Notes from the Underground
| «Notes from the Underground» | ||
|---|---|---|
| альбом Hollywood Undead | ||
| Выдадзены | 8 студзеня 2013 года | |
| Запісаны | сьнежань 2011 года - лістапад 2012 года | |
| Жанр | рэп-рок рэп-мэтал альтэрнатыўны рок ню-мэтал |
|
| Выдавец | A&M/Octone Records Polydor Records Universal Music Group |
|
| Прадусар | Грыфін Бойс, Дэньні Лёнэр, S*A*M & Sluggo | |
| Храналёгія Hollywood Undead | ||
| American Tragedy Redux (2011) |
Notes from the Underground (2013) |
|
Notes from the Underground — трэці студыйны альбом амерыканскай рэп-рок групы Hollywood Undead. Першапачаткова плянаваўся быць выпушчаны летам 2012 года. Notes from the Underground будзе выпушчаны у студзені 2013 года ў Злучаных Штатах.
Зьмест |
Стварэньне [рэдагаваць]
Пасьля працяглых гастроляў на працягу 2011 года, у падтрымку свайго другога студыйнага альбома, American Tragedy, і першага альбома рэміксаў, American Tragedy Redux, Charlie Scene абвясьцілі аб плянах пачаць працу над трэцім студыйным альбомам у канцы лістапада 2011 года. Гэта заява была зроблена пасьля заканчэньня тура «World War III» у якім Hollywood Undead ўдзельнічалі разам з групай Asking Alexandria. Charlie Scene заявіў, што група пачне запісваць дэма-версіі песен падчас турнэ «Buried Alive» і пачне запіс фінальных вэрсій трэкаў адразу пасьля канца турнэ, у сьнежні 2011 года. Ён таксама заявіў, што альбом будзе гучаць больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Камэнтуючы розьніцу ў гучаньні на гэты раз, ён заявіў: «Я б сказаў, што на гэты раз лэйбл даў нам поўную свабоду ў пляне творчасьці. Я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Гэта будзе сумесь і таго і іншага, я маю на ўвазе, што мы ўсе расьцем як музыкі, мы сталеем, і мы займаемся музыкай даволі-такі доўга, таму я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs і я думаю, што нашым фанатам гэта вельмі спадабаецца.»[1] Пазьней у інтэрв'ю Charlie Scene заявіў, што гурт не зьбіраецца зацягваць зь выхадам альбома і плянуе выпусьціць яго ў канцы лета.[2] У студзені 2012 года музычны часопіс ArtistDirect назваў новы альбом адным з самых чаканых альбомаў года.[3]
19 кастрычніка група выклала трэк «Dead Bite» для свабоднай загрузкі. «We Are», першы сынгл зь альбома, выйшаў 29 кастрычніцка 2012. У той жа час было абвешчана назва альбома, Notes From The Underground. Выхад альбома заплянаваны на 8 студзеня 2013 года.
Сьпіс кампазыцыяў [рэдагаваць]
- «Dead Bite»
- «From the Ground»
- «Another Way Out»
- «Lion»
- «We Are»
- «Pigskin»
- «Rain»
- «Kill Everyone»
- «Believe»
- «Up in Smoke»
- «Outside»
Удзельнікі запісу [рэдагаваць]
Музыкі [рэдагаваць]
- Hollywood Undead
- J-Dog - вакал (MC), скрымінг, бас-гітара, клявішныя
- Charlie Scene - вакал (MC), сола-гітара
- Danny - чысты вакал, рытм-гітара
- Da Kurlzz - пэркусія, скрымінг
- Johnny 3 Tears - вакал (MC), скрымінг
- Funny Man - вакал (MC)
- Запрошаныя музыкі
- Дарен Пфайфер - ударныя
- John 5 - сола-гітара
Гуказапісваючая каманда [рэдагаваць]
- Грыфін Бойс - прадзюсаваньне, звядзеньне
- Дэньні Лёнэр - прадзюсаваньне
- S*A*M & Sluggo - прадзюсаваньне