Nokia
| Nokia | |
| Тып | Публічная кампанія |
|---|---|
| Лістынг на біржы | NYSE: NOK, HEX:NOK1V |
| Дэвіз | Connecting people |
| Заснаваная | 1865 |
| Разьмяшчэньне | |
| Галіна | Вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня, IT-індустрыя |
| Прадукцыя | Мабільныя тэлефоны, смартфоны, абсталяваньне для сетак GSM, бесправадныя сыстэмы |
| Абарачэньне | |
| Чысты прыбытак | |
| Лік супрацоўнікаў | 123 347 чалавек (2008 год) |
| Афіцыйны сайт | www.nokia.ru |
Nokia (NYSE: NOK, HEX:NOK1V) — фінская транснацыянальная кампанія, адзін з сусьветных лідэраў у вобласьці мабільных камунікацыйных тэхналёгій, кіроўны пастаўшчык абсталяваньня для мабільных, фіксаваных, шырокапалосных і IP-сетак. Добра вядомая сваімі мабільнымі тэлефонамі і смартфонамі, па ўласных дадзеных, у 4 квартале 2007 году займала першае месца ў сьвеце па пастаўках мабільных тэлефонаў.[1] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Эспаа, горадзе-спадарожніку Хэльсынкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя кампаніі
Пачаткам гісторыі кампаніі лічыцца 1865 год, калі горны інжынэр Фрэдрык Ідэстам (па-фінску: Knut Fredrik Idestam) заснаваў у Тампэрэ, на паўднёва-захадзе Фінляндыі, невялікую папяровую фабрыку. Прыналежная яму кампанія была ў 1871 годзе пераназваная ў Nokia Ab.
Заснаваная ў 1898 годзе кампанія па вытворчасьці гумовых вырабаў Finnish Rubber Works у 1922 годзе атрымала кантроль над кампаніяй Nokia Ab і над заснаванай у 1912 годзе кампаніяй па вытворчасьці кабэляў Finnish Cable Works, а ў 1966—1967 гадах адбылося зьліцьцё гэтых трох кампаній у адну. Каб гэтая апэрацыя задавальняла тагачаснаму фінскаму заканадаўству, фармальна Finnish Rubber Works і Finnish Cable Works уліліся ў Nokia Ab, самую маленькую з усіх трох.
Аб'яднаная кампанія мела пяць асноўных відаў дзейнасьці: вытворчасьць гумовых вырабаў, кабэляў і электронікі, перапрацоўка драўніны і выпрацоўка электраэнэргіі. З гадамі да іх дадалося некалькі другарадных, напрыклад вытворчасьць паляўнічых стрэльбаў, пластыкаў і хімічных матэрыялаў.
З пачатку 1980-х гадоў Nokia пачала актыўна разьвіваць распрацоўку і вытворчасьць электронікі, чаму спрыяла купля шэрагу электронных кампаній. У 1987 годзе асноўным бізнэсам кампаніі становіцца бытавая электроніка, у прыватнасьці Nokia стала трэцім па велічыні вытворцам тэлевізараў у Эўропе.
У канцы 1980-х Nokia патрапіла ў крызісны стан, чаму спрыяў агульны спад сусьветнай эканомікі. Крызіс быў пераадолены рэструктурызацыяй бізнэсу, адмовай ад большасьці выглядаў дзейнасьці і факусоўкай на новых тэхналёгіях — у прыватнасьці, разьвіцьцём тэлекамунікацыйнага падпадзяленьня.
Як асобная кампанія ў 1988 з Nokia была вылучаная Nokian Renkaat, якая з 1967 зьяўлялася яе «гумовым» падпадзяленьнем. Цяпер Nokian не мае ніякага стаўленьня да Nokia.
У 1989 годзе кампанія прадала фінскаму апэратару Radiolinja абсталяваньне для сеткі GSM, а ў 1992 годзе выпусьціла свой першы ручны GSM-тэлефон Nokia 1011.
У 1994 годзе прэзыдэнт Nokia Ёрма Аліла канчаткова сфармуляваў стратэгію кампаніі: адмова ад старога бізнэсу і фокус на тэлекамунікацыйных тэхналёгіях.
Гэтая стратэгія дазволіла кампаніі стаць найбуйным у сьвеце вытворцам сотавых тэлефонаў: дзель рынка Nokia ацэньваецца ў 40%[2].
У чэрвені 2006 году Nokia і Siemens вырашылі аб'яднаць свае аддзяленьні па вытворчасьці тэлекамунікацыйнага абсталяваньня ў новую кампанію — Nokia Siemens Networks.
[рэдагаваць] Уласнікі і кіраўніцтва
Nokia — найбуйная фінская кампанія. Яе капіталізацыя складае каля паловы сукупнай рынкавай капіталізацыі ўсіх фінскіх кампаній, якія катыруюцца на фондавай біржы — унікальная сытуацыя для разьвітой індустрыяльнай краіны.
Старшыня рады дырэктараў кампаніі — Ёрма Аліла, прэзыдэнт — Алі-Пэка Каласвуа.
[рэдагаваць] Дзейнасьць
Агульная колькасьць пэрсанала Nokia — 66,1 тыс. чалавек (на 30 чэрвеня 2006 году).
Выручка за 2007 год склала €51,1 млрд (у 2006 годзе — €41,121 млрд), чысты прыбытак — €7,2 млрд (€5,488 млрд)[3].
[рэдагаваць] Nokia у Беларусі
Напрыканцы верасьню 2009 году ў продажы зьявіліся мадэлі тэлефонаў з мэню на беларускай мове.[4]
[рэдагаваць] Nokia у Расеі
Чыстыя продажы Nokia у Расеі склалі ў 2006 годзе 1,518 млрд эўра, павялічыўшыся ў параўнаньні з папярэднім годам на 7,7 %. Расея — шосты па аб'ёме выручкі рынак у сьвеце для фінскай кампаніі.
[рэдагаваць] Дасягненьні
- У 2006 годзе Nokia заняла 20-е месца ў складзеным часопісам Fortune сьпісе самых выбітных кампаній сьвету. Гэта быў лепшы вынік сярод тэлекамунікацыйных кампаній і чацьвёрты вынік сярод кампаній, зьмешчанымі за межамі ЗША.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Сучасны фірмовы шрыфт Nokia быў распрацаваны дызайнэрам Эрыкам Спайкерманам і завецца AgfaMonotype Nokia Sans. Да зьяўленьня гэтага шрыфта ў рэкляме і інструкцыях па эксплюатацыі тэлефонаў кампанія выкарыстоўвала стыль Agfa Rotis Sans.
- Nokia можна лічыць найбуйным у сьвеце вытворцам лічбавых фотаапаратаў, бо продажы абсталяваных фотакамэрамі тэлефонаў Nokia пераўзыходзяць продажы лічбавых фотаапаратаў любога з вытворцаў фотатэхнікі.
- Першы ў сьвеце платны званок па мабільным тэлефоне стандарту GSM быў зроблены па тэлефоне Nokia у сеткі, пабудаванай на абсталяваьнні, вырабленым Nokia. Гэта адбылося ў 1991 годзе ў Хэльсынкі, тэлефанаваў прэм'ер-міністар Фінляндыі Хары Халкеры.
- Рынгтон Nokia tune заснаваны на мэлёдыі гітарнага твора Gran Vals, напісанага ў 19-м стагодзьдзі гішпанскім музыкам Францыска Тарэга. Першапачаткова рынгтон насіў назву музычнага твора, але атрымаў імя Nokia tune у 1998 годзе, калі стаў трывала асацыявацца з тэлефонамі Nokia.
- Стандартны гудок, выдаваны тэлефонамі Nokia пры атрыманьні SMS зьяўляецца кодам Морзэ, які азначае «SMS».
- Стандартная мэлёдыя Ascending код Морзэ фразы «Connecting People».
- Nokia не выкарыстае лічбу 4 у назвах мадэляў тэлефонаў, прызначаных для азіяцкіх рынкаў, бо ў шматлікіх рэгіёнах паўднёваўсходняй і ўсходняй Азіі лічба 4 лічыцца нешчасьлівай.
- Nokia часам завуць Aikon (Nokia наадварот). Гэтая назва распаўсюджанае сярод распрацоўнікаў праграмнага забесьпячэньня для мабільных тэлефонаў, бо яно выкарыстоўваецца ў камплектах праграм для распрацоўкі новых прыкладаньняў, уключаючы распаўсюджваны Nokia Symbian S60 SDK і Symbian S80 SDK.
- Самая прадаваная мадэль тэлефона за ўсю гісторыю GSM - NOKIA 3310[Крыніца?].
[рэдагаваць] Аб паходжаньні імя кампаніі
Кампанія атрымала сваё імя па назве мясцовасьці, дзе Фрэдрык Ідэстам купіў у 1868 годзе зямлю пад сваю другую папяровую фабрыку.
Маёнтак Нокіа вядома з 1270-х гадоў, хоць першы дакумэнт зь яго згадваньнем датуецца 1505 годам. Цяперашняя Нокіа — мястэчка ў 15 км ад Тампэрэ.
Іншая справа, што назва самой мясцовасьці, як лічыцца, адбываецца ад старадаўняга фінскага слова nois (множ. nokia), што пазначае чорнага собаля, які калісьці вадзіўся ў тых месцах. Калі собаль зьнік, гэтае слова стала пазначаць любога зьвера з чорным мехам, напрыклад куніцу.
[рэдагаваць] Брэнд
Самым дарагім брэндам у Эўропе 2008 году прызнана фінская кампанія Nokia, такі жа тытул яна заваявала і ў 2007 годзе. Брэнд Nokia ацэньваецца ў 38,283 мільярда даляраў. У параўнаньні з мінулым годам гандлёвая марка падаражэла больш чым на шэсьць мільярдаў эўра.
Другое месца, як і ў 2007 годзе, заняў францускі канцэрн LVMH, які вырабляе прадметы раскошы. Ён каштуе 34,907 мільярда эўра, за год падняўшыся ў кошце амаль на пяць мільярдаў.
На трэцім радку разьмясьціўся мабільны апэратар Vodafone (24,128 мільярда эўра). Брытанская Unilever (21,638 мільярда эўра), якая выпускае спажывецкія тавары, сёлета апусьцілася на дзьве пазыцыі ў сьпісе, займаючы толькі пятае месца. У дзясятку таксама ўвайшлі тэлекамунікацыйныя Telefonica і France Telecom, аўтавытворцы Mercedes-Benz і BMW, а таксама банкі Royal Bank of Scotland і Deutsche Bank.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Зноскі
- ^ Q4 2007 Quarterly results
- ^ Q4 2007 Quarterly results
- ^ Адам Юінг. У Nokia 40 % рынка // Ведомости, № 13 (2035), 25 студзеня 2008
- ^ Nokia прапануе тэлефоны з беларускай мовай меню // Наша Ніва
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Nokia — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў