дзе ён можа паслужыць ключом да псыхалёгіі злачынца.

У некрымінальным сэнсе дадзены тэрмін можа быць выкарыстаны для апісаньня нечых звычак, манеры працы, спосабу функцыянаваньня.