Mount & Blade
| Mount & Blade | |
| Распрацоўнік | TaleWorlds |
|---|---|
| Выдавец | Paradox Interactive |
| Рухавік | ZenGin |
| Плятформы | PC (Windows) |
| Дата анансаваньня | |
| Вэрсія | 1.011 |
| Жанр | RPG |
| Носьбіт | 1 DVD |
| Сыстэмныя патрабаваньні | |
| Microsoft® Windows® XP SP2 працэсар Pentium® 4 1,5 ГГц, 512 MB RAM, 1 Гб вольнага месца на вінчэстэры відэакарта з памяцьцю 128 Мб, сумяшчальная з DirectX® прывад DVD-ROM |
|
| Кіраваньне | клявіятура, мыш |
Mount & Blade (На кані і зь мячом, Верхам і зь мячом) — кампутарная гульня, распрацаваная турэцкай кампаніяй TaleWorlds. Афіцыйным выдаўцом гульні лічыцца Paradox Interactive.
Гульня вызнаецца баявой сыстэмаю, што дазваляе гульцу скакаць верхам і біцца на кані ў сярэднявеччы.
Зьмест |
Працэс гульні [рэдагаваць]
Напачатку гульні трэба надаць імя свайму пэрсанажу, вызначыць пачатковыя характарыстыкі, абраць выгляд пэрсанажа.
Пасьля выбіраецца гісторыя пэрсанажа да таго як ён патрапіў у Кальрадыю. Зроблены выбар вызначыцца на пачатковым стане пэрсанажа, напрыклад, шляхціч атрымлівае сто балаў вядомасьці і пачынае на вегірскіх землях, паляўнічы — невялікі запас меха і зьяўляецца ў Паўночным каралеўстве. Конь на пачатку гульні даецца кожнаму пэрсанажу, але пры пападаньні ў палон ёсьць шанец яго згубіць.
Гульня дае магчымасьці як да мірнага разьвіцьця, так і для крывавых бітваў.
Пад час гульні вы атрымліваеце славу, вядомасьць, грошы.
Праз нейкі час вы можаце пайсьці на службу да аднаго зь пяці валадароў, стаўшы наймітам.
Ёсьць магчымасьць стаць васалам аднаго зь пяці каралёў (для гэтага трэба мець 150 адзінак вядомасьці ці на 5 менш за кожны бал адносінаў зь лідэрам фракцыі[1]). Свайму новаму васалу кароль выдае пад кіраўніцтва вёску. Таксама магчыма, што пасьля захопу нейкага замку ці каралеўства, лідэр вашай фракцыі перадасьць замак вам у карыстаньне.
Разьвіцьцё пэрсанажу [рэдагаваць]
Забойства ворагаў дае персанажу вопыт. Пасьля зьбіраньня пэзнай колькасьці балаў вопыту, персанаж атрымлівае новы ўзровень. Кожну ўзрвень дае па балу характарыстыкі і уменьня і 10 балаў валоданьня зброямі. Максымальнае колькасьць характарыстык — 630, уменьняў — 10.
Характарыстыкі і навыкі [рэдагаваць]
Сіла [рэдагаваць]
Кожны бал сілы дадае адзінку здароўя. Наступныя ўменьні ня могуць быць вышэй за 1/3 ад значэньня сілы:
- Жалезная скура
- Магутны ўдар
- Магутны кідок
- Магутны стрэл
Спрытнасьць [рэдагаваць]
Кожны бал спрыту павялічвае хуткасьць зброі на 0,5% і дадае 5 балаў валоданьня зброяй. Наступныя навыкі ня могуць быць вышэй за 1/3 ад значэньня спрыту:
- Валоданьня збряй
- Валоданьне шчытом
- Атлетыка
- Конная язда
- Конная страляньне з луку
- Збор трафеяў
Інтэлект [рэдагаваць]
Кожны бал інтэлекту дадае бал навыкаў. Наступныя ўменьні ня могуць быць вышэй за 1/3 а значэньня інтэлекту:
- Навучаньне
- Віжаваньне
- Пошук шляху
- Лячэньне ранаў
- Хірургія
- Першая дапамога
- Інжынэрыя
- Пакаваньне
- Пераконваньне
Харызма [рэдагаваць]
Кожны бал харызмы павялічвае максымальны памер атраду на аднаго чалавека. Наступныя ўменьні ня могуць быць вышэй за 1/3 ад значэньня харызмы:
- Утрыманьне палонных
- Лідэрства
- Гандаль
Ад абараных пачаткова характарыстык ход гульні не залежыць.
Сьвет гульні [рэдагаваць]
Баявая сыстэма [рэдагаваць]
Моды [рэдагаваць]
Warband [рэдагаваць]
Агнём і мячом [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Mount & Blade. Вогнем і мечам
Дапаўненьне да гульні «Mount & Blade. Гісторыя героя». Распрацоўкай гэтай гульні займаліся студыя «СиЧъ» і прадусарскі фонд Snowberry Connection[2]. Афіцыйным выдаўцом гульні зьяўляюцца Snowball Studios и «1С»[3].
Гульня выйшла 4 сьнежня 2009 году.
Дзеяньні гульні адбываюцца ў 1654—1655 гадох на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы. У гульні прадстаўлены 5 дзяржаваў: Рэч Паспалітая, Маскоўскае княства, Запароская Сеч, Крымскае ханства і Каралеўства Швэцыя.[4]
Існуюць мястэчкі і вёскі зь беларускімі назвамі — Менск, Баранавічы, Слуцак і г. д. Пэрсанажы гульні — Радзівілы, Сапегі, Пацы, кароль Ян Казімер.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Далучэньне да фракцыі
- ^ http://sichstudio.com/index.php?option=com_content&view=category&id=3:mount-a-blade-&Itemid=7&layout=default Афіцыйным сайт фірмы СиЧъ
- ^ http://www.snowball.ru/oim/ Афіцыйны сайт гульні «Mount & Blade. Вогнем і мечам»
- ^ http://www.snowball.ru/oim/?page=enc Апісаньне фракцый на афіцыйным сайце гульні «Mount & Blade. Вогнем і мечам»
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |