Nokia Lumia 920

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Nokia Lumia 920
Nokia Lumia 920 on JBL.jpg
Вытворца Nokia (Фінляндыя)
Дыяпазоны частасьцяў GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; W-CDMA 850/900/1900/2100; LTE 800/900/1800/2100/2600
Тып корпусу Пліта
Вага 185 грамаў
Памер 130×71×11 мм
Фотакамэра 8,7 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне, аптычная стабілізацыя выявы
Інтэрфэйсы Bluetooth 4.0, microUSB 2.0, Wi-Fi 802.11a/b/g/n

Nokia Lumia 920 (па-фінску: Lumiсьнег) — смартфон, выпушчаны Nokia 2 лістапада 2012 году. Апэрацыйная сыстэма Windows Phone 8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зарада акумулятара стае на 9 гадзінаў размоваў або на 13 дзён і 8 гадз. чаканьня (гадз. размовы = суткі і 12 гадз. чаканьня або 41 хвіл. размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,7 ват/кг[1].

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дотыкавы вадка-крышталічны экран з дыяганальлю 4,5 цалі меў разрозьненьне 768×1280 піксэлаў (332 пкс/цаля). Сховішча складала 32 гігабайты, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух’ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрца. Тэлефон прадаецца зь бяздротавай зарадкай. Корпус прапаноўваўся ў адным з 5 адценьняўбелы, жоўты, чорны, чырвоны або шэры[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Удзельны каэфіцыент паглынаньня для Нокіа 920 (RM-821) // Нокіа Праверана 7 чэрвеня 2013 г.
  2. ^ Nokia Lumia 920 // Майкрасофт Праверана 7 чэрвеня 2013 г.