Palm muting

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Palm muting (глушэньне далоньню) — прыём граньня на электрагітары, пры якім рабро далоні правай рукі кладзецца на струны як мага бліжэй да брыджа, дзякуючы чаму ствараецца прыглушаны гук, больш падыходны для гульні на перагружаным узмацняльніку.

Найболей часта ў рок- мэтал- і панк-музыцы ў якасці рытму выкарыстоўваецца граньне прыглушанымі квінтамі (квінтавымі акордамі).

Таксама гэты прыём атрымаў шырокі распаўсюд у стылі «серф» ад The Beach Boys да сучасных груп накшталт расейскай Messer Chups. Гітара Fender Jaguar у асобных мадыфікацыях мае мэханізм, пры ўключэньні якога да струн прыціскаецца невялікая каўчукавая мяккая пласьціна. Такім чынам, можна атрымліваць такі ж гук, як пры гульні прыёмам palm muting, але не прыціскаючы пры гэтым далонь да струн. Галоўнае правіла пры гульні гэтым прыёмам — не дапусціць залішне яркага гучання, але і зусім заглушаць струны ня варта.

Тэхніка выкананьня прыёму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рабро далоні граючай рукі кладзецца на струны поруч брыджа, але так каб яны гучалі прыглушана, а не зусім заглушаліся. Зручней усяго пры такім спосабе грання, здабываць гукі з басовых струн (6-я, 5-я, 4-я). На электрагітары, як правіла, граюць медыятарам. Пры выкарыстанні сумесна з эфектам дысторшн можна атрымаць вельмі магутны (нізкі) гук. Сумяшчаючы гульню прыглушанымі нотамі са звычайнымі, можна дамагацца разнастайных рытмаў, якія ўжываюцца ў такіх стылях як гард-рок і фанк. Глушэнне далонню можа эфектыўна ўжывацца сумесна з прыёмам трэмала.

Дадзены прыём таксама ўжываюць бас-гітарысты.