Neue Deutsche Härte

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Neue Deutsche Härte
Стылістычнае паходжаньне індастрыял-мэтал, EBM
Паходжаньне пачатак 1990-х у Нямеччыне і Аўстрыі
Роднасныя жанры
індастрыял-рок

Neue Deutsche Härte (нямецк. Новы нямецкі цяжар) - музычны напрамак, што узьнік напачатку 1990-х гадоў у Нямеччыне, спалучыўшы элемэнты «electronic body music» i індустрыйнага мэталу. Стылю ўласьцівае спалучэньне глыбокага частага вакалу, пераважна нямецкамоўнай лірыкі, а таксама моцна скажонага гуку гітар і барабанаў.Сустракаецца гук сынтэзатару, сэмплы, драм-машына, элемэнты індастрыялу, гатычны арган, хор, сьпевы. Сам тэрмін трапляе ва ўжытак празь нямецкую прэсу пасьля выхаду дэбютніка Herzeleid (1995) ад Rammstein. За пачынальнікаў NDH зазвычай уважаюць Oomph! (пачынаючы з альбому Sperm 1993 году) і гурт Fleischmann.

Тыповыя прадстаўнікі: ASP, die!, Eisbrecher, Fleischmann, Hanzel und Gretyl, Joachim Witt (позьні), Knorkator, Megaherz, Oomph!, Raubtier, Rammstein, Ruoska, Stahlhammer, Stahlmann, Tanzwut, Treibhaus, Unheilig.