Muzz Buzz

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Muzz Buzz
Muzz buzz organisation logo.jpg
Тып прыватная
Заснаваная Бэльмант, Пэрт, Заходняя Аўстралія (2001)
Заснавальнікі Крэйг М'юзэрал (Craig Muzeroll)
Разьмяшчэньне Мэльбурн, Вікторыя, Аўстралія
Ключавыя фігуры Ўорэн Рэйналдз, галоўны выканаўчы дырэктар
Джэф Эліяс, генэральны мэнэджар
Прадукцыя кавярныя паслугі
Афіцыйны сайт www.muzzbuzz.com

Muzz Buzz — аўстралійская франчайзінгавая сетка кавярняў, што працуе у фармаце «drive-through».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая кавярня адкрылася ў прыгарадзе Пэрта — Бэльманце (Заходняя Аўстралія) у 2001 годзе. У апошнія гады сетка разьвіваецца імклівымі тэмпамі ў першую чаргу ў прыгарадах Пэрту, штаце Заходняя Аўстралія, а таксама ў іншых рэгіёнах Аўстраліі і за мяжой.

Выхад на рынак іншых правінцыяў Аўстраліі пачаўся ў 2006 годзе — адчыніліся кавярні ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе, Паўднёвай Аўстраліі, Кўінзлэндзе і Вікторыі. Па стане на канец 2010 году «Muzz Buzz» мела ў распараджэньні 37 кавярняў у 4 штатах Аўстраліі.

На міжнародным узроўні франшызы былі прададзеныя ў Беларусь, Турэччыну, краіны Блізкага Ўсходу, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Малайзію і Сынгапур. Перамовы працягваюцца з кампаніямі з Новай Зэляндыі і Паўночнай Амэрыкі (ЗША і Канада).

У верасьні 2010 году «Muzz Buzz» адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Выказваўся намер адчыніць 20 кавярняў у Менску і Менскім раёне ў пэрыяд 2012—2013 гг. Меркавалася, што агульны аб’ём інвэстыцыяў складзе 5,5 млн даляраў ЗША.

Аднак на верасень 2012 году ніводнай кавярні ў Беларусі адчынена не было.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]