Nokia 5800 XpressMusic
| Nokia 5800 XpressMusic | |
| Вытворца | Nokia |
|---|---|
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA) (3G) |
| Тып корпусу | трубка |
| Вага | 109 г |
| Памер | 111x51.7x15.5 мм, 87 см³ |
| Фотакамэра | 2048 x 1536 (3.2 млн. пікс.) з аўтафокусам, лічбавы 3 x Zoom, убудаваны выбліск |
| Інтэрфэйсы | Bluetooth (2.0 + EDR), Стэрэа Bluetooth (A2DP), AVRCP, Раздым 3.5 мм, IrDA, Wi-Fi 802.11b, 802.11g, USB / Micro-USB |
Nokia 5800 XpressMusic — мультымэдыйны пяцідыяпазонны смартфон фірмы Nokia. Адносіцца да лінейкі XpressMusic. Раней быў вядомы пад кодавым імем Tube. Прадстаўлены публіцы 2 кастрычніка 2008 году[1].
Nokia 5800 - першы смартфон на аснове пятага выданьня S60. Nokia 5800 XpressMusic першы S60-смартфон з сэнсарным экранам (3,2-дзюймовы шырокаэкранны сэнсарны экран). У 2003-2005 Nokia ужо выпускала смартфоны з сэнсарным экранам на аснове Series 90 (Nokia 7700, Nokia 7710), але яны былі досыць хутка зьнятыя з вытворчасьці. Мадэль мае 8 гігабайт памяці, чаго досыць для захоўваньня каля 6000 песень. Прылада, у адрозьненьне ад гуглафона G1, мае 3,5-мілімэтровы раздым для слухавак. У яго таксама ўбудаваныя стэрэадынамікі.
Акрамя таго, тэлефон абсталяваны 3,2-мэгапіксэльнай камэрай з лінзамі Carl Zeiss, і можа здымаць відэа.
Мабільнік прапаноўвае ўладальнікам мэню Media Bar, якое прадстаўляе хуткі доступ да любімых песень, відэакліпаў, фатаграфіяў, а таксама ўэб-сайтам (у тым ліку на Flash, які не падтрымлівае прамы канкурэнт Nokia 5800 - Apple iPhone 3G).
У сваю чаргу, іншае мэню, Contacts Bar, дазваляе выводзіць чатыры самых патрэбных кантакту на экран, а таксама адсочваць гісторыю SMS-перапіскі, абмену электроннымі лістамі, весьці часопіс званкоў, фотаздымкаў і запісаў у блог.
Прылада стане адным з першых тэлефонаў, які падтрымлівае толькі што запушчаны сэрвіс Comes With Music, што дазваляе без абмежаваньняў запампоўваць музыку на мабільнік. Таксама Comes With Music падтрымліваюць васьмігігабайтны Nokia N95 і Nokia 5310 XpressMusic. Спэцыяльная вэрсія апошняга для Comes With Music выйдзе 16 кастрычніка.
Nokia 5800 XpressMusic паступіць у продаж па ўсім сьвеце ў чаьцвёртым квартале 2008 году. Арыентыровачны кошт да падаткаў складзе 279 эўра. Першыя тэлефоны з падтрымкай Comes With Music зьявяцца ў пачатку 2009 году. Іх кошт пакуль не раскрываецца.
Зьмест |
[рэдагаваць]
21 жніўня 2009 Nokia выпусьціла Nokia 5800 Navigation Edition. У дадатак да Nokia 5800 у гэтай мадыфікацыі загадзя ўсталяваныя Nokia Maps. Да яе таксама дадавалася зарадная прылада для аўтамабілю Абедзьве мадыфікацыі Nokia 5800 XpressMusic ды 5800 Navigation edition могуць вольна выкарыстоўвацца ў якасьці навігатараў дзякуючы новай вэрсыі Ovi maps, якую можна спампаваць з сайту nokia.com.
Тэхнічныя характарыстыкі [рэдагаваць]
| Агульныя характарыстыкі | |
|---|---|
| Дата выхаду на рынак | 2008 г. (4-ы квартал) |
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA) (3G) |
| SAR | няма дадзеных |
| Смартфон | Symbian (v9.4, S60 5th Edition) |
| Тып працэсара | ARM 11 |
| Тактавая частата | 369 МГц |
| Памеры й вага | |
| Вага | 109 г |
| Памеры | 111x51.7x15.5 мм |
| Аб'ём | 87 см³ |
| Канструкцыя | |
| Тып корпусу | трубка |
| Антэна | убудаваная |
| Зьменнныя панэлі | не |
| Варыянты колеру корпусу | Red, Blue, Black |
| Матэрыял корпусу | плястык |
| Аксэлеромэтар | ёсьць |
| QWERTY-клявіятура | ёсьць (віртуальная) |
| Канструкцыя | джойсьцік |
| Тэлефонная кніжка і арганайзэр | |
| Пошук па кніжцы | ёсьць |
| Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцю | ёсьць |
| Арганайзэр | будзільнік, калькулятар, каляндар, плянавальнік задач |
| Званкі | |
| Тып мэлёдыяў | поліфанічныя (64-танальныя), MP3-мэлёдыі |
| Стэрэазванок | ёсьць |
| Вібразванок | ёсьць |
| Сувязь | |
| Інтэрфэйсы | Bluetooth (2.0 + EDR), Стэрэа Bluetooth (A2DP), AVRCP, Раздым 3.5 мм, IrDA, Wi-Fi 802.11b, 802.11g, USB |
| Доступ у інтэрнэт | WAP 2.0; GPRS class 32 (multi-slot); EDGE; HSDPA; HTML; E-mail кліент |
| Мадэм | ёсьць |
| Сынхранізацыя з кампутарам | ёсьць, Micro-USB (High-Speed USB 2.0), 3.5 мм AV |
| Паведамленьні | |
| Дадатковыя функцыі SMS | увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў |
| MMS | ёсьць |
| Іншыя функцыі | |
| Гучная сувязь (убудаваны дынамік) | ёсьць |
| Кіраваньне | галасавы набор, галасавое кіраваньне |
| Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFR | ёсьць |
| Дадатковая інфармацыя | |
| GPS | ёсьць (+A-GPS) |
| Камплектацыя | 5800 XpressMusic з ручкай-стылусам Батарэя (BL-5J) Зарадная прылада падвышанай магутнасьці (AC-8) Гарнітура (HS-45, AD-54) Кабэль Video-out (CA-75U) Кабэль для падлучэньня да кампутара (CA-101) Карта памяці microSDHC 8 Гбайт (MU-43) Чахол (CP-305) Падстаўка (DT-29) Стылус-плектар з папружкай (CP-306) Дадатковая ручка-стылус Кіраўніцтва карыстача і кароткая інструкцыя Mini DVD |
| Экран | |
| Тып экрана | каляровы TFT экран, 16 млн. колераў |
| Памер экрана | 360 x 640 (nHD), 3.2" |
| Сэнсарны экран | так |
| Беларусіфікаваньне | не |
| Мультымэдыйныя магчымасьці | |
| Убудаваная фотакамэра | 2048 x 1536 (3.2 млн. пікс.) з аўтафокусам, лічбавы 3 x Zoom, убудаваны выбліск |
| Запіс відэаролікаў | 640x480 (VGA), 30 кадраў за сэкунду |
| Камэра для відэаканфэрэнцыяў | ёсьць (QVGA) |
| Аўдыё | Стэрэа FM-радыё (87,5—108 МГц) з падтрымкай Visual Radio, стэрэадынамікі, MP3-прайгравальнік (MP3/AAC/AAC+/eAAC+/WMA/M4A) |
| Дыктафон | ёсьць |
| Гульні | ёсьць |
| Java-прыкладаньні | ёсьць (MIDP 2.1) |
| Аб'ём апэратыўнай памяці | 128 Мб |
| Аб'ём убудаванай памяці | 81 Мб |
| Тып карты памяці | microSD (TransFlash) (да 32 Гб, 8 Гб у камплекце) |
| Акумулятар | |
| Тып акумулятара | Li-ion (BL-5J) |
| Ёмістасьць акумулятара | 1320 мАг |
| Час гутаркі | 5 гадзін (WCDMA) - 8 гадзін, 48 хвілін (GSM) |
| Час чаканьня | 400 гадзін (WCDMA) - 406 гадзін, 12 хвілін (GSM) |
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Nokia 5800 XpressMusic - Афіцыйны сайт кампаніі Nokia(рас.)
- Апісаньне на сайце onliner.by(рас.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |