Opera

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Opera
Opera O.svg
Распрацоўка Opera Software ASA
Апошняя вэрсія

11.62

 (27 сакавіка 2012 г.; 13 месяцаў таму) Windows[1],Mac[2],Unix[3]
АС Кросплятформавая
Тып Браўзэр
Ліцэнзія Прапрыетарная
Афіцыйная старонка (анг.)http://www.opera.com

Opera (па-беларуску: Опэра) — бясплатны азіральнік сеціва з крос-плятформавым ядром. Працуе ў асяродзьдзі Windows, Макінтош, Лінукс, FreeBSD, Solaris, а таксама на мабільных плятформах Symbian, Java ME. Opera таксама адзіны браўзэр для гульнявых прыставак Нінтэнда. У 2009 годзе колькасьць карыстальнікаў Опэры дасягнула 40 мільёнаў чалавек, дзякуючы прадусталяванасьці на такіх мабільных прыладах, як сотавыя тэлефоны, смартфоны і кішэнныя кампутары. Існуе ў перакладзе й на беларускую мову[4].

Зьмест

Мінуўшчына [рэдагаваць]

У красавіку 1994 года навукоўцы дасьледніцкай лябараторыі нарвэскага прадпрыемства, цяпер вядомага як Тэленор, Ён Тэчнер і Хейр Іваршы пачалі стварэньне арыгінальнага азіральніка сеціва для настольных кампутараў. Першае выданьне праграмы зьмяшчала аснову для выкарыстаньня ўкладак, якія дазваляюць загружаць і праглядаць адначасова некалькі вэб-старонак у адным вакне браўзэра.

У 2001 годзе Opera пачала падтрымліваць прыладу жэсты мышы, якая палепшыла навігацыю ў сеціве, сыстэму хуткага набору, якая дазваляе хутка адчыняць сайты з галоўнай панэлі браўзэра, і мэханізм сынхранізаваньня. У 2009 годзе браўзэр стаў падтрымліваць сьцісканьне зьместу вэб-старонак, што дазволіла хутчэй іх загружаць. Браўзэр падтрымлівае наступныя магчымасьці:

  1. паштовы кліент;
  2. адрасная кніга;
  3. файлаабменная сетка BitTorrent;
  4. стужкі навінаў;
  5. IRC;
  6. кіраваньне запампоўкамі;
  7. падтрымка пратаколу бяздротавых праграмаў[5].

Дзявятае выданьне [рэдагаваць]

20 чэрвеня 2006 года пабачыла сьвет дзявятае выданьне браўзэра зь перакладам на 25 моваў[6] і наступнымі новымі ўласьцівасьцямі:

  1. падтрымка файлаабмену праз сетку BitTorrent;
  2. падтрымка фішак (убудоваў);
  3. магчымасьць дадаваць пошукавікі[7].

Дзясятае выданьне [рэдагаваць]

1 верасьня 2009 года выйшла Opera 10 зь перакладам на 43 мовы і наступнымі зьменамі:

  1. падтрымка вызначэньня хуткасьці перадачы дадзеных і ў выпадку яе паніжэньня сьціску зьместу вэб-старонкі для хутчэйшага адкрыцьця;
  2. паменшаныя малюнкі вэб-старонак на панэлі з укладкамі пры апусканьні яе ніжняе мяжы;
  3. магчымасьць наладкі панэлі, што адлюстроўвае наведаныя вэб-старонкі;
  4. аўтаматычная загрузка абнаўленьняў;
  5. праверка правапісу на аснове адчыненага слоўніка Hunspell, які падтрымлівае 51 мову[8].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Opera 11.62 for Windows changelog
  2. ^ Opera 11.62 for Mac changelog
  3. ^ Opera 11.62 for UNIX changelog
  4. ^ (анг.)Opera Download// Сайт "Opera". Дата доступу: 1 верасьня 2009
  5. ^ Браўзэру Opera споўнілася 15 гадоў// Беларускія навіны ІТ. 28 красавіка 2009
  6. ^ (анг.)Jon Tetzchner. Your Web, Your Choice: Opera 9 Gives You the Control// Opera Software. Дата доступу: 23 верасьня 2009
  7. ^ (анг.)Jim Rapoza. Opera 9 Is Music to eWEEK Labs Ears// eWeek. 10 ліпеня 2006
  8. ^ Выйшла фінальная версія Opera 10// Беларускія навіны ІТ. 1 верасьня 2009

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Operaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў