Myslovitz

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Myslovitz
Myslovitz.jpg
Артур Роек падчас канцэрту на жэшаўскіх ювэналіях (травень 2006)
Інфармацыя
Гады з 1992
Адкуль Сьцяг Польшчы Мыславіцы, Польшча
Мова польская мова, ангельская мова
Жанр брыт-поп, шугэйзын, інды-рок
Выдавец Sony Music (1995—2002)
Pomaton EMI (з 2002)
Зьвязаныя праекты Lenny Valentino, Penny Lane, Delons, NO! NO! NO!
Афіцыйная старонка http://www.myslovitz.pl
Удзельнікі
  • Міхал Кавалёнак
  • Войцех Павага
  • Яцэк Кудзерскі
  • Войцех Кудзерскі
  • Пшэмыслаў Мышар
Былыя ўдзельнікі
  • Марцін «Банга» Порчак
  • Рафал Цэсьлік
  • Артур Роек

«Myslovitz»польскі рок-гурт, утвораны ў 1992 годзе ў месьце Мыславіцы. Назва гурту адпавядае нямецкаму назову гэтага места ў Верхняй Сылезіі.

Іхняя музыка можа быць ахарактарызаваная як інды-рок з элемэнтамі коледж-року і шугэйзынгу(en). З 2003 году кампанія EMI з падтрымкай MTV Europe прасоўваюць гурт на міжнароднай сцэне. У 2005 годзе «Myslovitz» прызнаны найпапулярнейшым польскім праектам за мяжой.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт паўстаў у 1992 годзе з ініцыятывы Артура Роека і першапачаткова называўся «The Freshman» паводле аднайменнага фільму з удзелам Марлон Брандо[1].

Пасьля заваёвы некалькіх прызоў на фэстах гурт у 1994 годзе падпісаў кантракт з выдавецтвам MJM Music Polska і заняўся падрыхтоўкай першага альбому. Ён выйшаў у 1995 годзе пад назвай «Myslovitz», новай назвай гурту, і быў добра ўспрыняты крытыкамі.

У 1996 годзе ў складзе гурту зьявіўся трэці гітарыст і клявішнік Пшэмек (Пшэмыслаў) Мышар. Быў падпісаны кантракт з кампаніяй «Sony Music Polska», дзе ў гэтым самым годзе выйшаў другі альбом — «Sun Machine». Адна з песьняў, «Peggy Brown», на словы ірляндзкага нацыянальнага барда Торлы О’Каралана(ga), была кавэр-вэрсіяй іншага мыславіцкага гурту. Выкананая ў перакладзе на польскую мову вядомага паэта Эрнестам Брылем(pl), сталася гітом.

У 1997 годзе «Myslovitz» выдалі трэці альбом «Z rozmyślań przy śniadaniu».

У 1998 годзе гурт запісаў песьню «To nie był film» для фільму «Młode wilki ½». Брутальны тэкст адносіўся да злачынцаў і іхніх уцёкаў з месца злачынства. Песьня была ўспрынятая неадназначна і байкатаваная польскія радыёстанцыямі і тэлевізыяй.

У 1998 годзе калектыў упершыню выступіў на замежных пляцоўках: у Стакгольме, Штутгарце і Нью-Ёрку.

Альбом 1999 году «Miłość w czasach popkultury» неўзабаве стаў плятынавым (150 тысячаў прададзеных асобнікаў), а праз пэўны час меў ужо статус «двойчы плятынавага». Самотнік «Długość dźwięku samotności» стаў найвядомейшым гітом гурту.

У 2000 годзе «Myslovitz» запісаў песьню да фільму «Duże zwierzę», а таксама самотнік і два дагэтуль неапублікаваныя трэкі да фільму Вальдэмара Шарка «To my». У 2003 запісаная яшчэ адна песьня для фільма «Pogoda na jutro». У гэтым фільме гурт выканаў ролю манахаў у манастыры.

Альбом 2002 году «Korova Milky Bar» карыстаўся ня меншай папулярнасьцю ад папярэдняга, стаўшыся плятынавым яшчэ хутчэй. Матэрыял з альбому быў прадстаўлены на некалькіх эўрапейскіх фэстах, у тым ліку на найбуйнешым нямецкім фэсьце альтэрнатыўнай музыкі «Bizarre» і прэстыжным «Montreux Jazz Festival». Калектыў шмат канцэртаваў у Эўропе, у прыватнасьці як «падтрымка» «Iggy Pop» і «Simple Minds».

Гурт Myslovitz на канцэрце ў Менску, 3 сьнежня 2010 г.

У лістападзе 2002 быў заключаны новы кантракт з польскім прадстаўніцтвам EMI — Pomaton. Першым альбомам у супрацоўніцтве з гэтым выдаўцом сталася ангельскамоўная вэрсія альбому «Korova Milky Bar», выдадзеная ў 27 краінах (у тым ліку ў Нямеччыне, Галяндыі, Бэльгіі, Швайцарыі, Францыі, Гішпаніі, Расеі, Турэччыне, Паўднёвай Афрыцы). Акрамя ўласна перакладзенага матэрыялу з польскага альбому «Korova Milky Bar», у склад дыску ўвайшлі таксама пераклады ранейшых песьняў гурту. На песьню «The Sound of Solitude» (пераклад песьні «Długość dźwięku samotności») зьняў кліп двухразовы ляўрэат прэміі «Оскар» кінаапэратар Януш Камінскі, які дзеля гэтае магчымасьці адмовіўся ад прапановы Марціна Скарсэзы.

У 2003 годзе ў сувязі са сканчэньнем супрацоўніцтва з «Sony Music» на ёй выйшаў альбом лепшых песьняў «The Best of».

У 2004 годзе «Myslovitz» зьехаў у тур па Эўропе. У сьнежні выйшаў альбом «Skalary, mieczyki, neonki», складзены зь нявыдадзеных падчас працы над альбомам «Korova Milky Bar» песьняў.

У 2006 выйшаў альбом «Happiness Is Easy», пасьля чаго музыкі на пэўны час узялі перапынак.

28 сьнежня 2008 году гурт узнавіў дзейнасьць канцэртам у Торуні.

У 2009 годзе была перавыдадзеная кружэлка 1999 году «Miłość w czasach popkultury». У 2011 годзе выйшаў новы альбом «Nieważne jak wysoko jesteśmy…»

20 красавіка 2012 гурт пакінуў нязьменны саліст і гітарыст Артур Роек, які вырашыў заняцца сольнай творчасьцю[2]. Яго замяніў Міхал Кавалёнак. Першы альбом зь ягоным удзелам выйшаў у 2013 року пад назовам «1.577».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Fryderyk» 1999 у катэгорыях «гурт году», «рок-альбом году», «песьня году»
  • «Fryderyk» 2000 у катэгорыях «песьня году», «відэакліп году»
  • «Fryderyk» 2001 у катэгорыі «альбом году ў альтэрнатыўнай музыцы»
  • MTV European Music Awards 2002 у катэгорыі «Best Polish Act»
  • «Fryderyk» 2003 у катэгорыі «альбом году»
  • адмысловы прыз часопісу «Ўпрост» 2006 у катэгорыі «лепшы тэкст песьні»

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1995 «Myslovitz» (MJM Music PL)
  • 1996 «Sun Machine» (Sony Music Polska)
  • 1997 «Z rozmyślań przy śniadaniu» (Sony Music)
  • 1999 «Miłość w czasach popkultury» (Sony Music)
  • 2002 «Korova Milky Bar» (Sony Music Polska)
  • 2003 «The Best Of» (Sony Music Polska)
  • 2003 «Korova Milky Bar» (па-ангельску, Capitol/EMI Pomaton)
  • 2004 «Skalary, mieczyki, neonki» (Capitol/EMI Pomaton)
  • 2006 «Happiness Is Easy» (Capitol/EMI Pomaton)
  • 2011 «Nieważne jak wysoko jesteśmy…»
  • 2013 «1.577»

Міні-альбомы / Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1995 «Myslovitz»
  • 1995 «Zgon»
  • 1995 «Krótka piosenka o miłości»
  • 1996 «Maj»
  • 1996 «Z twarzą Marilyn Monroe»
  • 1996 «Historia jednej znajomości»
  • 1996 «Peggy Brown»
  • 1997 «Blue velvet»
  • 1997 «Scenariusz dla moich sąsiadów»
  • 1997 «Margaret»
  • 1998 «To nie był film»
  • 1998 «Zwykły dzień»
  • 1999 «Długość dźwięku samotności»
  • 2000 «My»
  • 2000 «Chłopcy»
  • 2000 «Polowanie na wielbłąda»
  • 2000 «Dla Ciebie»
  • 2002 «Acidland»
  • 2002 «Sprzedawcy marzeń»
  • 2003 «Chciałbym umrzeć z miłości»
  • 2003 «Kraków» (разам з Марэкам Грахутам)
  • 2003 «Behind Closed Eyes»
  • 2003 «Acidland» (па-ангельску)
  • 2003 «Sound Of Solitude»
  • 2003 «Sei taing kya»
  • 2004 «Życie to surfing»
  • 2006 «Mieć czy być»
  • 2006 «Nocnym pociągiem aż do końca świata»
  • 2007 «W deszczu maleńkich żółtych kwiatów»
  • 2007 «Znów wszystko poszło nie tak»
  • 2011 «Ukryte»
  • 2011 «Art Brut»
  • 2011 «Przypadek Hermana Rotha»
  • 2012 «Trzy sny o tym samym»
  • 2013 «Prędzej później dalej»
  • 2013 «Wszystkie ważne zawsze rzeczy»

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2003 «O sobie 1995-2001» («Пра сябе», Sony Music Polska)
  • 2004 «Życie to surfing» («Жыцьцё — гэта сэрфінг», Capitol/EMI)
  • 2006 «Happiness is easy live»

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Artur w czasach popkultury (tekst na stronie Myslovitz Online) // Filipinka. — чэрвень 2000.
  2. ^ Artur Rojek odszedł z zespołu Myslovitz(пол.). muzyka.onet.pl. Праверана 2012-04-20 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Myslovitzсховішча мультымэдыйных матэрыялаў