New Line Cinema

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«New Line Cinema» («Нью Ляйн Сінема»)
{{{лягатып}}}
Тып Даччынае таварыства кампаніі Warner Bros.
Матчына кампанія Warner Bros. Entertainment, Inc.
Афіцыйны сайт www.newline.com

«New Line Cinema» (па-ангельску: «new line cinema» — «новая лінія кіно») — адна з найбуйнейшых амэрыканскіх кінакампаній. Заснавальнікі — Робэрт Шэй і Майкл Лін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утворана ў 1967 годзе, даччыная структура мэдыя-карпарацыі «Time Warner». Уключае падразьдзяленні па тэатральным пракаце, збыце, хатнім відэа і адзьдзяленьне, якое спэцыялізуецца на незалежным кіно і носіць назву «Picturehouse». Кампанія датычная да выпуску кінатрылёгіі «Уладар пярсьцёнкаў», сэрыі фільмаў «Остын Паўэрс», «Блэйд», «Пункт прызначэньня», «Тупы і яшчэ тупей», «Кашмар на вуліцы Вязаў», «Круцельства», «Сьмяротная Бітва».

Часам жартам «New Line Cinema» завуць «Домам, які пабудаваў Фрэдзі» з-за фільма, які зрабіў студыю знакамітай — «Кашмар на вуліцы Вязаў»[1].

У 2008 годзе кампанія была паглынута «Warner Brothers» з-за фінансавых праблемаў[2]. «New Line Cinema» спэцыялізавалася на фантастычным кіно і стужках з шырокамаштабнымі візуальнымі эфэктамі.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фільмы, выпушчаныя «New Line Cinema»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Time Warner